На месца закрытых у Беларусі прыватных школ хочуць расійскія

Вядомы педагог Яўген Лівянт знайшоў у сацсетках таргетаваную рэкламу — расійскую анлайн-адукацыю прасоўваюць як альтэрнатыву прыватным школам, закрытым у Беларусі. 

8 каментарыяў

У размове з журналістам dev.by вядомы рэпетытар адзначыў: яго абурыла не рэклама (расійскія ўстановы даўно працуюць на нашым рынку), а мэсэдж пра «замяшчэнне» беларускай прыватнай адукацыі. 

скрыншот з сайта школы

— Атрымліваецца, мясцовыя прадпрымальнікі, якія тут плацяць падаткі і арганізуюць працоўныя месцы, цяпер не могуць аказваць паслугі сваім жа грамадзянам, а расійскія — ласкава просім. 

Яўген тлумачыць: у Беларусі заканадаўча забароненая дыстанцыйная сярэдняя адукацыя, што «як мінімум дзіўна». На думку Яўгена, чыноўнікі добраахвотна адмовіліся ад «дыстанцыёнкі» ў Беларусі, каб схаваць, што дзяржпраграма «Электронная школа», якая мела запрацаваць у 2020 годзе, — правалілася.

— Я перакананы: калі стаіць выбар паміж вочнай і анлайн-адукацыяй, то варта выбраць вочную. Але паміж дыстанцыйным і ніякім перавагу варта аддаць дыстанцыйнаму. Гэта тое, што дазваляе працягнуць працэс навучання ва ўмовах форс-мажору: падчас пандэміі, прыродных катаклізмаў або баявых дзеянняў. У Расіі анлайн-адукацыя не проста дазволеная, але ёсць вялікі выбар формаў: сямейная, завочная, вочна-завочная ды інш. + Распрацавана нямала платформаў для навучання — дзяржаўныя, прыватныя, і яны канкуруюць адна з адной.

А ці можна беларускім дзецям вучыцца ў расійскіх анлайн-школах?

Згодна з новым кодэксам аб адукацыі, у Беларусі дыстанцыйны фармат навучання можа прымяняцца ў ВНУ і ССНУ, але не ў школах.

Беларускія школьнікі маюць права навучацца ў Расіі і затым на агульных падставах паступаць у тым ліку ў беларускія ВНУ. Аднак навучанне ў анлайне, легальнае ў Расіі, у Беларусі пры гэтым застаецца ў цені. На практыцы сем'і, якім цікавы такі фармат, нярэдка могуць ствараць бачнасць пераезду ў РФ і афлайн-навучання. Верагодна, у гэтай практыкі ёсць свае рызыкі.

Паводле аповедаў чытачоў dev.by, за дзецьмі, якія вучыліся ў прыватных установах, пільна назіралі ў момант закрыцця школ, да некаторых прыходзілі дадому са школ па прапісцы. Паводле падлікаў Міністэрства адукацыі, больш за 90% вучняў прыватных школ ужо прыйшлі ў дзяржаўныя. 

Как айтишники устраивали детей в школы в Польше, Латвии, Грузии. 8 кейсов
По теме
Как айтишники устраивали детей в школы в Польше, Латвии, Грузии. 8 кейсов

Іншы вядомы выкладчык, аўтар праекта «Народны падручнік» Сяргей Альшэўскі згаджаецца з калегам, што беларуская адукацыя шмат страціць праз закрыццё прыватных школ.

— Сістэма не атрымае інавацый. Бо, умоўна падпарадкоўваючыся правілам, прыватныя школы ставілі перад сабой задачу даць дзецям веды — і часта там укаранялася ўсё новае, перадавое.

Прапанову ад расійскіх анлайн-школ Сяргей лічыць лагічнай: «Ёсць попыт на рускамоўную прыватную адукацыю» — узнікае прапанова. Аднак мяркуе, што цяпер «бацькі ўсё ж часцей будуць шукаць альтэрнатыву ў Еўропе».

Бацькі: «Хацелася падтрымліваць сваіх суайчыннікаў, а не расійскі бізнэс»

dev.by кінуў кліч сярод сваіх чытачоў, але не знайшоў тых, хто б перавёў дзяцей пасля закрыцця прыватных школ у Беларусі ў замежныя, у тым ліку расійскія.

Тады мы спыталіся ў бацькоў-айцішнікаў, чые дзеці хадзілі ў прыватныя школы, ці гатовыя яны перавесці сваіх дзяцей у расійскую анлайн-школу. І атрымалі адказ: не. 

