🚀 Идем на ежегодный Cloud Security TechSpot в Варшаве
Support us

«Фонды адмовілі нам 22 разы». Як запусціць беларускамоўны праект пра навіны гік-культур і не з'ехаць з глузду

У ноч  з 19 на 20 красавіка 2021 году я шукаў беларускамоўны падкаст на гікаўскую тэматыку. Знайсці не атрымалася. Тады каманда з двух айцішнікаў вырашыла стварыць такі праект самастойна.

Мы падзелімся важнымі парадамі, якія дапамогуць вам зрабіць праект мары. 

3 комментария
«Фонды адмовілі нам 22 разы». Як запусціць беларускамоўны праект пра навіны гік-культур і не з'ехаць з глузду

У ноч  з 19 на 20 красавіка 2021 году я шукаў беларускамоўны падкаст на гікаўскую тэматыку. Знайсці не атрымалася. Тады каманда з двух айцішнікаў вырашыла стварыць такі праект самастойна.

Мы падзелімся важнымі парадамі, якія дапамогуць вам зрабіць праект мары. 


Хто распавядае: Першы Гікаўскі — месца, дзе можна знайсці навіны поп-культуры, актуальныя трэйлеры фільмаў, серыялаў і гульняў, агучаных на беларускай мове. Таксама дзякуючы чытачам мы пачалі перакладаць сучасныя коміксы на беларускую мову, нават тых, якія яшчэ не выходзілі на расейскай. Гэта ананімны праект, якім займаецца каманда айцішнікаў-аднадумцаў.


Парада № 1. Каб будаваць беларускамоўны праект, не трэба адразу быць беларускамоўнымі

Некаторы час да пабудавання праекту мы вырашылі нашай асабістай кампаніяй перайсці на беларускую мову.

Як калісьці сказаў мой савядоўца:


«Я ніколі не ведаў навошта мне беларуская мова ў Беларусі. Зразумеў толькі калі рэлацыраваўся ў Вільню».


Так пачаўся складаны шлях проб і памылак. У нас не было ані агульнай ідэі, як гэта павінна гучаць, ані арыенціраў акрамя ангельскамоўных падкастаў з моцным прадакшэнам і камандай рэдактараў для падрыхтоўкі выпускаў.

Раю кнігу «Выратуйце ката», якая распавядае базісныя тэрміны і правілы пісання сцэнароў для падобных праектаў.

Парада № 2. Прыцягніце ўвагу чымсьці экстравагантным

Мы вырашылі стварыць канал для агрэгацыі гік-навін на беларускай мове. Галоўны напрамак — чуткі гейм-індустрыі, папулярныя фільмы і серыялы, — гэта адрознівала нас ад іншых расейскамоўных каналаў.

Але, вось пляга, як атрымаць першую аўдыторыя якая згадзіцца на цябе падпісацца? Быў распрацаваны план.

  • Мы зрабілі спіс галоўных суполак беларусаў за мяжой і ў самой Беларусі. Колькасць карыстальнікаў у такіх суполках можа вар'іравацца ад некалькіх дзясяткаў, да некалькіх тысяч.
  • Прыдумалі хітры пост, які дакладна звярнуў увагу патэнцыйнай аўдыторыі.

Я прыгадаў цікавы кейс: у Instagram stories замяшчалі чалавечы волас, які нагадваў звычайны волас, які выпадкова патрапіў на экран тэлефона карыстальніка. І падчас спробы яго змахнуць, аўтаматычна свайпаў і пераходзіў на сайт рэкламадаўцы.

Таму мы вырашылі зрабіць пост у якім будуць памылкі. Не надта брыдотныя, але якія бы выклікалі заўвагі сярод суполкі. Варыянтаў было шмат: і выкарыстоўванне ўкраінскай мовы, і цалкам адмова ад знакаў прыпынку, і лаянка ў пачатку, але канчаткова мы спыніліся такім тэксце.

У ім было ўсё: выкарыстанне ўкраінізмаў, адмова ад знакаў прыпынку, лагічныя памылкі, сумяшчэнне тарашкевіцы і наркамаўкі.

