Хто піша: Праект Women in Tech. Рэалізуецца Цэнтрам гендэрных даследванняў ЕГУ, пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага звязу.
Кароткая даведка
Звычайна IT-кампаніі падзяляюцца на 3 вялікія катэгорыі: аўтсорсінгавыя, прадуктовыя і сэрвісныя. Асобна можна вылучыць «унутраныя» IT-кампаніі, а дакладней гэта штосьці накшталт IT-аддзелаў (напрыклад у банках).
- У кампаніях, якія займаюцца аўтсорсінгам, заўсёды вялікая колькасць вакансій і яны, як правіла, ахвотна набіраюць пачаткоўцаў і навучаюць іх. У такіх кампаніях зазвычай мноства навучальных праграм і стажыровак, якія дапамагаюць маладым спецыялістам увайсці ў прафесію.
- Прадуктовыя кампаніі адрозніваюцца дынамічнасцю, тут патрабуецца высокі ўзровень адказнасці і таму яны, часцей за ўсё, шукаюць людзей з досведам.
- Сэрвісныя кампаніі спецыялізуюцца на канкрэтных паслугах, якія яны прадаюць іншым кампаніям, і яны, як аўтсорсінгавыя, звычайна радыя пачаткоўцам. У такіх кампаніях можна зрабіць добрую, моцную кар’еру.
Рэкамендацыі і HR-тэст ад кар’ернага кансультанта Таццяны Дзямчук
Калі мы размаўляем пра «вобраз» кампаніі, важна ўлічваць не толькі яе «тып», але памер і стадыю развіцця.
Бо прадуктовы стартап на 10 чалавек як «кампанія» будзе вельмі адрознівацца ад прадуктовай кампаніі «Wargaming», у якой будуць характэрныя прыкметы карпарацыі.
Таццяна Дзямчук, кар’ерны кансультант:
Для таго, каб вызначыць, які тып кампаніі вам больш пасуе, важна зрабіць 2 рэчы:
- вызначыць сваю канкрэтную мэту. Што вы хочаце ад той ці іншай кампаніі і ў які прамежак часу;
- усвядоміць свае каштоўнасці і прыярытэты ў дадзены момант часу. Бо на гэтым базуецца ваша матывацыя. Прыарэтызуйце іх.
Чым канкрэтней і падрабязней вы для сябе гэта вызначыце, тым лягчэй будзе вырашаць. У гэтым выпадку разглядайце кампанію як рэсурс. Дзе магчыма і лягчэй рэалізаваць вашу мэту, улічваючы каштоўнасці. Ніжэй я абазначыла самыя частыя прыярытэты і каштоўнасныя фактары, якія вылучаюць людзі, а таксама абазначыла, у якім тыпе кампаніі вы хутчэй гэта можаце рэалізаваць. Гэта вельмі абагульненая характарыстыка, і чытаць яе важна, пачынаючы са слоў «як правіла» і ўлічваючы дысклэймер на пачатку.
Можна паспрабаваць прайсціся па гэтай табліцы як па тэсту — вызначыць свае прыярытэты, і якая кампанія зможа хутчэй за ўсе іх забяспечыць.
прадуктовая кампанія | аўтсорс | |
Лёгкасць уваходу | ✓ | |
Рознапланавасць праектаў/тэхналогій | ✓ | |
Адчуванне сябе часткай каманды | ✓ | |
Пачуццё сэнсу | ✓ | |
Працэсы і парадак | ✓ | |
Творчая рэалізацыя: ідэі, асабісты ўнёсак у нешта большае | ✓ | |
Меншы ўзровень стрэсу | ✓ | |
Work-life balance | ✓ |
Спецыяльна не дадавала фінансавы фактар, бо тут вельмі шмат умоваў, акрамя тыпу кампаніі.
Як пісала вышэй, гэта вельмі абагульненая характарыстыка, такая характарыстыка «пасярэдзіне». Бывае так, што аўтсорс кампанія стварае максімальна файную карпаратыўную культуру і вы разумеце, што і навошта вы там робіце. А бывае прадукт, які не не адпавядае вашым каштоўнасцям. Таму даследуйце сябе і стаўце канкрэтныя мэты і знойдзецца «ваш тып».
* Праект Women in Tech адзін з тых, што імкнецца зрабіць галасы жанчын у IT мацнейшымі і гучнейшымі. Дапамагае жанчынам з розным прафесійным досведам і памкненнямі патрапіць у IT ці развіць кар’еру ў гэтай сферы. Праект рэалізуецца Цэнтрам гендэрных даследаванняў ЕГУ пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.
Меркаванне аўтараў блогаў можа не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Што яшчэ пачытаць?
- Особенности работы на аутсорс и продуктовую компанию. На примере EPAM, Softeq, Yandex и Glovo
- Увайсці ў айці — з чаго пачаць? Пакрокавая інструкцыя ад HR-спецыялісткі
- Как быть успешным джуном и не завалить испытательный срок
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.