Support us

Айцішнікі глядзяць у неба. Жыццё пасля кода #2

З Ягорам Жучковым мы сустракаемся на старым лецішчы яго бацькоў. Ягор — вэб-праграміст, кодзіць на Ruby, а яшчэ ён «візуаліць» — то бок займаецца візуальнай астраноміяй.  

Оставить комментарий
Айцішнікі глядзяць у неба. Жыццё пасля кода #2

З Ягорам Жучковым мы сустракаемся на старым лецішчы яго бацькоў. Ягор — вэб-праграміст, кодзіць на Ruby, а яшчэ ён «візуаліць» — то бок займаецца візуальнай астраноміяй.  

Есть ли жизнь после кода?

Вместе с Samsung Galaxy S20 Ultra начинаем большой рассказ о хобби, которые популярны у представителей ИТ-сообщества. Как ввязаться, чем полезно, что нужно знать, где читать и на что все это снимать.

На падворку лецішча стаяць два тэлескопы — вялікі і крыху меньшы — і глядзяць аб’ектывамі ў неба. Неба сёння хмарнае — з такім надвор’ем не ўбачыш ані зоркі, ані далёкай планеты. Але «нялётнае» надвор’е не перешкаджае Ягору распавядаць пра любімае хобі. 

— Я зацікавіўся астраноміяй яшчэ ў школе. У мяне была глядацкая труба. Слабенькая —  усяго 10Х. Але убачанае праз яе ўразіла: «Ого! Птушыны шлях i зорак да халеры! Цікава!». Потым проста назіраў за небам, лічыў спадарожнікі. За летнюю ноч мог налічыць 20-30 спадарожнікаў. Тады іх колькасць уражвала, а зараз глядзіш і думаеш: «Колькі можна лятаць — дайце на зоркі паглядзець!». Справа ў тым, што спадарожнікі яркія, іх шмат, і яны перашкаджаюць назіраць за іншымі касмічнымі аб’ектамі. Пасля універсітэта я набыў першы тэлескоп. Так і пачалося маё захапленне візуальнай астраноміяй.  

Візуальная астраномія — гэта назіранне за небам у самым шырокім сэнсе: з тэлескопам ці без, з біноклем альбо глядацкай трубой. 

Ёсць і іншыя напрамкі «касмічнага» хобі. Астрафатографы здымаюць нябесныя аб’екты з дапамогай тэлескопаў і камер. Некаторыя аматары займаюцца відэаназіраннем поўнакупальнага неба: фіксуюць трэкі метэораў і складаюць маршруты іх палётаў з дапамагой камер. Есць і фанаты «астратурызму». Яны шукаюць па ўсей краіне кропкі ландшафта, зручныя для назірання за небам. Іншыя займаюцца амаль археалогіяй: вандруюць па розных мясцінах у пошуках рэшткаў метэарытаў.     

Ягор кажа, что ў Беларусі даволі вялікае камьюніці аматараў астраноміі. Самая вялікая суполка — астранамічны клуб пры мінскім планетарыі. Раней гэтае аб’яднанне было больш фармальным. Цяпер яго члены не плоцяць узносы, а проста ездзяць назіраць за небам у розныя часткі краіны і папулярызуюць астраномію. Кожны год клуб ладзіў Беларускі астранамічны фестываль. Звычайна на ім збіралася да 70 чалавек. У гэтым годзе фестываль быў скасаваны праз кавід. 

Касмічны марафон 

На панадворку лецішча неба па гарызонту закрыта — перашкаджаюць дрэвы і навакольныя дамы. Але Ягор кажа, што і ў зеніце можна ўбачыць шмат — нават паспрабаваць «прабегчы» марафон па каталогу Месье.        

Каталог Месье — спіс з 110 астранамічных аб’ектаў, складзены французскім астраномам Шарлем Месье. Лічыцца, что вясной на беларускім небе можна пабачыць амаль усе гэтыя аб’екты. Кожная зорка і планета заносіцца астраномам у табліцу, фіксуецца дакладны час і месца знаходжання касмічнага цела ў небе. За ноч астраном-аматар павінен знайсці ўсе аб’екты з каталога. Гэта падобна на спартыўную гульню. А яшчэ гэта праверка, наколькі добра ён ведае неба.  

