Блог

«Пракладваю дарогi ў Самалi». Як беларус робiць свой унёсак на OpenStreetMap

Я пракладваю дарогі і маршруты на OpenStreetMap. Прычым не абы дзе, — а ў самых цьмяных зонах на карце свету, напрыклад, у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга ці Самалі. Як так апынулася і навошта патрэбна, чытайце ў блогу.


Хто піша: Аляксандр Клюеў, былы студэнт БДУІР па спецыяльнасці «Штучны інтэлект», зараз вывучае беларускую філалогію ў Познаньскім універсітэце ім. Адама Міцкевіча. Палітуцякач і актывіст розных рухаў. Вiкiпедыст i перакладчык.


Чым замянiць картаграфiчныя сэрвiсы ад Google i Yandex?

Мяне заўсёды прыцягвалi адкрытыя праекты, якiя не належаць анiякай кампанii — як Вiкiпедыя i iншыя. Людзi вельмi актыўна робяць свой унёсак у Google- i ў Yandex-карты: ходзяць па будынках, правяраюць часы адкрыцця розных устаноў — i заносяць iнфармацыю, нешта дадаюць, запампоўваюць фотаздымкi: у Google iх безлiч! 

Але ж ёсць такi нюанс: увесь масiў даных, якiя людзi перадаюць кампанiям накшталт Google i Yandex, не належыць нiкому, акрамя гэтых кампанiй. I калi штосцi ляснецца ў iх цэнтры, цi яны проста ў адзiн момант захочуць прыкрыць свой бiзнес, — гэтыя даныя могуць знiкнуць. 

Што мне падабаецца ў адкрытых праектах:

  • даныя распаўсюджваюцца пад свабоднымi лiцэнзiямi, як у Вiкiпедыi — то бок усё там часта можна лiчыць за грамадскi набытак, нават аутараў не заўсёды трэба пазначаць (але калі карыстаешся OpenStreetMap, пазначаць трэба — і гэта адзіная ўмова);
  • ёсць патэнцыял федэратыўнасці платформ, гэта азначае, што юзеры могуць рабiць свае серверы. Прынамсi, у OpenStreetMap ёсць такія інструменты і рэгіянальныя серверы. 

Як аматар Linux i свабоднага праграмнага забеспячэння, я задаваўся пытаннямi, чым замянiць картаграфiчныя сэрвiсы ад Google i Yandex, бо картамi ў паўсядзённым жыццi мы карыстаемся неiмаверна шмат: гэта i пракладанне маршрутаў, i пошук месцаў, дзе паесцi, i планаванне падарожжаў, — i пачаў даследаваць праграмы для Android. 

OsmAnd — вельмi нядрэнны сервiс: было цiкава пагрузiцца ў тое, як гэта ўсё працуе, i як можна рабiць свой унёсак. Я спампаваў неяк StreetComplete на тэлефон, пахадзiў — пазанатоўваў Познань, бо я тут жыву. Ёсць яшчэ праграмы, каб рабiць здымкi вулiц (не паранарамныя, а проста здымкi, не знайшоў пакуль, як панарамы рабіць, хаця ў Panoramax, для якога гэта робіцца, і панарамы ёсць), але я iмi яшчэ не асаблiва актыўна карыстаўся.

А неяк зайшоў я на OSM (OpenStreetMap) — i нешта мне стрэльнула залезцi ў паўнавартасны рэдактар праз браўзер. Я адкрыў Познань, гляджу: занатавана вельмi шмат, нават паасобныя дрэўцы ды пажарныя гiдранты (i гэта сапраўды важная iнфармацыя) прастаўлены — прыкольна. Але ж я падумаў, чаму б не паглядзець, як справы ў аддаленых краiнах. Вiдавочна, што астатнi свет, акрамя Еўропы ды Амерыкі, не так добра занатаваны. Так i пачалiся мае прыгоды. 

Так у розных краінах кантрыб’юцяць у OSM 

Гляджу на выпадковае месца, што там занатавана, — i што бачу? А нiчога! 

Варта адзначыць, што я рэдагую карты ў OpenStreetMap не толькi ў Дэмакратычнай Рэспублiцы Конга (цi хто ведаў, што iснуе таксама ж яшчэ i Рэспублiка Конга) — але па ўсiм свеце. 

Я палез гляздець карты Дэмакратычнай Рэспублiкі Конга, бо ведаў, што палiтычна, эканамiчна i сацыяльна гэта вельмi нестабiльны рэгiён, — i чакаў што картаграфiя там будзе не на самым высокiм узроўнi. А краiна ж вялiкая — куды нi тыцнi, працы будзе шмат.

Ну, i я не памылiўся: гляджу на выпадковае месца, што там занатавана, — i што бачу? А нiчога! Пару дарог, абрысы некаторых населеных пунктаў, не заўсёды правiльныя, нават у сталiцы, Кiншасе — нi большасці дамоў, нi дарожак-сцежак не прастаўлена. Ну, ладна, у сталiцы хаця б арыентавацца можна, а што ў iншых частках краiны? Я палез ў рандомныя нейкiя месцы — i ў мяне шок. Я знаходзiў гарады, якiх амаль не iснуе: нi назвы, нi дарог — але ж ў такiм горадзе, пэўна, 40 тысяч чалавек жыве.

Думаеш, што можаш дапамагчы хаця б такiм унёскам — каб людзi сябе адчувалi людзьмi 

I ладна яшчэ Дэмакратычная Рэспублiка Конга — я ў нейкi момант залез карты Самалi паглядзець, i я пабачыў на свае вочы, да чаго прыводзiць сiтуацыя, калi ў людзей карт не iснуе. 

