Калі мяне пытаюць, чаму беларусам так цяжка выйсці на высокія пазіцыі ў міжнародных карпарацыях, я часта прапаную зрабіць адно практыкаванне.
Уявіце: у Менск прыязджае таленавітая менеджэрка з Бразіліі. Яна выдатная прафесіяналка. Але не ведае нюансаў мясцовага рынку. Не разумее, як «дамаўляцца» з пастаўшчыкамі і не счытвае нашых культурных кодаў.
Наколькі рэальна, што яе адразу паставяць кіраваць аддзелам у 50 чалавек на ўмоўнай «Аліварыі»? Нават з улікам таго, што гэта частка глабальнага гіганта, якім з’яўляецца Carlsberg Group. Хутчэй за ўсё, прызначэнне атрымае той, хто 15 гадоў будаваў адносіны на гэтым рынку. І за гэтым рашэннем стаіць бізнес-логіка. Даследаванні пацвярджаюць: 80% вакансій узроўню mid-senior і новых перспектыў прыходзяць да нас менавіта праз нетворк. Няма нетворку, няма і магчымасцяў.
Я распавяду, на што звярнуць увагу, калі будуешь кар’еру ў міжнародных кампаніях. І без якіх маркераў і хітрыкаў нават моцны спецыяліст застанецца нябачным.
Хто піша: Каця Лысёнак, кар’ерны коўч, PhD-даследчыца і HRBP у Google.
Дысклэймер: Меркаванні, выказаныя ў гэтым артыкуле, з’яўляюцца маімі ўласнымі і не прадстаўляюць афіцыйную пазіцыю майго працадаўцы. Гэты тэкст заснаваны на маім асабістым досведзе і назіраннях як кар’ернага кансультанта.

Розныя офісы — розныя правілы
Калі вы вырашылі, што хочаце працаваць у буйной міжнароднай кампаніі, то не трэба адразу рэдагаваць рэзюме. Прааналізуйце, што ў вашай індустрыі з’яўляецца «залатым квітком» на сусветным узроўні.
Можа быць вы працавалі ў буйной рэгіянальнай кампаніі, якая вядомая на захадзе (EPAM, Flo, Vinted, Bolt)? Або вы маеце міжнародныя сертыфікацыі: PMP, PRINCE2 або ACCA для фінансістаў. А можа быць вы паспяхова выводзілі прадукт на глабальны рынак або мелі значныя ўзнагароды ў міжнародных спаборніцтвах? Гэта ўсё будзе для вас вялікім плюсам.
Калі вы выбіраеце кампанію, то вельмі важна разумець, якія функцыі выконваюць іх розныя офісы. Ёсць глабальныя хабы (Netflix у Амстэрдаме, Google у Дубліне). Гэта «плавільныя катлы», дзе працуюць людзі з 50+ краін. Амаль усе тут мігранты, і ангельская — адзіная неабходная мова.
А для офісаў продажаў (напрыклад, Google у Амстэрдаме) неабходна ведаць мясцовую мову і мець лакальны нэтварк. Без гэтага вы будзеце біцца ў сценку.
Для інжынерных цэнтраў (як Google у Варшаве або Amazon у Берліне), мова і ваш бэкграунд не маюць вялікага значэння. Тут звяртаюць увагу толькі на інжынерныя навыкі. Інакш кажучы, адіная мова, якая тут патрэбная — нейкая мова праграмавання.
BigTech-кампаніі рэдка звяртаюць увагу на пашпарт кандыдата. Яны традыцыйна найбольш ахвотна робяць візы сваім супрацоўнікам. Умоўны Google або Amazon хочуць мець топ 1% самых лепшых кандыдатаў на рынку. Калі вы ўваходзіце ў гэты працэнт, то яны перавязуць вас хоць на Марс.
Трэба не толькі рабіць, але і паказваць
Большую частку сваёй кар’еры я была адзінай беларускай у камандзе. Гэта давала мне «чысты ліст», я магла будаваць асабісты брэнд без стэрэатыпаў.
Я лічу, што імігранты з краінаў усходняй Еўропы маюць асаблівы «голад» да поспеху, жалезную працоўную этыку і data-driven падыход. Але нам часта не хапае «мяккай сілы».
