Хто піша: Уладзімір Галак, працаваў у крэатыўным маркетынгу Wargaming, Playrix. У блогах хачу дзяліцца інсайтамі з IT і крыптаіндустрыі. Тым, што было б цікава пачытаць самому.
Біткоін з каровінага га*на
Гэтым займаецца ірландскі фермер Том Кэмпбэл. Для гэтага патрэбныя тры рэчы: каровы — вытворцы гною (у Кэмпбэла вялікая ферма ў графстве Арма), майнінгавыя ўстаноўкі і метад анаэробнага зброджвання. Згодна з ім, энергія здабываецца у спецыяльных рэзерзвуарах праз працэсы раскладання фекалий.
Звычайна Кэмпбэл выкарыстоўвае здабытую такім метадам электрычнасць для патрэб сваёй фермы. Атрымліваецца да 700 КвТ! Але калі з’яўляюцца лішкі, мужчына канэкціць ўстаноўкі для майнінгу.
Топ ідэя для Беларусі!
NFT за крэдыт
Упершыню ў гісторыі NFT быў акцэптаваны ў лік закладу па крэдыту. Такую паслугу прапанаваў пратакол Arcade — оупэнсорсны пратакол, які спалучае элементы DeFi і NFT. З яго дапамогай удзельнікі транзакцыі пазычылі 32 ETH на месяц пад 30% гадавых (па стане на 18.04.2023 1ETH = USD 2 113,98).
Крыпта ў космасе
SpaceX і фінтэх-кампанія LunarCrush адправяць у космас ключ ад кашалька з 62 BTC. Матываваць да даследавання нязведанага — вось так у LunarCrush растлумачылі сваю экстраардынарную ініцыятыву. Старт місіі запланаваны на восень бягучага года. Закрыты ключ будзе выгравіраваны на таблічцы, якую прымацуюць да марсахода MAPP. Любы, хто зможа дастаць яе, атрымае магчымасць зняць усе сродкі з кашалька.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.
яшчэ б больш народу ведала пра іншыя прымянення крыптавалюты, даўно б ужо цыфравізаваліся на пару крокаў наперад. у дадатку да навіны рэкамендую coins-review, як крыніцу карыснай інфармацыі па криптовалюте і яе ўжыванню. https://coins-review.com/
Комментарий скрыт за нарушение правил комментирования.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement]