Support us

Чаму лектары, якiя «нелегальна» вучылi праграмiстаў па-беларуску, адмаўляюць абвiнавачваннi

Оставить комментарий
Чаму лектары, якiя «нелегальна» вучылi праграмiстаў па-беларуску, адмаўляюць абвiнавачваннi

Сябраў «Інстытута матэматыкі і кібэрнэтыкі» не ўпершыню абвiнавачваюць у тым, што яны працуюць у Беларусi без адпаведнага дазволу — лiцэнзii. На мiнулым тыднi прэс-служба Камiтэту дзяржкантролю паведамiла, што «нелегальны фiлiял украiнскага ўнiверсiтэту» зачынены, а на «групу грамадзян Беларусi», якая мела да яго дачыненне, заведзена крымiнальная справа. Мiж тым лектары, якiя ладзяць навучанне беларускiх студэнтаў, не згодныя з абвiнавачваннямi ў свой адрас, i свярджаюць, што маладыя людзi атрымлiваюць адукацыю ва ўкраінскай ВНУ легальна. У Беларусi, па iх словах, вядуцца толькi бясплатныя публiчныя лекцыi i кансультацыi, арганiзацыйна нiяк не завязаныя з навучаннем студэнтаў за мяжой.

Читать далее…

Фота: Радыё Свабода. Як у Беларусі гадуюць беларускамоўных праграмістаў з украінскімі дыплёмамі

Дырэктар «Інстытута матэматыкі і кібэрнэтыкі» Павел Бука, а таксама матэматык, лектар, дацэнт Алесь Радына, нядаўні сябра iнстытута Валер Бардун i студэнт Андрэй Церашкоў расказалi dev.by, навошта яны ладзяць навучанне на беларускай мове для студэнтаў i чаму гэта атрымалася зрабiць толькi ў замежным унiверсiтэце.

— У каментарыях да навiны аб закрыццi вашай дзейнасцi на tut.by вы адзначылi: «Самае асноўнае: што згаданая дзейнасць ужо была прызнаная законнай самім Камітэтам дзяжкантролю неаднойчы — i ў 2017, i ў 2018 годзе». Патлумачце, як гэта?

П.Б.: — Яны мяняюць свае паказаннi ўжо чацьвёрты цi пяты раз. З мiнулага года, калi ў Камiтэта ўзнiклi да нас пытаннi, праводзiлася доўгая праверка — пры тым, што яна ўвогуле не можа праводзiцца больш трох месяцаў. За гэты час да нас даслалi не менш трох лiстоў, у якiх даводзiлася: «Ва ўзбуджэнні крымінальнай справы адмовіць з-за адсутнасці ў дзейнасці складу злачынства».

Апошнi такi лiст быў атрыманы ў гэтым годзе, ён датуецца 8 студзеня.

— Навiна аб тым закрыццi вашай дзейнасцi была нечаканай?

П.Б.: — Гэтая справа ўвогуле даволi дзiўная i незразумелая, таму што «Інстытут матэматыкі і кібэрнэтыкі» заўсёды дзейнiчаў выключна ў прававым полi. Мы з’яўляемся беларускiм прафесiйным аб’яднаннем, якое iмкнецца да развiцця iнфармацыйных тэхналогiй у Беларусi, бо ў нашай краiне ёсць вялiзны навуковы задзел — адна з самых моцных на паслясавецкай прасторы матэматычных школаў.

В.Б.: — Ёсць вялiзны навуковы задзел, але на жаль, працы збольшага ляжаць у стале. I вось наша задача — аднавiць напрацоўкi навукоўцаў, даць iм практычнае прымяненне: таму што яны вельмi актуальныя наконт сучаснасцi i будуць актуальныя яшчэ дзесяцiгоддзi ўперад.

— Калi вы распачалi супрацоўнiцтва з украiнскiм унiверсiтэтам, i навошта гэта вам спатрэбiлася?

П.Б.: — Наша асноўная задача, як я ўжо казаў, — гэта выкарыстанне беларускiх матэматычных напрацовак для развiцця iнфармацыйных тэхналогiй. На сёння яны ляжаць у шуфлядах, i для таго, каб пачаць з iмi працаваць, неабходныя кадры. Мы не толькi аб’ядноўваем даследчыкаў, але таксама iмкнемся рыхтаваць новых навукоўцаў i праграмiстаў, якiя будуць разумець матэматыку i кiбернетыку.