- Будзьце заўважнымі. Мы ўмеем працаваць, але часта робім гэта ціха. І я зараз не кажу пра хвальбу. Вашыя калегі мусяць ведаць, над чым вы працуеце.
Дапамагаюць простыя рэчы: кароткія апдэйты, зразумелыя справаздачы ды актыўнасць на сустрэчах. Калі ваш мэнэджэр ці яго калегі не могуць адразу адказаць, чым вы занятыя ў гэты момант, то значыць вас амаль не бачна. - Не забывайцеся на самапрамоцыю. Мы памылкова лічым, што добрую працу заўважаць і так. Калі заўважнасць на працы — гэта пра працэс («я працую над праектам Х»), то самапрамоцыя — гэта падкрэсліванне выніку і ўплыву, якія мелі вашыя праекты («праект Х, які я ўзначальваю, прынёс кампаніі +10% прыбытку»).
Важна не толькі зрабіць, але і данесці, чым гэта карысна. Мэнэджар можа падказаць, але адказнасць за тое, каб пра вашы дасягненні ведалі, на вас. - Заводзьце знаёмствы. Для нас гэта часта выглядае як нешта другаснае, хоць у міжнародных карпарацыях гэта палова поспеху. Гэта ваш сацыяльны капітал, вашы гарызантальныя і вертыкальныя сувязі па-за межамі каманды.
Знаёмцеся з суседнімі дэпартаментамі, шукайце ментараў і ўдзельнічайце ў прафесійных супольнасцях. Так вы створыце ўласнае кола падтрымкі.
І абавязкова ўлічвайце, якія нормы камунікацыі дзейнічаюць у міжнародных кампаніях. Яны могуць моцна адрознівацца ад прывычным нас.
Урок № 1. Не спальвайце сацыяльныя масты шчырасцю
У нашым культурным кодзе часта зашыта перакананне, што праўда — гэта голы факт. Але тое, як мы нешта гаворым важна таксама як і што мы гаворым.
Нядаўна я назірала за размовай, якая ідэальна ілюструе культурны разрыў. У каманду, дзе большасць супрацоўнікаў — ірландцы, прыйшла новая дзяўчына з нашага рэгіёна. Я падслухала яе першую размову з суседам па стале.
«Ну як табе Дублін?», прыязна спытаў калегу-ірландзец, спрабуючы наладзіць кантакт.
«Ведаеш, гэта не зусім горад маёй мары», — адказала яна з усёй нашай фірмовай шчырасцю. «Надвор’е жахлівае, і калі б гэта не было маім адзіным выбарам, я б тут ніколі не апынулася».
Для яе гэта была «проста праўда». Але больш яе не клікалі на сумесныя ланчы. Так каляжанка спаліла сацыяльны мост яшчэ да таго, як паспела адкрыць ноўтбук.
Калі калега пытаецца «Ну як табе горад?», ён не чакае справаздачы. Ён робіць сацыяльную інвестыцыю, працягвае вам руку, каб стварыць бяспечную атмасферу. І таму яе словы ён прачытаў як «Мне тут дрэнна, вы мне не падабаецеся, і я не хачу тут быць».
Яна магла бы сказаць: «Ведаеш, мне пакуль цяжка прызвычаіцца да дажджоў пасля майго рэгіёна, але людзі тут вельмі прыязныя, і гэта дапамагае». І тады пасыл для калегі быў бы больш прыязны: «У мяне ёсць цяжкасці, але я цаню твой клопат».
Урок № 2. Мець рацыю не значыць мець поспех
Гэтая ж прамалінейнасць б’е і па кар’ернай лесвіцы. У пачатку майго шляху я была ўпэўненая: калі я маю лічбы і доказы, гэтага дастаткова.
Аднойчы дырэктар паставіў мне задачу. Я правяла глыбокі аналіз і прыйшла да высновы, што праект правальны. Я так яму і сказала. Наўпрост, без фільтраў і рэверансаў, проста паведаміла, што гэта не мае сэнсу, нам не трэба рабіць гэты праект.
Мой першы performance review быў правальным — тое, што я не падала высновы больш тактычна ледзь не каштавала мне кар’еры.
Мне варта было сказаць замест: «Твая ідэя не спрацуе, гэта страта часу», нешта накшталт «Я бачу, чаго ты хочаш дасягнуць. Але, баюся, гэты метад не дасць патрэбнага выніку. Давай паглядзім на лічбы або альтэрнатывы разам?».
