Як кампаніі скарачалі айцішнікаў у 2023 — топ-10 гучных кейсаў

Выглядае, настае час падводзіць вынікі — пачнем з простага.

Масавыя і гучныя звальненні ў ІТ сталі адной з сумных «фішак» крызіснага 2023 года. Хтосьці звальняў, а потым вяртаў звольненых, хтосьці замяняў людзей на AI, а хтосьці шукаў звольненым новае месца працы.

Склалі топ-10 самых запамінальных звальненняў у ІТ-кампаніях з беларускімі каранямі / буйнымі офісамі распрацоўкі ў Беларусі.

24 каментарыяў

EPAM

EPAM сёлета штарміла. Выручка ўпала, прыбытак таксама. Глабальны штат скараціўся амаль на 10%, або на 5 тысяч чалавек. Беларускі офіс таксама закранула. Увосень EPAM прыняў «цяжкае рашэнне» —  скараціць 2% штату. Без працы, як мяркуецца, засталося не менш за 100 чалавек. Хоць звальненні былі і датуль. Камусьці за год «не знайшлі праекта», камусьці «знізілі заробак да мінімальнага». Пры канцы восені кампаніі давялося сустрэцца з камандай і паабяцаць, што найбліжэйшым часам новых вялікіх скарачэнняў у беларускім офісе не будзе. 

iTechArt/Vention

Буйны беларускі аўтсорсер запусціў вясной антыкрызісны план. Звальненні сталі часткай стратэгіі, каб скараціць выдаткі. Спачатку кампанія не цырымонілася. «На дзень у Польшчы маглі звольніць 10-15 чалавек», «кагосьці папярэджвалі загадзя аб звальненні, кагосьці звальнялі дзень у дзень». Здаецца, увосень эканамічная сітуацыя ў кампаніі значна не палепшылася, але звальненняў, верагодна, стала менш. «Сыходзіць па 10 і больш чалавек на тыдзень». Сярод «пацярпелых» апынуліся бізнэс-аналітыкі і нават настаўнікі польскай. 

Evolution Gaming

Сусветны распрацоўшчык анлайн-казіно сёлета задумаў рэарганізацыю. Першымі ахвярамі сталі Process Master (звольнілі ўсіх, у тым ліку ў Беларусі). Потым «пад нож» пайшлі QA, якія працавалі ў беларускім офісе. Кампанія вырашыла сабраць каманды QA у адной лакацыі, але не ў Мінску. А потым кампанія адмовілася ад ідэі працягваць працу ў Беларусі і вырашыла закрыць мінскі офіс. Мары пабудаваць «найбуйнейшы хаб у Еўропе» так і засталіся марамі. Закрыццё офіса закранула каля 80 спецыялістаў. Паводле інфармацыі dev.by, ім прапанавалі рэлакейт у Польшчу.

Softeq Development

Амерыканскі аўтсорсер таксама развітаўся з Беларуссю і звольніў мінскую каманду. Яшчэ да афіцыйнай ліквідацыі юрыдычнай асобы многія супрацоўнікі паспелі рэлакавацца ў Літву і Польшчу. Але рэлакантаў таксама чакаў сюрпрыз. Кампанія ўзялася за «стратэгічную рэарганізацыю» і пад гэтым соусам вырашыла звольніць 60 чалавек (прыкладна 15% усяго штату). Пад скарачэнне трапілі спецыялісты на бэнчы (уключаючы частковы) і ІП у Польшчы. Сярод іх апынуліся і рэлаканты з Беларусі.

Lyft 

Частку супрацоўнікаў страціла мінская каманда амерыканскага агрэгатара таксі Lyft — новы бос вырашыў напалову скараціць выдаткі і зладзіў глабальную чыстку. Працы пазбавілася больш за 1000 спецыялістаў (у тым ліку ў Беларусі), або 25% ад усяго штату. Зрэшты, звольненыя атрымалі добрую выхадную дапамогу — ім аплацілі па 10 тыдняў працы (а тым, хто прапрацаваў у кампаніі больш за 4 гады, нават болей) і захавалі медыцынскую страхоўку да 31 кастрычніка.