Спрэчкі і скандалы распачаліся адразу. Нехта вінаваціў нас у няведанні роднай мовы, нехта наадварот падтрымліваў і прапанаваў зрабіць лепей. Больш за ўсё вылучыліся падпісанты суполкі Беларусаў у Маскве, дзе спрэчкі працягваліся амаль тыдзень, пасля чаго мой асабісты акаўнт там заблакавалі на заўсёды.

Але ідэя спрацавала: мы атрымалі першыя 500 падпісантаў, якія прыйшлі да нас за навінамі.

Парада № 3. Не разлічвайце на падтрымку

Сярод праектаў, якія запускаюцца беларусамі за мяжой, існуе думка, што вельмі лёгка атрымаць грант на развіццё і дзейнасць. Тут я пабуду разбуральнікам легендаў. Вы нікому не патрэбны, нават калі ў вас вельмі буйны праект.

У нашым выпадку мы атрымалі 22 адмовы ад розных фондаў па розных прычынах. У 99% выпадкаў мы не атрымалі фінансаванне, бо гранты на прасоўванне беларускай мовы выдаюць толькі палітычным праектам. Таму мяркуйце толькі на ўласныя сілы і сродкі. 

Наш каштарыс: 

  • Rode RodeCaster Pro — 800 €
  • Rode PodMic — 240 €
  • Soyuz the Launcher 430 €
  • Rode PSA1 180 €
  • Hosa HMIC-015 42 €
  • Teenage Engineering OP-Z 599 €
  • Праца мастака — 150 €

Агулам: 2441 €

Рыхтуйцеся да таго, што галоўныя беларускія інфлюенсеры не будуць удзельнічаць у праекце які слухае ад 5000 да 20000 чалавек. Таму мы вырашылі ісці да іх самі. Хутка ў гасцях нашага падкасту з’явіліся: Лекс АйЦіБарада, AP$ENT, NEKO, Retro Gamer Belarus і іншыя.

На дадзены момант інфлюенсеры прапануюць запіс самі, але застаюцца і тыя хто яшчэ згадзіўся к нам прыйсці. Сярод нашых слухачоў з’явіўся мем «Рудзі прыйдзі ў ПГ».

Максімум на які вы можаце разлічваць — узаемны піар сярод маленькіх тэлеграм каналаў ці падкастаў. Тое ж самае адбываецца і з падкаст пляцоўкамі. Толькі Яндэкс.Музыка згадзілась нас апублікаваць на галоўнай старонцы на тры дні. Астатнія сэрвісы проста не разглядаюць заявы на фічэрынг. Але мы не губляем надзеі і дасылаем наш падкаст штотыдзень на галоўныя пляцоўкі.

Парада № 4. Спрабуйце розныя пляцоўкі для прасоўвання

На адных падкаст-пляцоўках ваш праект не будзе буйна расці — трэба ствараць відэа-версію. Мы зразумелі што AdSense не працуе — ён дае толькі лічбу, але сталых слухачоў не становіцца болей. Таму лепей за ўсё замаўляць ракламу ў каналах. Можна пачаць з узаемапіара, а потым набываць ракламу у каналах паболей. 

Тут можа дапамоч беларуская частка твітара, якая зараз вельмі актыўная. Калі вы ўжо маеце падпісантаў там, то вы давайце кліч, які вам дапаможа атрымаць першую аўдыторыю на YouTube-канале. Працуе не заўседы, нават калі ў вас старонка з некалькімі тысячамі падпісантаў.

Таксама добры вар’янт посціць кароткія відэа ў тыкток. Ёсць выдатны прыклад падкасту «Што там у габрэяў?», які атрымлівае новую аўдыторыю цалкам праз тыкток. 

Навошта гэта ўсё?

Будаваць праэкт на беларускай мове, асабліва не палітычны, вельмі складана. Буйные рэдакцыі будуць вам адмаўляць у публікацыях, фонды не бачыць сэнсу ў тым што вы робіце, а інфлюенсеры спасылацца на тое, што для іх няма ніякай выгады.

Мы ўпэўнены ў тым, што спажываць беларускамоўны кантэнт трэба не толькі праз палітычныя навіны і жарты пра ласкацень у тыктоке. У сеціве хапае каналаў якія распавядаюць, як пачаць размаўляць на беларускай. Але амаль няма рэсурсаў, дзе б можна было спажываць сучасны забаўляльны кантэнт. 

