Хто піша: Уладзімір Галак, працаваў у крэатыўным маркетынгу Wargaming, Playrix. У блогах дзялюся інсайтамі з IT і крыптаіндустрыі. Тым, што было б цікава пачытаць самому.
Калі вы разбіраецеся ў гульнях і хочаце пра гэта распавесці камьюніці, пішыце на [email protected].
Самыя папулярныя гульні з беларускімі каранямі
Згодна з аналітычнай платформай AppMagic, гульня беларусаў SayGames Ltd увайшла ў топ-10 у жніўні па спампоўках ва ўсім свеце.
Гаворка ідзе аб тайтле My Perfect Hotel. Па жанры гэта мікс з аркады, клікера і сімулятара. Па сюжэце, гульцы пачынаюць з менеджменту маленькага гатэля. Але з цягам прагрэсу па ўзроўнях дадаюцца новыя апдэйты і механікі, што трымае энгейджмент. Гульню спампавалі больш за 10 мільёнаў разоў.
У топ-100 за жнівень бачым яшчэ некалькіх беларусаў. На 34-м месцы Twerk Race 3D, ранер ад Freeplay. У яго больш за 5 мільёнаў спамповак.
На 37-м месцы заснаваўся тайтл Tomb of the Mask ад Playgendary Limited. Дзіўна, что першая версія гульні выйшла ў рэліз ажно ў 2016-м, але да сённяшняга дня яна трымаецца у топах.
І на 63-м месцы яшчэ адна гульня ад SayGames, сімулятар кіроўцы Vehicle Masters.
Сярод трох кампаній фізічны офіс у Беларусі застаўся толькі ў Freeplay. Астатнія дзве ўжо ў кіпрскай юрысдыкцыі.
Меркаванне аўтара можа не адлюстроўваць пазіцыю рэдакцыі.
dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 210 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі.
У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў.
Дапамагчы нам можна праз Patreon.
З Беларусі — праз Donorbox.
І яшчэ крыптой, тут гаманцы.
Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.
Што яшчэ можна прачытаць па-беларуску ў камьюніці:
- «Фонды адмовілі нам 22 разы». Як запусціць беларускамоўны праект пра навіны гік-культур і не з’ехаць з глузду;
- «Айцішнік у Швейцарыі можа зарабляць 9 тысяч франкаў і болей». Гутарым з аўтаркай курса Java на беларускай;
- Ад 300$ да 4,4К еўра. Распавядаю свой шлях з гісторыка ў Solution Architect з усімі заробкамі;
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.
Комментарий скрыт за нарушение правил комментирования.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://devby.io/pages/polzovatelskoe-soglashenie]