Блог

Склалі топ класных месцаў у Беларусі, якія варта наведаць ўзімку

Атрымаць шэнгенскую візу становіцца ўсё складаней ды і кошты пералётаў «Белавіі» у бязвізавыя лакацыі не радуюць. Але і ў Беларусі ёсць, дзе файна пабавіць час. Я зрабіла для вас маршрут па захадзе Беларусі, дзе можна не толькі файна адпачнуць, але і даведацца больш пра нашу краіну.


Хто піша: Вольга, дырэктарка праекту «Паход у народ», які развівае экалагічны і культурны турызм у Беларусі.

Шмат вандруеце па Беларусі і хочаце падзяліцца любімым маршрутамі з камьюніці dev.by? Пішыце нам на [email protected] або ў тэлегу @blogs_devby. Гэта ананімна ды бяспечна. 


Каманда праекту «Паход у народ», фота аўтараў

Перад тым, як пачнем: не здзіўляйцеся, што гэта спіс складаецца з аграсядзібаў. У Беларусі вельмі шчырыя і ветлівыя гаспадары. А мы ў «Паходзе ў народ» любім агратурызм і спрыяем ягонаму развіццю і попыту.

Першае месца: сядзіба «Стары Менск», дзе можна пашпацыраваць месцамі Усяслава Чарадзея ды адчуць сябе шляхетнай асобай

Да гэтай лакацыі зручна дабірацца грамадскім транспартам. Сядаеце на маршрутку каля станцыі метро «Малінаўка», і ўжо праз 7-9 хвілінаў пераносіцеся на машыне часу ў XI стагоддзе. «Стары Менск» пераносіць наведнікаў у часы бітвы на Нямізе (1066 год) ды пачатку забудовы сталіцы Беларусі вядомым князям полацкім Усяславам Чарадзеям.

Сядзібай валадараць вельмі ветлівыя гаспадары. Там можна даведацца больш пра шляхетныя часы ў Беларусі. Распавядаюць, якія беларусы былі культурныя і дысцыплінаваныя людзі. Пасля такіх размоў разумееш, што мы можам ганарыцца сваёй гісторыяй.

Сядзіба «Стары Менск»

Таксама гаспадары праводзяць экскурсію па старому гарадзішчу Менску ды замчышчу. Ёсць і аўдыягід, пад музыкі і гістарычныя байкі наведнікі даведаюцца аб першых старонках гісторыі гораду.

А яшчэ ў «Старым Менску» можна смачна паесці класныя беларускія стравы ды напоі. Працуе лазня — прычым паводле старадаўніх традыцыяў продкаў. Можна ў сядзібе і пераночыць, паспаць на гістарычных ложках і адчуць сябе шляхетнай асобай.

Другое месца: сядзіба «Маміна крынка», дзе ўсё наваколле прыгадвае гісторыю Радзівілаў

Усяго гадзіна ад Менску па Берасцейскай трасе і мы ўжо ў вёсцы Крынкі, што ў Карэліцкім раёне. Тут мы прапаноўваем спыніцца ў аграсядзібе «Маміна крынка». Інтэр’ер там прадуманы да дробязяў, а класная печка дадае +100 да ўтульнасці ды цеплыні.

Гаспадар сядзібы — гісторык па адукацыі і ён добра ведае гісторыю свайго раёну, і вельмі апантаны сваёй малой радзімай. Яго можна зразумець: зусім недалёка знаходзяцца славутыя Мірскі ды Нясвіжскі замак. У гэтых ваколіцах у кожнай вёсцы ды пад кожным камяням месцы дыхаюць цікавымі гісторыямі.

У такое месца хочацца не раз вярнуцца.

Маміна крынка

Трэцяе месца: сядзіба «Альхова», дзе можна паглядзець батлейку

Працягваем падарожжа на захад Беларусі. Кіруемся ў Ваўкавыскі раён. Магчыма, вы чулі пра беларускія Мальдывы — мелавыя кар’еры побач з Краснасельскім? Але зараз зіма, таму мы прапануем вам не горшую альтэрнатыву.

Запрашаем у госці да Яўгена Красноўскага, гаспадара сядзібы «Альхова». Галоўная разынка гэтага месца — Батлейка. У сядзібе знаходзіцца філіял Ваўкавыскага цэнтру культуры, і таму можна паглядзець славутую пастаноўку «Цар Ірад».

Тая самая Батлейка

Спачатку завітаем да дому пекара. Там можна зрабіць сапраўдны беларускі хлеб у вясковай пячы. І забраць з сабой закваску, каб пазней паўтарыць рэцэпт у гарадскіх умовах. Падчас майстар-класу распавядаюць, які сакральны сэнс укладалі ў пячэнне хлеба нашыя продкі. Добры падарунак і сабе, і блізкім.

