8 крытэрыяў, па якіх вы вылучыце свайго працадаўцу. Гайд для навічкоў
Вітаем! Сёння коратка і па справе — разбіраемся як выбраць для сябе IT-кампанію. Хацелася б адказаць — «слухайце сваё сэрца», але гэта занадта банальна і проста. Таму прапануем стратэгію ад нашай эксперткі. Гэты гайд — дзеля тых, хто толькі-толькі ўваходзіціць у ІТ.
Вітаем! Сёння коратка і па справе — разбіраемся як выбраць для сябе IT-кампанію. Хацелася б адказаць — «слухайце сваё сэрца», але гэта занадта банальна і проста. Таму прапануем стратэгію ад нашай эксперткі. Гэты гайд — дзеля тых, хто толькі-толькі ўваходзіціць у ІТ.
Хто піша: Праект Women in Tech. Рэалізуецца Цэнтрам гендэрных даследванняў ЕГУ, пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага звязу.
Кароткая даведка
Звычайна IT-кампаніі падзяляюцца на 3 вялікія катэгорыі: аўтсорсінгавыя, прадуктовыя і сэрвісныя. Асобна можна вылучыць «унутраныя» IT-кампаніі, а дакладней гэта штосьці накшталт IT-аддзелаў (напрыклад у банках).
У кампаніях, якія займаюцца аўтсорсінгам, заўсёды вялікая колькасць вакансій і яны, як правіла, ахвотна набіраюць пачаткоўцаў і навучаюць іх. У такіх кампаніях зазвычай мноства навучальных праграм і стажыровак, якія дапамагаюць маладым спецыялістам увайсці ў прафесію.
Прадуктовыя кампаніі адрозніваюцца дынамічнасцю, тут патрабуецца высокі ўзровень адказнасці і таму яны, часцей за ўсё, шукаюць людзей з досведам.
Сэрвісныя кампаніі спецыялізуюцца на канкрэтных паслугах, якія яны прадаюць іншым кампаніям, і яны, як аўтсорсінгавыя, звычайна радыя пачаткоўцам. У такіх кампаніях можна зрабіць добрую, моцную кар’еру.
Рэкамендацыі і HR-тэст ад кар’ернага кансультанта Таццяны Дзямчук
Калі мы размаўляем пра «вобраз» кампаніі, важна ўлічваць не толькі яе «тып», але памер і стадыю развіцця.
Бо прадуктовы стартап на 10 чалавек як «кампанія» будзе вельмі адрознівацца ад прадуктовай кампаніі «Wargaming», у якой будуць характэрныя прыкметы карпарацыі.
Таццяна Дзямчук, кар’ерны кансультант:
Для таго, каб вызначыць, які тып кампаніі вам больш пасуе, важна зрабіць 2 рэчы:
вызначыць сваю канкрэтную мэту. Што вы хочаце ад той ці іншай кампаніі і ў які прамежак часу;
усвядоміць свае каштоўнасці і прыярытэты ў дадзены момант часу. Бо на гэтым базуецца ваша матывацыя. Прыарэтызуйце іх.
Чым канкрэтней і падрабязней вы для сябе гэта вызначыце, тым лягчэй будзе вырашаць. У гэтым выпадку разглядайце кампанію як рэсурс. Дзе магчыма і лягчэй рэалізаваць вашу мэту, улічваючы каштоўнасці. Ніжэй я абазначыла самыя частыя прыярытэты і каштоўнасныя фактары, якія вылучаюць людзі, а таксама абазначыла, у якім тыпе кампаніі вы хутчэй гэта можаце рэалізаваць. Гэта вельмі абагульненая характарыстыка, і чытаць яе важна, пачынаючы са слоў «як правіла» і ўлічваючы дысклэймер на пачатку.
Можна паспрабаваць прайсціся па гэтай табліцы як па тэсту — вызначыць свае прыярытэты, і якая кампанія зможа хутчэй за ўсе іх забяспечыць.