Каталог Месье — адзін з самых простых. Некаторыя рэчы можна знайсці на небе нават без оптыкі. Але ёсць і больш складаныя каталогі, па якіх трэба шукаць 200-300 розных аб’ектаў. 

— Насамрэч, у маім бэкграундзе толькі школьны курс астраноміі, — прызнаецца Ягор. — І за апошнія два гады маё веданне неба крышку пагоршылася. Апошнія два сезоны суправаждала абсалютна дрэннае надвор’е. Забыў нават некаторыя сузор’і.  Лепшыя ночы для назірання — вясной, зімой ці ў канцы лета. Праўда, летнія ночы кароткія, таму астраном вельмі абмежаваны па часе. Апошняя зіма падвяла: была цёплая, дажджлівая. Мы не візуалілі, здаецца, ні разу.  

Для назіранняў за зоркамі важна выбраць лакацыю з адкрытым гарызонтам і цёмную ноч. Але самае галоўнае —  неба і сіінг. Калі неба чыстае, яснае, ты і побач з домам павізуаліш на славу — ня трэба нават ехаць кудысьці. А калі неба ў тумане (нават дробным) ці аблоках, дзе бы ты не быў — усё у тэлескопе будзе «у мыле». Для назірання аб’ектаў далёкага космасу безумоўна трэба ехаць у месцы без гарадской засветкі.

Гэта датычыцца ночы, але можна назіраць і днём. Самыя папулярныя з’явы  — зацьменне сонца і транзіт планет па дыску сонца. Некаторыя сочаць нават за транзітам МКС па дыску сонца (дарэчы, яе цяжка лавіць у акуляр — станцыя вельмі хутка рухаецца). Ад яркага света сонца абараняе спецыяльны фільтр, які ставіцца на тэлескоп. Ў оптыку ніколі нельга (!!!) глядзець на сонца без спецыяльнага фільтра — спаліце вочы і нават люстэркі ў тэлескопе паплавяцца. 

 «Галактыка Андрамеды ў „дзесятку“ не ўлезе»    

Ягор паказвае нам два тэлескопа (сэтапа). Сэтап складаецца з двух частак: трубы і манціроўкі (штатыва, з дапамогай якога труба круціцца). У меньшай трубы дыяметр люстэрка (апертура) — 130 мм, у вялікай — 200 мм. Чым больш дыяметр люстэрка альбо лінзы, тым больш света яна можа сабраць. Больш света — лепш карцінка, больш кратнасьць, а значыцца, больш дэталей можна убачыць. 

— Для візуальнай астраноміі больш падходзяць тэлескопы сістэмы Ньютана (іх яшчэ называюць рэфлектарамі), — распавядае Ягор. — У такіх дэвайсах свет праламляецца праз два люстэркі і затым трапляе ў акуляр. Ёсць яшчэ рэфрактары — аптычны тэлескоп з лінзавым аб’ектывам. Мне яны падабаюцца меньш: без люстэрка святло разлагаецца і вакол аб’ектаў з’яўляецца светавыя дэфекты. Канечне, многае залежыць ад якасці оптыкі. Чым оптыка якасней — тым меньш дрэнных эфектаў. 

Манціроўкі таксама бываюць двух відаў: экватарыяльная і азімутальная. У мяне стаіць экватарыяльная. Працаваць з ёй проста: ты навёўся на аб’ект на небе, круціш адзін барашак на манціроўке і рухаеш трубу па траекторыі аб’екта — рух паўтарае ход нябеснай сферы. Азімутальная манціроўка не такая масіўная і больш танная, але ёй складаней кіраваць.  

Ёсць яшчэ адзін карысны дэвайс — шукальнік. Ён дапамагае знайсці аб’ект на небе. Калі адразу выставіш вялікае павелічэнне, то трапіш у малако і нічога не знойдзеш. Праз шукальнік ты спачатку знаходзіш вобласць на небе, а потым пачынаеш паступова павялічваць кратнасць на тэлескопе, каб разгледзець аб’ект. 