Адпаведныя семiнары ў нашым iнстытуце вядуцца з яго заснавання ў 1997 годзе, але мы вучылi i дагэтуль — з 1992 ва ўласнай Лабараторыі іерархічных многаўзроўневых сістэм, адзінай недзяржаўнай навуковай установе ў Беларусі ў дакладных навуках. А яшчэ раней — з 1983 года ў ІТК АН БССР.

Мы ладзiлi cемiнары для студэнтаў з iншых унiверсiтэтаў: БДУ, БНТУ — рыхтавалi з ix прафесiяналаў. Гэта была падрыхтоўка маладых людзей, якiя ўжо атрымлiвалi вышэйшую адукацыю, але мы адразу ставiлi задачу мець уласную навучальную базу. Аднак з гэтым былi арганiзацыйныя i заканадаўчыя цяжкасцi.

В.Б.: — Патрэбныя вялiчэзныя сродкi, каб стварыць свой уласны ўнiверсiтэт з поўным цыклам матэматычнай адукацыi. Нават дзяржава не мае такiх праграм, i таму адзiнае выйсце было — зрабiць гэта з дапамогай iншых навучальных устаноў, якiя пагадзяцца ўдзельнiчаць у гэтай праграме.

— Нiводная з беларускiх навучальных устаноў не пагадзiлася?

А.Р.: — У нас была iдэя выкладаць на беларускай мове. Нiводны ўнiверсiтэт не хоча гэтага рабiць — яны ў гэтым не зацiкаўленыя.

— Да каго вы звярталiся з такой прапановай?

В.Б.: — Можа вы ведаеце хоць адзiную беларускую вышэйшую навучальную ўстанову, дзе ажыццяўляецца поўны цыкл адукацыi на беларускай мове? Але ж нам гэткiя невядомыя.

П.Б.: — Такiя звароты былi. Толькi рабiлiся яны не ад iмя нашага «Інстытута матэматыкі і кібэрнэтыкі».

З пачатку 90-х гадоў я ведаю некалькi аргкамiтэтаў па стварэннi беларускага унiверсiтэту, якiя ў тым лiку разглядалi пытанне заснавання беларускамоўнага факультэту дакладных навук i iнфармацыйных тэхналогiй. Яны рэгулярна звярталiся ў мiнiстэрствы, рабiлi спробы стварыць такi ў icнуючых унiверсiтэтах. Наколькi я памятаю, нейкi кароткi час у педагагiчным унiверсiтэце нават iснавала беларускамоўная плынь па iнфармацыйных тэхналогiях — але яна была зачынена.

Калi было б можна, мы дамаўлялiся б з беларускiмi ўнiверсiтэтамi i прынеслi б iм нашыя iнавацыйныя курсы. Аднак, на жаль, уключыць перадавыя навуковыя напрацоўкi, — а вы ведаеце, што ў iнфармацыйных тэхналогiях жыццёвы цыкл iнавацый вельмi кароткi, i кожные 3-4 гады iнструментарый неабходна цалкам аднаўляць — у межах традыцыйных унiверсiтэтаў вельмi цяжка. Яны не ў стане аператыўна змяняць праграму ў адпаведнасцi з патрэбамi галiны, таму гэта заўсёды робiцца паўафiцiйна — i студэнты вымушаныя давучвацца самi.

Зыходзячы з таго, што праграму трэба аднаўляць, але зрабiць гэта цяжка, а таксама з таго, што ўнiверсiтэты адмовiлiся весцi навучанне па-беларуску, было вiдавочна, што адчынiць адукацыйную ўстанову ў Беларусi будзе немагчыма.

— Наколькi цяжка было дамовiцца з украiнскай навучальнай установай аб стварэннi на яе пляцоўцы беларускамоўнага фiлiялу?

П.Б.: — Не так цяжка, як у Беларусi. Увесь гэты час мы кантачылi недзе з 10 ўнiверсiтэтамi, i 3 з iх адразу згадзiлiся. Асноўнай праблемай украiнскiх прыватных ВНУ аказалася змена пакаленняў: iх рэктары-заснавальнiкi цяпер не маюць сiлаў займацца новымi складанымi пытаннямi, развiваць сваю навучальную ўстанову. Таму дэканы ўнiверсiтэтаў давалi згоду, напрыклад, на знiжку аплаты для беларусаў, але правесцi яе праз рэктарат яны не маглi. У вынiку мы дамовiлiся з тым рэкрарам, якi быў маладзейшы. Увесь працэс пошукаў i перамоў заняў 9 месяцаў.