прадуктовая кампанія
аўтсорс
Лёгкасць уваходу
✓
Рознапланавасць праектаў/тэхналогій
✓
Адчуванне сябе часткай каманды
✓
Пачуццё сэнсу
✓
Працэсы і парадак
✓
Творчая рэалізацыя: ідэі, асабісты ўнёсак у нешта большае
✓
Меншы ўзровень стрэсу
✓
Work-life balance
✓
Спецыяльна не дадавала фінансавы фактар, бо тут вельмі шмат умоваў, акрамя тыпу кампаніі.
Як пісала вышэй, гэта вельмі абагульненая характарыстыка, такая характарыстыка «пасярэдзіне». Бывае так, што аўтсорс кампанія стварае максімальна файную карпаратыўную культуру і вы разумеце, што і навошта вы там робіце. А бывае прадукт, які не не адпавядае вашым каштоўнасцям. Таму даследуйце сябе і стаўце канкрэтныя мэты і знойдзецца «ваш тып».
* Праект Women in Tech адзін з тых, што імкнецца зрабіць галасы жанчын у IT мацнейшымі і гучнейшымі. Дапамагае жанчынам з розным прафесійным досведам і памкненнямі патрапіць у IT ці развіць кар’еру ў гэтай сферы. Праект рэалізуецца Цэнтрам гендэрных даследаванняў ЕГУ пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.
Меркаванне аўтараў блогаў можа не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Нейросети убивают ИT-бизнес. Три причины, почему сервисам скоро конец — объясняет техлид
Недавно коллега скинул мне новость: Starbucks тратит 400 миллионов долларов в год на разработку. Эти деньги идут на внутренние затраты (разработчики и сервисы) и вендоров, у которых компания заказывает разработку.
Разработчики делают важное, что не хочется отдавать на аутсорс или же руководят теми самыми аутсорс-командами. И вот есть нейросети, которые могут ускорить ваших внутренних разработчиков. И им можно дать побольше токенов и заменить вендоров. И это будет значительно дешевле.
И эта ситуация поставила под угрозу целый пласт разработки программного обеспечения. Давайте об этом поговорим.
Вложили 32 тысячи злотых и всё свободное время. Зачем команда айтишников строит плот
По будням мы работаем в ИТ, а по вечерам и выходным собираемся в своём «гараже». Только вместо машины там самодельный плот с солнечными панелями, телеметрией и собственной системой фильтрации воды.
За два года мы вложили в него 32 тысячи злотых, прошли десятки километров по рекам, а теперь собираются доплыть до моря.
Рассказываю, как построить плот, во сколько это обходится и можно ли на нем заработать.
«Я же вставил всего пару функций». Как AI-инструменты становятся источником утечек кода и как этого избежать
С 24 апреля 2026 года GitHub Copilot включил новую настройку: весь код, который ты пишешь с его помощью на бесплатном или личном платном аккаунте, идёт на обучение моделей Microsoft. По умолчанию и без уведомления в интерфейсе, только строчка в changelog.
Большинство разработчиков не читали условия использования инструментов, которыми пользуются каждый день, и не знают, на каких условиях отдают код. А утечки из LLM стали нашей реальностью.
Какие правила безопасности соблюдать, чтобы ваш код принадлежал только вам?
«Руками кривой код пишется не реже». Фуллстек-разработчик о том, как ИИ изменил его профессию
Я сейчас почти разучился печатать код. Зато научился формулировать задачи так, чтобы ИИ не наделал глупостей. Хотя иногда всё равно не срабатывает, и нужен человеческий взгляд.
Рассказываю, как ИИ изменил мою работу фуллстек-разработчика и что нужно знать джунам, чтобы найти работу на рынке.
Хотите сообщить важную новость? Пишите в Telegram-бот
Главные события и полезные ссылки в нашем Telegram-канале
Обсуждение
Комментируйте без ограничений
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.