  • У анлайн-школу — не, для мяне вельмі важная сацыялізацыя дзіцяці.
  • У мяне беларускамоўнае дзіця, яно хоча здаваць беларускую і гісторыю Беларусі. А пры канцы расійскай школы іншыя экзамены, і трэба ехаць у Расію, каб іх здаць. Плюс я не фанат анлайн-адукацыі: дзіця мае быць з аднагодкамі, мець асабісты кантакт з настаўнікам, у яго мае быць свая тэрыторыя. Анлайн-навучанне — нагрузка на бацькоў, гэта перашкаджае працаваць.
  • Не аддала б. У нас тут [у краіне, куды рэлакавалася сям’я] ёсць прыватная афлайн-школа з выдачай расійскага і мясцовага атэстата.
  • Мне б хацелася фінансава падтрымліваць сваіх суайчыннікаў, а не расійскі бізнэс. Бо анлайн-школы прыходзяць у нашую краіну не для таго, каб нам дапамагчы, а каб зарабіць.
  • Ведаю, што некаторыя беларускія школы працягваюць аказваць анлайн-паслугі па навучанні дзяцей. А ў іншых краінах адкрываюцца афлайн прыватныя школы, якія вядуць навучанне па беларускай праграме, але з акрэдытацыяй той краіны, дзе яны працуюць. За мяжой шмат нашых настаўнікаў.

Толькі адзін чалавек гатовы разгледзець такі варыянт — «класа пасля 6-8». 

Анлайн-школа: «Адукацыйныя праграмы Расіі і Беларусі ідэнтычныя, за выключэннем беларускай мовы і літаратуры»

На сайце анлайн-школы, пра якую казаў Яўген Лівянт, ёсць акно зваротнай сувязі — можна пакінуць заяўку. Журналіст dev.by так і зрабіў. Праз некалькі дзён у адказ скінулі ўсё той жа тэкст, які пачынаецца са слоў пра закрыццё прыватных школ, і прайс.

Навучанне на тарыфе «індывідуальны» каштуе 10 000 расійскіх рублёў на месяц (амаль $160), на тарыфе «індывідуальны +» — ужо 20 000, а калі патрэбны «поўны», то са зніжкай гэта абыдзецца ў 29 000 расійскіх рублёў (амаль $460). 

Мы задалі пытанне, ці будуць праграмы школы адаптаваныя для беларускіх вучняў (рэклама абяцае навучанне «па індывідуальных траекторыях»), а таксама ці змогуць школьнікі-беларусы вучыцца ў групах са сваімі ж суайчыннікамі. Адказ атрымалі такі:

— Адукацыйныя праграмы Расіі і Беларусі ідэнтычныя, за выключэннем беларускай мовы і літаратуры. Вы можаце прымацавацца да нашай школы — тады па заканчэнні вы атрымаеце атэстат узору РФ, па якім можна паступаць як у інстытуты РБ, гэтак і РФ. Залічэнне афіцыйнае, спатрэбяцца дакументы, якія пацвярджаюць асобу і адзнакі з папярэдняй школы. У нас былі дзеці, якія адвучыліся год і потым пераходзілі з нашымі адзнакамі ў школы Беларусі, — праблем не ўзнікала. Цяпер у нас вучыцца дзяўчынка з Беларусі ў 6 класе.


Яшчэ да закрыцця прыватных школ у Беларусі «нармалізавалі» ліцэі: ліцэй № 1 (пры БДУІР) і № 2 закрыюцца, Ліцэй БДУ страціў прывілеі, а школьнікі — магчымасці для выбару.

Закрываюць прыватныя школы. Вось што кажуць айцішнікі, чые дзеці там вучацца
Па тэме
Закрываюць прыватныя школы. Вось што кажуць айцішнікі, чые дзеці там вучацца
Міністр чакае вучняў прыватных школ з-за мяжы: «Сустрэнем іх у нашых школах»
Па тэме
Міністр чакае вучняў прыватных школ з-за мяжы: «Сустрэнем іх у нашых школах»
Как власти пытаются «нормализовать» гимназии, лицеи, частные школы. Хронология
По теме
Как власти пытаются «нормализовать» гимназии, лицеи, частные школы. Хронология
«Пошли в ближайший — без звонка». Кейс устройства старшеклассника в лицей в Польше
По теме
«Пошли в ближайший — без звонка». Кейс устройства старшеклассника в лицей в Польше
10 недетских вопросов от школьников: разбираем кодекс об образовании 2022
По теме
10 недетских вопросов от школьников: разбираем кодекс об образовании 2022

Читать на dev.by