PandaDoc

І аднарог PandaDoc таксама тут. Кампанія даўно не ў Беларусі, але ў камандзе шмат беларускіх спецыялістаў. За апошнія некалькі месяцаў у кампаніі было дзве хвалі звальненняў. У верасні скарачалі рэкруцёраў і брэнд спецыялістаў, а ў снежні — з QA і Scrum Master (25 чалавек — заўв.). Прычыны як і ва ўсіх: эканамічная сітуацыя, аптымізацыя выдаткаў. Працу страцілі супрацоўнікі ва ўсіх лакацыях кампаніі: у ЗША, Польшчы, Украіне, Партугаліі. 

EffectiveSoft

Сумная і адначасова пацешная гісторыя здарылася ў гэтым годзе з экс-СЕО EffectiveSoft Крыстаферам Джонсанам. Ён паведаміў супрацоўнікам пра новыя звальненні, а неўзабаве яго самога адправілі шукаць новую працу. Па факце нічога нечаканага. Аўтсорсер трапіў у фінансавую яму праз адсутнасць праектаў і падзенне даходаў, таму моцна парэзаў бэнч і каманды на ўнутраных праектах. У беларускім офісе працу страцілі 40+ чалавек.

Godel Technologies 

Godel, здаецца, сёлета разграбала наступствы залішняга аптымізму што да развіцця бізнэсу. «Вясной-летам 2022 кампанія актыўна хайрыла, бо праектаў хапала, але быў дэфіцыт спецыялістаў. Але ўвосень здарыўся крызіс з праектамі». Як вынік — значна вырас бэнч і выдаткі на яго «ўтрыманне». Кампаніі прыйшлося рэагаваць і звальняць у 2023. З дрэннай англійскай таксама адпраўлялі «на мароз», нягледзячы на добрыя скілы.

Innowise Group

Аўтсорсер з топа-20 найбуйнейшых ІТ-кампаній у Беларусі на пачатку года вымушана пазбаўляўся ад супрацоўнікаў на бэнчы, а таксама ад спецыялістаў з англійскай ніжэйшай за В1. У кампаніі такую кадравую палітыку назвалі «рэакцыяй на запыты рынку». 

EgoSecure

Нямецкі распрацоўшчык рашэнняў для абароны даных праз 10 гадоў пайшоў з Беларусі. Але замест рэлакейту, на які разлічвала мінская каманда, яе звольнілі цалкам. Кампетэнцыі беларускіх спецыялістаў выявіліся не патрэбныя. Экс-супрацоўнікі палічылі, што ва ўсім вінаватыя «дрэнны менеджмент», «новы офіс у Румыніі з падобным па скілах персаналам» і новая стратэгія развіцця. Некаторым суцяшэннем стала добрая выхадная дапамога: «Кампенсацыі былі шчодрымі. З пункта гледжання фінансаў нікога не пакрыўдзілі».


dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам, увагай і данатамі.

Праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут кашалькі.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

Адток айцішнікаў працягвае запавольвацца (ужо ад пачатку вайны)
Па тэме
Адток айцішнікаў працягвае запавольвацца (ужо ад пачатку вайны)
Вялікі рэсёрч-2023! Раскажыце, як працавалі і жылі сёлета. Ананімна
Па тэме
Вялікі рэсёрч-2023! Раскажыце, як працавалі і жылі сёлета. Ананімна
Як у 2023 звальняюць з EPAM у розных краінах. «Рандам»
Па тэме
Як у 2023 звальняюць з EPAM у розных краінах. «Рандам»
«Мой заробак ужо пазамежавы». Як маюцца супрацоўнікі Wargaming (з’ехала) і Lesta (засталася)
Па тэме
«Мой заробак ужо пазамежавы». Як маюцца супрацоўнікі Wargaming (з’ехала) і Lesta (засталася)
Як маецца каманда iTechArt у Беларусі і Польшчы. Усё яшчэ можна пераехаць, але ёсць нюанс
Па тэме
Як маецца каманда iTechArt у Беларусі і Польшчы. Усё яшчэ можна пераехаць, але ёсць нюанс
Белстат схаваў, колькі айцішнікаў працавала ў Беларусі ў 2022. Што яшчэ
Па тэме
Белстат схаваў, колькі айцішнікаў працавала ў Беларусі ў 2022. Што яшчэ

Читать на dev.by