Чацвёртае месца: фальварак «У рыся» з шляхетным заапаркам ды старадаўнім рэцэптам банкухі

Кіруемся далей пад самую польскую мяжу. Фальварак «У Рыся» у вёсцы Карэвічы Свіслацкага раёну — гэта міні-Дудуткі, але на самым захадзе краіны. Гаспадары Яніна і Рышард (менавіта на ягоны гонар названы фальварак).

У фальварку ёсць уласны міні-заапарк, з якім звязана кранальная гісторыя. У заапарку раней ладзіліся фестывалі для людзей з інваліднасцю. І кабыла Майя рабіла іпатэрапію для наведнікаў фестывалю. І ў адзін момант яна страціла зрок. Пазней праз фінансавыя складанасці гаспадары мусілі прадаць іншых жывёл, але з Майяй не развітваюцца. Яна далей сустракае госцяў, хоць і цалкам сляпая.

Фальварак «У Рыся»

Можна з фальварку «У Рыся» прывезці і сувеніры. Напрыклад, ляльку-берагіню, сімвал душэўнага спакою. Або нацыянальны беларускі дэсерт банкуха. Яна нагадвае літоўскі шакоціс — высокі і «калючы» торт. Менавіта ў вёсках гэтага рэгіёны гаспадыні пяклі банкуху. Гэта вельмі складаны працэс, але вынік таго варты! Каб зрабіць банкуху, патрэбна 60 яек. На спецыяльным верцеле цягам некалькіх гадзінах цеста круцяць некалькі чалавек. Так і атрымоўваецца рэльефны высокі торт.

Фальварак знаходзіцца на ўзвышшы, побач цячэ рака. Навокал лес, а ты бачыш усё як на далоні. Вельмі маляўнічыя, казачныя мясціны.

Пятае месца: вёскі ў сэрцы Белавежскай пушчы, дзе можна пагуляць па старадаўнім лесе ды паглядзець на драўляныя фігуркі

Запрашаем у Пружанскі раён. Спачатку да аграсядзібы «Хата на балоце». Гаспадар хаты Аляксандр вельмі добрае ведае ўсе навакольныя сцежкі і з задавальненнем праводзіць госцяў: і на лыжах (узімку), і пешкі, падчас якіх можна сустрэць найбольш вядомых жыхароў Белавежскай пушчы — зуброў. А падчас шпацыраў з прыемнай усмешкай распавядае такія казкі, што іх хочацца слухаць і слухаць.

Фота Павел Лычкоўскі

Недалёка ад сядзібы ў вёсцы Стулы знаходзіцца дом-музей Мікалая Трасюка — беларускага генія наіўнага мастацтва. Ён памёр у 2015 годзе, а за домам-музеям даглядае дачка.

Мікалай з дзяцінства выразаў з дрэва фігуркі, якія адлюстроўвалі сюжэты з простага жыцця. Творца жыў у вёсцы, нікуды не выязджаў, а праз драўляныя сюжэты пераказваў жыццё навокал. Трэба папярэдне дамаўляцца, бо ў хаце пастаянна аніхто не жыве.

А яшчэ ў той самай вёсцы ёсць класная аграсядзіба «Стулы». Гаспадары Аляксандр і Ларыса захавалі мясцовыя традыцыі: у аграсядзібе шмат выцінанак і фігурак з саломы. Наведнікі таксама могуць зрабіць свайго анёла з саломы падчас майстар-класаў.

Бонус!

Гэты маршрут пралягаў з большага па захаду Беларусі. Цяпер жа прапаноўваю перанесціся на Паўночны захад, на Блакітныя вазёры. Калі вырашыце пашпацыраваць па сцяжынцы ў ваколіцах Блакітных вазёраў, то рэкамендую пагрэцца ў сядзібе «Падкасцёлак».

Меркаванне аўтараў можа не супадаць з пазіцыяй рэдакцыі. 

dev.by, як і іншым сумленным медыям, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе за межамі краіны, а нашы рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай.

Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, меркаваннямі, досведам, часам і ўвагай. А 230 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі.

У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісантаў.

Дапамагчы нам можна праз Patreon
з Беларусі — праз Donorbox.
І шчэ крыптой, тут гаманцы.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне. 

Што яшчэ пачытаць у камьюніці: 

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

-1

Лавіце топ класных месцаў у Беларусі, якія варта наведаць ўзімку

Ой, это же так далеко уже
Читаю примерно так:
---- ловите топ локаций в тюрьме "Чёрный Лебедь".. Нет, уж лучше вы к нам.

0

Дзякуй)