Я плачу гатоўкай, звяраю час на механічным наручным гадзінніку і карыстаюся пясочным таймерам на трыццаць хвілін замест памідора таймера.
Чаму? Бо наш мозг па-рознаму апрацоўвае і ўспрымае фізічныя і лічбавыя з’явы — і гэта мае сур’ёзныя наступствы.
Прывяду некалькі прыкладаў, якія паказваюць, што аналагавыя рэчы больш эфектыўныя, за лічбавыя.
Хто піша: Андрэй Белавешкін, лекар. Першапачаткова гэты пост быў апублікаваны ў Facebook Андрэя.
Гатоўка супраць картак
Людзі трацяць менш, калі плацяць гатоўкай, бо фізічная страта грошай адчуваецца значна мацней, чым пры безнаяўным плацяжы. За той самы тавар людзі гатовыя заплаціць у два разы больш карткай, чым наяўнымі.
Тут важную ролю адгрывае фізічнасць гатоўкі. Грошы можна пабачыць, адчуць у руках, ды і сам працэс падліку гатоўкі стварае эмацыйную сувязь, якой не стае ў лічбавых плацяжах.
Калі мы трымаем грошы ў руках, мы не проста плацім. У нас паўстае адчуванне, што мы развітваемся з часткай сябе.
Папяровыя кнігі супраць электронных
Чытаючы папяровыя кнігі вы лепей запамінаеце інфармацыю. Тыя, хто чытае з паперы, паказваюць больш высокія вынікі ў разуменні тэксту, чым карыстальнікі Kindle. Навучэнцы, якія працавалі з папяровымі матэрыяламі, паказвалі лепшыя вынікі на тэстах.
Рукапісныя нататкі супраць друкаваных
Запіс ад рукі паляпшае памяць і тое, як вы засвойваеце матэрыял. Даказана, што студэнты, якія вядуць нататкі ўручную, лепш засвойваюць лекцыйны матэрыял, чым тыя, хто друкуе іх на камп’ютары.
А людзі, якія запісваюць свае мэты ад рукі, дасягаюць іх значна часцей, чым тыя, хто толькі думае пра іх або ўносіць у праграму.
А калі вы запісваеце нешта на папяровым календары, а не лічбавым, то лепей памятаеце пра задачы. Так вы арыентуецеся на ўласны мозг, а не толькі на лічбавыя напаміны.
Папяровыя фатаграфіі і лісты супраць лічбавых
Людзі лепш запамінаюць моманты, калі друкуюць фота замест захоўвання на тэлефоне. Прагляд папяровых фатаграфій выклікае больш эмоцый і ўспамінаў, чым пракрутка галерэі на экране. Атрымліваючы фізічны ліст, людзі перажываюць на 67% больш эмоцый, чым пры атрыманні таго ж ліста электронна.
Жывыя сустрэчы супраць відэазванкоў
Напэўна, найбольш відавочны пункт. Асабістыя сустрэчы ўмацоўваюць эмацыйную сувязь і давер. Падчас жывой камунікацыі ўзровень аксітаціну (гормона даверу) павышаецца, тады як падчас відэазванка ён амаль не змяняецца.
Крыніцы, якімі карыстаўся пры падрыхтоўцы матэрыяла:
- «Money you could touch: cash and psychological ownership», Qualitative Market Research, Vol. 27 No. 5, pp. 820-840
- Don’t throw away your printed books: A meta-analysis on the effects of reading media on reading comprehension Educational Research Review Volume 25, November 2018, Pages 23-38
- How using a paper versus mobile calendar influences everyday planning and plan fulfillment Volume33, Issue1 January 2023 Pages 115-122
- Paper Notebooks vs. Mobile Devices: Brain Activation Differences During Memory Retrieval,» Frontiers in Behavioral Neuroscience: March 19, 2021
Меркаванне аўтара можа не адлюстроўваць пазіцыю рэдакцыі.
Што яшчэ пачытаць пра нашае здароўе і нарвовую сістэму:
- Як аднавіць узровень дафаміну — парады лекара;
- Што рабіць, калі няма сілаў ні на што;
- Як TikTok уплывае на мелатанін і як правільна спаць удзень.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.