Мы не не стваралі аніякага філіялу: мы прапанавалі i ўзгаднілі беларускамоўнае навучанне ва Ўкраiне i на іх базе.

— Цi было запатрабавана навучанне ва Ўкраiне сярод беларускай моладзi?

П.Б.: — Так, было. Абiтурыентаў звярталася шмат, але ў нас былi даволi жорсткiя патрабаваннi, таму студэнтаў атрымалася не так ужо i многа.

— Вы праводзiлi iспыты?

П.Б.: — Не, у нас былi толькi сумоўi. Выкладчык ужо праз 5 хвiлiн размовы ведае, хто перад iм, так што патрэбы ладзiць экзамены не было. Мы набралi слухачоў рознага ўзроўню, бо асноўнае наша патрабаванне — гэта здольнасць да навучання.

А.Р.: — Я хачу яшчэ дадаць: мы часам называем iх студэнтамi, але ж яны студэнты ва Ўкраiне, у Беларусi яны былi слухачамi. I мы iх фактычна кансультавалi, а яны ездзiлi ва ўкраiнскi ўнiверсiтэт здаваць звычайныя сесii, бо яны вучылiся на завочным аддзяленнi.

П.Б.: — Так, гэта важна: справа ў тым, што беларускiя студэнты паступалi на завочнае аддзяленне ў замежны ўнiверсiтэт, i таму адукацыя вялася ў замежным ВНУ. Але акрамя таго «Iнстытут» у межах сваёй задачы стварыць навуковае асяроддзе, арганiзоўваў лекцыi, семiнары i кансультацыi — публiчныя i бесплатныя. Ix было прасцей арганiзаваць, чым штосьцi рэгiстраваць i весцi платную дзейнасць. Акрамя таго іх наведвалі і іншыя слухачы, студэнты іншых універсітэтаў. І наадварот: не ўсе студэнты беларускай плыні ва Ўкраіне наведвалі кансультацыі ці лекцыі. Некаторыя вучыліся самастойна.

— Мiж тым Камiтэт дзяржкантролю абвiнавачвае вас у незаконнай прадпрамальнiцкай дзейнасцi.

П.Б.: — Мы нiчым такiм не займалiся: прадпрымальнiцкай цi адукацыйнай дзейнасцi ў Беларусi не вялося — мы вялi асветную дзейнасць. Яна не патрабуе лiцэнзii па кодэксе аб адукацыi. А ўкраiнскi ўнiверсiтэт вёў завочнае навучанне выключна на тэрыторыi Ўкраіны i дзейнiчаў у адпаведнасцi з украiнскiмi законамi.

— Кансультацыi былi бесплатнымi, але ж цi аплачваў украiнскi iнстытут працу беларускiх выкладчыкаў?

П.Б.: — Калi мы паглядзелi, колькi можна артымаць i колькi трэба за гэта пабегаць па канторах, то лектары вырашылi, што будуць працаваць бесплатна.

— Чаму вы працуеце без аплаты?

В.Б.: — Каб захаваць i развiць беларускую навуковую матэматычную думку, якая знаходзiцца ў заняпадзе i не выкарыстоўваецца на практыцы. Калi яе не развiваць, то проста беларуская навука загнецца.

П.Б.: — Абсалютна слушна! Нам патрэбнае развiццё, i паколькi гэтае развiццё не забяспечваецца дзяржавай, значыць мы павiнны зрабiць гэта самi, або гэтага не будзе ўвогуле.

— У мiнулым годзе вас выклiкалi ў фiнансавую мiлiцыю. Чым скончылася справа?

П.Б.: — Нас не проста выклiкалi — гэта былi сапраўдныя «маскi-шоў»: тры брыгады адначасова ў трох кропках Мiнску ўварвалiся ў клас на лекцiю, а таксама на кватэры да мяне i аднаго з маiх калегаў. У «аперацыi» было задзейнiчана чалавек 30 мiлiцыi. Яны зрабiлi ператрус, канфiскавалi ў нас камп’ютарную тэхнiку, праектар, якiя нам не аддалi да гэтага часу.

