Блог

Як развіваць свае soft-skills? Лавіце парады ад HR-дырэктаркі

Усе гавораць пра важнасць софт-скілоў. Але мала хто кажа, як канкрэтна іх развіваць. Выпраўляем гэтую сітуацыю! Я падрыхтавала для Telegram-канала In the HR Head. Key People кароткі, але змястоўны гайд, які дапаможа вам развіць найбольш запатрабаваныя навыкі. 

Хто гаворыць: Алена Гладкава — HR-дырэктарка кампаніі Scorum і фаўндэр рэкрутынгавай кампаніі KeyPeople. Ад 2021 году жыве ў Крэмніевай даліне. У блогах dev.by будзе дзяліцца HR-трэндамі і навінамі IT пра людзей.  KeyPeople дапамагаюць бізнесу знайсці топавых tech-экспертаў і менеджэраў у Еўропе і ЗША.

Камунікацыя

Больш зносін — тут дапаможа ўдзел у перамовах, прэзентацыях або лекцыях, курсах. Арганізоўвайце дыскусіі і дзелавыя гульні з сябрамі або калегамі.

Камандная праца

Запытайце зваротную сувязь у больш вопытных людзей з максімальна шырокага кола вашых зносін. Спытайце, як вы працавалі ў камандзе, што можна палепшыць і як.

Вучыцеся слухаць і чуць, нават калі каментар непрыемны і выклікае супраціў.

Крэатыўнасць, гнуткасць і праактыўнасць

Каб развіць крэатыўнасць, рэкамендуем пачаць ускладненняць свае задачы. Такі падыход добра працуе, калі ваш творчы патэнцыял душыцца вялікай колькасцю руцінных задач.

Каб развіць праактыўнасць, пастаўце сябе на месца ўладальніка бізнесу, уявіце, што гэта ваш бізнэс і задайце сабе пытанне: што мне было б важна палепшыць?

Чытайце бізнес-літаратуру, вучыцеся разумець спецыфіку бізнес-мыслення ды пабольш цікаўцеся сваім канчатковым спажыўцом, каб даведацца — што важна яму? 

Перадача ведаў (ментарынг)

Падумайце: якія кампетэнцыі трэба прапампаваць і як больш эфектыўна гэта зрабіць. Складзіце сабе план навучання на год. Выконвайце яго, адзначайце вынікі.

Калі навучыцеся кіраваць сваім навучаннем, прапануйце калегам ці сябрам стаць іх ментарам на некаторы час— так вы дакладна адпрацуеце навык і дапаможаце іншым людзям.

Эмпатыя

Трэніруйцеся ставіць сябе на месца іншага. Уявіце, у якой сітуацыі і ў якіх умовах ён будзе карыстацца вашым прадуктам.

А як вы разіваеце свае софт-скілы? Дзяліцеся ў каментарах! 

Меркаванне аўтара блогаў неабавязкова супадае з меркаваннем рэдакцыі. 

Хочаце падзяліцца экспертызай? Выказацца пра тое, што «набалела»? Або проста стаміліся пісаць у стол? Зараз для гэтага на dev.by з’явіліся блогі. Чакаем вашыя прапановы на [email protected]

Што яшчэ пачытаць? 

Рэдакцыі патрэбная вашая дапамога проста цяпер. 

Вы можаце дапамагчы нам праз  Patreon. Выбярыце штомесячны ўзровень падтрымкі: 10, 20, 30, 100 або 500 долараў — або ўнясіце любую суму.

А яшчэ мы прымаем крыптавалюту.

Bitcoin
bc1qae22u3sg8es6j22pg4mmyrdvvym0vxjyesxhhw

Etherium
0×831a6641721E70af32dDa262F4110eB704af8c05

Tether USD (USDT) on ETH Network
0×831a6641721E70af32dDa262F4110eB704af8c05

Zcash
t1R5UM9VMR1hJvJqTJ9w5bAmHxrDLJ9Nxmh

Дзякуй, што вы з намi.

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

Комментариев пока нет.