Але тыя слухачы і гледачы, якія ўсё ж такі да вас прыйдуць, будуць самымі матываванымі і зацікаўленымі ў тым што вы робіце. Пакуль мы не зарабілі ні рубля і толькі марнуем уласныя грошы на праект. Але нам гэта падабаецца і мы адчуваем сябе на сваім месцы.

Меркаванне аўтараў можна не супадаць з пазіцыяй рэдакцыі. 

Што яшчэ пачытаць?

Рэдакцыі патрэбная вашая дапамога цяпер.  

Нам можна дапамагчы праз Patreon. Выбярыце штомесячны ўзровень падтрымкі: 10, 20, 30, 100 або 500 долараў — ці напішыце вашую суму.

А яшчэ мы прымаем крыптавалюту. 

Bitcoin
bc1qae22u3sg8es6j22pg4mmyrdvvym0vxjyesxhhw

Etherium
0×831a6641721E70af32dDa262F4110eB704af8c05

Tether USD (USDT) on ETH Network
0×831a6641721E70af32dDa262F4110eB704af8c05

Zcash
t1R5UM9VMR1hJvJqTJ9w5bAmHxrDLJ9Nxmh

Дзякуй, што вы з намi.

Читайте также
«Думают, если взять «главного», он даст пароль от Wikipedia». Почему приходят за википедистами — и почему википедисты продолжают писать
«Думают, если взять «главного», он даст пароль от Wikipedia». Почему приходят за википедистами — и почему википедисты продолжают писать
«Думают, если взять «главного», он даст пароль от Wikipedia». Почему приходят за википедистами — и почему википедисты продолжают писать
Поговорили с комьюнити.
YouTube начал делать автоматические субтитры для беларусскоязычных видео. Это поможет распространению контента на мове
YouTube начал делать автоматические субтитры для беларусскоязычных видео. Это поможет распространению контента на мове
YouTube начал делать автоматические субтитры для беларусскоязычных видео. Это поможет распространению контента на мове
1 комментарий
Lingvanex выложил в открытый доступ модель для перевода с русского языка на беларусский
Lingvanex выложил в открытый доступ модель для перевода с русского языка на беларусский
Lingvanex выложил в открытый доступ модель для перевода с русского языка на беларусский
1 комментарий
Закласці асновы нацыянальнай ідэнтычнасці. Стваральнікі беларускамоўнай разумнай калонкі ADAM распавядаюць пра праект
Закласці асновы нацыянальнай ідэнтычнасці. Стваральнікі беларускамоўнай разумнай калонкі ADAM распавядаюць пра праект
Закласці асновы нацыянальнай ідэнтычнасці. Стваральнікі беларускамоўнай разумнай калонкі ADAM распавядаюць пра праект
Мы ствараем ADAM — першую разумную белаурскамоўную калонку. Гэта дэвайс, які аб’яднае беларускамоўны кантэнт і сэрвісы ў адзіную персаналізаваную экасістэму. Галоўная мэта праекта — дапамагчы беларусам захаваць нацыянальную культуру і ідэнтычнасць. Распавяду пра гісторыю яго стварэння, перспектывы, і што ўжо ўмее ADAM. 
3 комментария

Хотите сообщить важную новость? Пишите в Telegram-бот

Главные события и полезные ссылки в нашем Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

0

Запусціце мерч, плез :)

Мікіта  Б
Мікіта Б Software engineer в Waymo
1

Цікавы досвед. Наконт фондаў, я асабліва ў сеці і не бачыў грантаў на культурныя праекту да нядаўняга часу. Рада Культуры запусціла некалькі тыдняў таму грант. Ён здаецца падыходзіць Першаму Гікаўскаму. А дагэтуль гранты былі на адукацыю ці стажыроўкі, а не на развіццё праектаў. А так да, пачынаць на ўласныя грошы.

Рэклама праз ФБ можа лепш працаваць - там і ФБ і інстаграм.

А ўвогуле поспехаў. Навіны ў ТГ насамрэч цікавыя!

1

Получилось ли компенсировать хотя бы часть вложенных средств и времени?