Чаму вытворцы туалетнай паперы выявіліся разумнейшымі за тэхнагігантаў у пандэмію

Апошнімі месяцамі найбуйнейшыя ІТ-кампаніі свету спаборнічалі, хто звольніць больш: дзясятак тысяч супрацоўнікаў або каля таго адпусцілі Amazon, Meta, Microsoft, Google і Salesforce. Snap, Coinbase і Yahoo скарацілі па 20% штату.

2 каментарыя

Адная з прычын, на якую любяць спасылацца кампаніі, — запаволенне эканомікі ў глабальным маштабе. Прычым тэхналагічная галіна выявілася адной з самых пацярпелых — хоць у найскладанейшыя пандэмійныя гады якраз яна купалася ў грошах і расла больш за ўсё, пакуль большасць астатніх кампаній спрабавала выжыць.

Як піша Bloomberg, пандэмія стала своеасаблівым тэстам на разуменне будучыні. І яго прайшлі не ўсе.

На самым пачатку каранавіруса людзі кінуліся скупляць туалетную паперу. Вытворцы разумелі, што няма ніякіх перадумоў для стабільнага росту патрэбы людзей у паперы і захоўвання паўгадавых пакладаў у шафах. Яны разумелі, што людзі трошкі распанікаваліся, і неўзабаве ўсё вернецца на кругі свая.

Замест таго, каб радыкальна нарошчваць аб’ёмы выпуску, каб дагнаць попыт, вытворцы паперы ўвялі часовыя меры, якія пазней было лёгка «адкаціць», напрыклад, павялічылі змены на заводах. Але не будавалі новых і не наймалі тысячы новых супрацоўнікаў.

Як наймалі апошнімі гадамі бігтэхі, што цяпер звальняюць тысячамі. І як будзе падаць іх выручка
Па тэме
Як наймалі апошнімі гадамі бігтэхі, што цяпер звальняюць тысячамі. І як будзе падаць іх выручка

Каціроўкі вытворцы велатрэнажораў і спадарожнага інтэрактыўнага софту Peloton у пандэмію ўзляцелі ў 8 разоў. Сузаснавальнік кампаніі Джон Фоўлі вангаваў, што неўзабаве яе капіталізацыя дасягне трыльёна долараў. Кампанія раскідвала грошы на найманне кадраў, новыя крамы, дарагую рэкламу і партнёрства са стваральнікамі кантэнту. Фоўлі быў перакананы, што пандэмія не анамалія, якая стварае ў людзей іншыя, нязручныя звычкі, а новыя рэчаіснасць, у тым ліку ў плане фізічнай актыўнасці — і не падцэліў. Цяпер Peloton каштуе менш, ніж да каранавіруса.

Акцыі праграмы для відэаканферэнцый Zoom, якая таксама ўзляцела падчас пандэміі, вярнуліся роўна да таго ўзроўню, на якім былі на пачатку 2020-га. Salesforce, у якой на тле масавага пераходу на аддаленую працу беспрэцэдэнтна рос попыт на софт, нарасціла штат ад 48 тысяч да 80 тысяч супрацоўнікаў.

Zoom скарачае 15% штату і на 98% — заробак гендырэктару
Па тэме
Zoom скарачае 15% штату і на 98% — заробак гендырэктару

Туалетная папера і праграмнае забеспячэнне, безумоўна, зусім не адное і тое ж. Першая, напрыклад, танная і займае шмат месца, другое — наадварот.

Спецыфіка тавару прымушае вытворцаў туалетнай паперы быць разважлівейшымі. Яны, напрыклад, не сталі будаваць новыя заводы, у якіх насампраўдзе не было неабходнасці, не сталі марнаваць мільярды долараў на распрацоўку віртуальнага сусвету, які, паводле задумкі, мусіў цесна пераплесціся з рэальным і прыносіць вялікія грошы, але пакуль не зрабіў ні таго, ні другога.

Вытворцам паперы прыходзіцца жыць у рэальным свеце, адзначае Bloomberg. Не адрывацца ад яго варта было б і тым, хто спрабуе ствараць будучыню.

Ад звальненняў у тэхнакампаніях выйграюць астатнія галіны
Па тэме
Ад звальненняў у тэхнакампаніях выйграюць астатнія галіны
CEO Cloudflare расказаў, чаму рады будучай рэцэсіі
Па тэме
CEO Cloudflare расказаў, чаму рады будучай рэцэсіі
Стартап звольніў чвэрць супрацоўнікаў, а астатніх папрасіў напісаць добрыя водгукі на Glassdoor
Па тэме
Стартап звольніў чвэрць супрацоўнікаў, а астатніх папрасіў напісаць добрыя водгукі на Glassdoor
Айцішнікі вельмі запатрабаваныя — асабліва ў неайцішных кампаніях
Па тэме
Айцішнікі вельмі запатрабаваныя — асабліва ў неайцішных кампаніях

Читать на dev.by