Паміж тэлескопаў ляжыць металічны чамаданчык з акулярамі  і фільтрамі. Ягор адчыняе яго і тлумачыць: 

— Акуляры таксама важныя. Тут як і ў фатаграфіі: ёсць шырокавугольныя і вузкавугольныя акуляры. Вось напрыклад стандартная «дзесятка»: шырокі вугал, але не такая вялікая кратнасць. Калі ўзяць «чацверку» альбо «шасцёрку», то будзе меньшы вугал, больш вялікая кратнасць, але меньш света. Напрыклад, ты хочаш паглядзець на галактыку Андрамеды. Яна вялікая — у «дзесятку» не ўлезе, спатрэбіцца шырокавугольны акуляр. Для некаторых назіранняў спатрэбяцца фільтры — яны прыглушаюць яркі свет альбо робяць аб’екты кантрастней.   

«Венера заўсёды яркая, свеціць» 

Вузкая «спецыялізацыя» Ягора — назіранне за  deep-sky аб’ектамі. Гэта касмічныя аб’екты, якія знаходзяцца вельмі далёка ад Зямлі: туманнасці, галактыкі, скапленні зорак. Яны цьмяныя — каб іх убачыць спатрэбіцца тэлескоп з вялікай апертурай.      

— Правіла начных назіранняў — расстаўляй сэтап, пакуль сонца ня зайшло. Паўтары план на ноч, папей гарбаты — і пачынай назіранне. 

— Колькі начная сессія доўжыцца? 

— Залежыць ад стойкасці астранома. Ёсць фанаты, якія сядзяць да самай раніцы. Пакуль ёсць неба, ён будзе глядзець у тэлескоп — зачыняць план.  

— Якія аб’екты на беларускім небе найпрыгажэйшыя? 

— Зімой — пояс Арыёна і, канечне, туманнасць Андрамеды. Летам ночы светлыя, часу мала, таму мы переключаемя на срэбныя аблокі ці каметы, ці плямы на Сонцы. Нават ёсць спецыяльны тып тэлескопа (каранада), які дазваляе назіраць сонечную карону. 

— А планеты? 

— Планеты вельмі розныя. У Юпітэра палоскі, у Сатурна кольцы і шчыліна паміж імі. Марс бывае блізка ад Зямлі — тады ён яркі, бывае далёкі — тады ён цьмяны. Венера заўсёды яркая, свеціць. 

— А якая планета — самая прыгожая? 

— Зямля. На іншых не быў, каб праверыць. 

З чаго варта пачынаць 

  1. Самы танны варыянт для пачаткоўца — гэта бінокль. Праблема ў тым, что не кожны бінокль падыходзіць для начных назіранняў. Трэба тэсціраваць біноклі менавіта ноччу. У мяне Yukon 12×50 WA — за гэтую мадэль магу паручыцца. Што з ім можна ўбачыць? Даволі шмат рэчаў акрамя яркіх зорак і планет: Плеяды, туманасць Андрамеды, расеяныя скапленні ў Касіапеі, туманнасць ў поясе Арыёна, чатыры вялкія яркія спадарожнікі Юпітэра. 
  2. Пасля бінокля можна ўжо пераходзіць і на тэлескоп. Я не раю карыстацца глядацкімі трубамі. Топавые вытворцы будуць стоіць даражэй за тэлескопы, а праз танныя мала што можна убачыць. Першы тэлескоп раю браць з дыяметрам аб’ектыва (апертурай) ад 100 да 150 мм. ТТакі дыяметр дасць 100-200-кратнае павелічэнне. З такім можна і планеты паглядзець, і яркія deep-sky. За свой маленькі тэлескоп —  SkyWatcher 13065 eq-3-2 — я аддаваў каля 500 даляраў амаль 10 гадоў таму. У гэты кошт яшчэ ўваходзіла даволі сур’ёзная манціроўка. Зараз такі дэвайс будзе каштаваць меньш, але тэлескопы моцна ў цане на падаюць. Таму нават калі вам астраномія надакучыць, вы можаце прадаць трубу і ў грошах моцна не страціце. Можна браць і ўжываную опытку, калі яна ў добрым стане. Толькі спачатку яе неабходна праверыць. Для гэтага ёсць спецыяльныя тэсты.     Дарэчы, неабавязкова набываць тэлескоп — можна ўзяць у арэнду на некалькі дзён, паспрабаваць. Да тэлескопа будзе патрэбна дакупіць пару акуляраў. Не забывайце і пра манціроўкі. Лепш адразу ўзяць што-небудзь масіўнае і металічнае, каб труба устойліва фіксавалася. 
  3. Шукаць у небе выпадковыя аб’екты хутка надакучыць. Значна лепш і цікавей рухацца па праграме. Скласці яе дапамогуць софт і каталогі (пра каталог Месье я распавядаў вышэй). Хай першая праграма будзе невялічкай: 5-10 аб’ектаў.  Падумайце, якія аб’екты жадаеце знайсці і даведайцеся, дзе яны знаходзяцца на небе.  
  4. Яшчэ важна разбірацца ў надвор’і — асабліва гэта датычыцца Беларусі з яе зменлівым кліматам. Пасля дажджу ехаць гляздзець на зоркі сэнсу мала — туман будзе перешкодай. Таму я ўвесь час манітору надвор’е на пару дзён наперад. Тут дапамогуць сайты SAT24.com ці rp5.by