У OpenStreetMap можна працаваць са спутнiкавымi здымкамi Bing ад Microsoft (але ёсць i iншыя спутнiкавыя карты). Ты заходзiш i бачыш, што ў Самалi людзi ездзяць наўгад — куды вочы глядзяць. Любы населены пункт вазьмi: там сцежкi, сцежкi ва ўсе бакi, нават зiгзагамi — проста лагiстычная анархiя. А гэта ж ўплывае i на эканомiку рэгiёна. I ты думаеш, што можаш дапамагчы iм хаця б такiм маленькiм унёскам — каб людзi сябе адчувалi людзьмi i не былi кiнутымi. Я лiчу, што ўсе мы годныя такой рэчы, як карты. 

У Непале нядаўна былi моцныя землятрусы, шмат населеных пунктаў засыпала. Мая знаёмая была там з гуманiтарная мiсiяй, — i там абавязкова мусяць быць карты. Не толькi ў выпадку, калi што здарыцца, — турыстам важна ведаць, дзе праходзiць праз заснежаныя мясцовасцi ў гарах. Я ўбачыў у Непале добрую супольнасць i парадаваўся: там вельмi шмат чаго занатавана. Хаця i ёсць, над чым працаваць. 

Трэба сказаць, што праца з картамi вельмi ўдзячная: ты нешта падмалёўваеш, дадаеш — i бачыш, як з’яўляюцца новыя пасяленнi. Так цiкава глядзець, як там людзi жывуць — як падарожнiчаць. Ты разбураешь у сабе стэрэатыпы. 

Дарэчы сітуацыя з апісанасцю краін, пра якія я казаў, не лепшая ў Google ці Yandex, а часам i горшая.

Калi пачаў рысаваць домiкi, то першая мая думка была: гэта ж можна аўтаматызаваць

Як гэта ўсё тэхнiчна робіцца: у браўзеры ёсць рэдактар, у якiм ты можаш рысаваць рукамi, а ёсць праграма JOSM — яна ўжо для больш прасунутых юзераў. У любым рэдактары можна палiгоны рысаваць, можна кропкi растаўляць, дадаваць тэгi, а таксама розныя атрыбуты да кропак i лiнiй (гэткi вектарны рэдактар). 

Калi я пачаў рысаваць домiкi, то першая мая думка была: гэта ж можна аўтаматызаваць — са станам сённяшнiх нейронак гэта магчыма. Хiба нiхто яшчэ гэтым не заняўся? I сапраўды хтосцi заняўся. I не проста хтосцi, а Microsoft i Facebook. Гэта той рэдкi выпадак, калi я магу пахвалiць гэтыя дзве кампанii (сам дзiўлюся, бо я, мягка кажучы, не iх фанат). 

Microsoft дазваляе выкарыстоўваць спутнiкавыя карты Bing, а яшчэ яны зрабiлi мадэль, якая праганяе спутнiкавыя здымкi праз нейкую нейронку, якая шукае будынкi ды прапаноўвае, дзе яны могуць стаяць. Таксама ў Facebook ёсць нейкая свая сiстэма для распазнання дарог. 

Ёсць такi сервiс — Rapid — гэта той жа рэдактар OpenStreetMap, але з дадатковым дапаможнiкам, якi валодае гэтай базай распазнаных здымкаў ад Microsoft і Facebook i дадае iх на карту. Ты можаш паглядзець, што ён там нараспазнаваў, i альбо адхiлiць нейкiя рэчы, альбо дадаць на карту, адрэдагаваць, перамясцiць і ўсё астатняе. Гэта вельмi паскарае працу. Я думаю, што большая частка дарог і будынкаў цяпер распазнаюцца такім чынам, але шмат якія рэчы ўсё яшчэ даводзіцца рабіць уручную. 

Канечне, праца з картамi залежыць ад якасцi спутнiкавых здымкаў: штосьцi дзесьцi лепш сфатаграфавана, штосьцi горш. Таму i розны вынiк. Але ж усё роўна працаваць можна. Гэта неяк суцяшае, але трэба, каб людзi ўключалiся — i дадавалi дарогi, рэкi, натуральныя перашкоды. Гэта важна — мець магчымасць арыентавацца на карце, знайсцi нейкую вёску, дабрацца да яе. Бо часам нават праз спутнiкавыя здымкi не ўсё зразумела. 

Што да маiх планаў, то пакуль я не планую ехаць у тую ж Дэмакратычную Рэспублiку Конга, але б не адмовiўся, калi б мяне запрасіў нехта з мясцовых. Працы шмат, i я думаю, што гэтая справа вартая таго. Калi хто яшчэ зацiкавiўся — шчыра запрашаю!

Меркаванне аўтара можа не супадаць з пазіцыяй рэдакцыі. 

Што яшчэ пачытаць у блогах:

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

Lars Ulrich
Lars Ulrich MENA\GCC Representative в EPAM
2

Молодец парень, занимается общественно полезным делом, а не ноет.
Куда задонатить можно?

capslock
capslock HR в НИИ Бацца
0

Автор нонейм раздаешь ссылки - фейки?

Vitali Danilovich
Vitali Danilovich DevOps в click
1

А яшчэ ёсць беларускае камьюніці OSM ў тэлеграме https://t.me/byosm

0

масiў даных - масіў звестак

спутнiк - спадарожнік

рысаваць - маляваць

карты - мапы

Вiкiпедыст i перакладчык

Малайчына, працягвай далей

Пользователь отредактировал комментарий 31 марта 2025, 16:42

0

Чертить - рысаваць

0

Вот только в OSM карты не чертят 🤷‍♀️

0

наконт «спадарожнікавы» згодны, бывае. Рэшта — мінус, чытайце слоўнікі