Меркаванне аўтара можа не супадаць с пазіцыяй рэдакцыі.
Што яшчэ пачытаць пра кар’еру ў міжнародных кампаніях:
- Распрацоўшчык з BigTech распавядае, як мяняўся яго заробак цягам кар’еры ў ІТ;
- «Тут не звальняюць». Беларуска распавядае, як уладкавана яе праца ў агромнай карпарацыі;
- «У каждую новую кампанію шла на тайтл ніжэй». Як распрацоўшчыца прайшла ад EPAM да Netflix.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.
TLDR:
"упаковывайте" свой опыт и стройте "бренд" в рабочей коммуникации, будь то смолток/кофечат или что-то другое, будьте people pleaser. Вы всегда за все хорошее, за мир во всем мире и любая локация на земле этой компании для вас была "интересным и не обычным опытом" и вы благодарны всем за все "дружите" с теми кто повыше, улыбайтесь. Как бы вы хорошо не работали, тех кто позитивный и улыбается руководству запромоутят в первую очередь
Всем добра!
Пользователь отредактировал комментарий 12 февраля 2026, 16:02
Их восточный непотизм / подлизывание / ложь и накрутка VS Наш западный нетворкинг, вежливость, упаковывание опыта
Пользователь отредактировал комментарий 12 февраля 2026, 16:18
Неудачный пример.
Прибыль рассчитывается за какой-то период и в ней отражается не только операционная, но и инвестиционная и финансовая деятельность.
То есть, решения менеджмента компании могут повлиять на то, что проект делал 100%доходов, а прибыль была маленькая или не было вообще.
Крайне маловероятно (за исключением совсем маленьких компаний), чтобы проектные менеджеры имели доступ к финансовой отчетности(P&L) компании вообще и уж тем более на уровне бухгалтерии(accounting records), c детализацией по проектам и аналитическим счетам.
Кроме того, в IT компаниях часто разделены бухгалтерии cost center'ов и profit center'ов, часто они в разных юрисдикциях. Сost center'ы просто управляют бюджетами, хотя и ведут бухгалтерию и рассчитывают прибыль, но даже к такой "не совсем настоящей" прибыли инженеры, инженерные и проектные менеджеры доступа иметь, скорее всего, не будут.
Типичный проект это когда в команде люди сразу из нескольких центров разработки, менеджеры - из третьего, продажники - в еще нескольких офисах.
Даже если предположить, что какой-то менеджер имел такого уровня доступ к финансовой информации, можно ли его заявления как-то проверить и подтвердить? Какая компания будет публиковать такого рода информацию? На каком основании ее можно запросить? У кого? Как это сделать сразу в нескольких юрисдикциях?
Мораль: не используйте слова, которые кажутся достаточно пафосными, но смысла которых не понимаете.
Заявления, которые не можете подтвердить документально или для подтверждения которых не существует известных механизмов, тоже не делайте.
Но: Как показывает конкретно эта статья, HRы тоже люди и им приятно верить, что у них за $100 собирается целая воронка из деятелей прибыли +50%.
То есть, не обязательно HRы заинтересованы детально проверять все ваши заявления или имеют компетенцию делать это. Проверять скучно, а пафосных писателей - много. Скорее всего не будут проверять каждое заявление. После HR будут технические специалисты и они тоже не смогут проверить. Бухглатера на собеседование не позовут.
А от беседы с вами у собеседующих останется приятное послевкуские, мол поговорили с финансовым воротилой, ударником капиталистического производства, который по доброте душевной и чистой случайности ищет способы сделать кому-то прибыль в разы выше учетной ставки. Поговорили с ним про прибыль, искусственный интеллект, о том как вайб-кодингом заменить 500программистов.
то есть, если вы будете обращать критическое внимание на любое неадекватное заявление в корпоративной среде, вам надиогностируют "плохие коммуникативные навыки", а если будете просто с покер-фейсом молчать, то обнаружат "низкую самооценку" и "отсутствие лидерских качеств". Так что пафосную корпоративную движуху логичнее с энтузиазмом поддерживать, ведь в таком случае у всех будет хорошее позитивное настроение.