Беларуская астранамічная супольнасць

Софт

  • Sky Map — простая праграмка пад смартфон, добра для старта
  • Stellarium.web — самы просты крок, каб пачаць разбірацца; пасля можна паставіць больш наварочаныя праграммы
  • Stellarium mobile plus — неблагі, але платны варыянт.
  • Stellarium.org — пад дэсктоп мне больш падабалася версія пад Ubuntu, пад Mac нешта UI заліпае. Пагэтаму планую паставіць платную мабільную версію для палявых назіранняў.
  • DSO Planner Free — планер назіранняў, ёсць прасунутыя платныя версіі.

Ютуб-каналы

  • Alpha Centauri —адукацыйны праект пра космас.
  • Astro Smit — блог пра астраномію, агляды кніг ды тэлескопаў.
  • Space Room — канал-папулярызатар касмічных ды астранамічных ведаў.
  • Млечный Путь — канал настаўніцы астраноміі пра любоў да зорнага неба.
  • Море Ясности — тэхнічны блог пра касманаўтыку.
16 лет dev.by — «дефолтный» источник информации о беларусском ИТ

Вы можете...

Читайте также
«Начал шить, чтобы не сойти с ума». Как найти хобби и почему это очень важно
«Начал шить, чтобы не сойти с ума». Как найти хобби и почему это очень важно
Bubble
«Начал шить, чтобы не сойти с ума». Как найти хобби и почему это очень важно
Дизайн злодеев, диджеинг и 3D-печать: 10 гиковских хобби на выходные
Дизайн злодеев, диджеинг и 3D-печать: 10 гиковских хобби на выходные
Дизайн злодеев, диджеинг и 3D-печать: 10 гиковских хобби на выходные
Создание сэмплов на Ableton, 3D-печать и дизайн персонажей в играх — такие хобби можно освоить на самом базовом уровне всего за несколько часов. Собрали 10 курсов от Domestika, которые помогут стать лучшей версией себя и не отнимут много времени на выходных.
1 комментарий
С карандашом и компасом. Как тренер под Минском рисует спортивные карты дедовским способом
С карандашом и компасом. Как тренер под Минском рисует спортивные карты дедовским способом
С карандашом и компасом. Как тренер под Минском рисует спортивные карты дедовским способом
1 комментарий
Айтишник собирает музыкальные инструменты и записывает каверы. Посмотрите на его коллекцию
Айтишник собирает музыкальные инструменты и записывает каверы. Посмотрите на его коллекцию
Айтишник собирает музыкальные инструменты и записывает каверы. Посмотрите на его коллекцию
С Александром Семашко — видеодизайнером компании Easybrain — договариваемся встретиться в районе Маяк Минска. Идем по назначенному адресу, попадаем в гаражный кооператив. Здесь Александр арендует помещение, где держит музыкальные инструменты, играет и записывает свои произведения. Говорит, при помощи современных гаджетов и программ, звукозаписывающую студию можно создать и по примеру классических американских гараж-бендов.  Главное, обеспечить звукоизоляцию, ну и научиться играть.
2 комментария

Хотите сообщить важную новость? Пишите в Telegram-бот

Главные события и полезные ссылки в нашем Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

Комментариев пока нет.