Зразумела, на ўсiх прысутных склалi на пратаколы на месцы, схапiлi пару чалавек слухачоў; мяне, iх, а таксама двух маiх калегаў павезьлі ў Менскі міжраённы аддзел Дэпартамэнту фінансавых раследаваньняў Камітэту дзяржкантролю на вуліцы Петруся Броўкі. Праз некалькi газдiн яны ўбачылi, что мы людзi законапаслухмяныя, i вымушныя былi нас адпусцiць, але пачалi вялiкую праверку.

— Сёння ў адносiнах да вас вядзецца пераслед?

П.Б.: — Пасля таго, як усiх, каго толькi маглi, па 2 разы прагналi праз аддзел Дэпартамэнту фінансавых раследаваньняў Камітэту дзяржкантролю, нас больш не турбавалi. I нават пра тое, што заведзеная крымiнальная справа, мы даведалiся з прэсы.

— Вы звярталiся за тлумачэннямi наконт гэтай справы?

А.Р.: — Да мiнулага тыдня яны не заводзiлi крымiнальнай справы ўвогуле, трактавалi гэта як звычайную праверку дзейнасцi. I калi не заводзiцца справа, то тады i нiякiх зваротаў рабiць немагчыма, таму што няма справы — няма падставы звяртацца за тлумачэннямi.

П.Б.: — Так, гэта было слушна да мiнулай серады: нiякай справы не было — рабiлася праверка. У чацвер ужо была апублiкавана iнфармацыя, што справа заведзена, толькi незразумела, супраць каго. Я ўсю пятнiцу спрабаваў знайсцi канцы, але так i не дасягнуў у гэтым поспеху.

— Што вам iнкрымiнуюць?

П.Б.: — Пакуль што нi мне, нi маiм калегам, супраць якiх правоздiлася праверка — гэта Зміцер Канаплянікаў i яго жонка Таццяна Тоўсцік, — нiчога не было паведамлена. Так спяшалiся выдаць iнфармацыю ў прэсу, а нам нiчога не сказалi.

— Упершыню аб тым, что «аператыўнікі прыкрылі дзейнасць ВНУ, якая працавала нелегальна», паведамiлi яшчэ ў мiнулым годзе — 20 красавіка, — калi выйшаў сюжэт ў перадачы «Зона Х» на тэлеканале «Беларусь-1»…

П.Б.: — Гэтыя навiны вельмi падобныя тэкстам. Мы нават спачатку думалi, што гэта iнфармацыйная качка, паўтор мiнулагодняга ўкiду, бо яшчэ тады пры рэдагаваннi тэкстаў было зроблена шмат недарэчных памылак.

Тым не менш у мiнулым годзе ў Камiтэце дзяржкантролю не рызыкнулi зрабiць абвiнавачанне. Сёлета фактаў у iх ня больш.

Фота: Радыё Свабода

— «Нiхто з навучэнцаў не атрымаў дыплом. Тых, хто распачаў вучобу 3 гады таму, пакiнулi на другi год навучання на другом курсе, з адпаведнай даплатай за навучанне» — паведамляе прэс-служба Камiтэту. Як вы можа пракаментавать гэтую заяву?

П.Б.: — Па-першае, курс навучання ва ўнiверсiтэце складае 4 гады, але нiхто са студэнтаў яшчэ не правучыўся там столькi — яны распачалi навучанне 3 гады таму. Адпаведна нiхто з iх не мог атрымаць дыплом.

Па-другое, як вы ведаеце, у заходнiх унiверсiтэтах — у той жа Францыi цi Нямеччыне — ёсць стандартная практыка: калi хочаш, ты можаш засвоiць за год некалькi гадавых курсаў. I наадварот, калi ты не спраўляешся з праграмай, ты можаш праходзiць адзiн курс некалькi гадоў. Мы рэалiзавалi тую ж сiстэму прыстасавання ўнiверсiтэту да магчымасцяў чалавека. Трое студэнтаў спрабавалі вучыцца паскорана, на жаль, ніхто з іх не справіўся з такім аб’ёмам. Іншыя, шасцёра, з розных прычын скарысталіся магчымасцю правучыцца два гады на другiм курсе. Цяпер яны паспяхова вучацца на трэцім.

— Якiя ў iх умовы навучання?

А.Ц.: — Я адкажу за ўciх. Мы, студэнты, прыязжаем у Роўна двойчы на год на двухтыднёвыя сесіі. Ва ўнiверсiтэце штодня праводзяцца па 4-5 пар, нават па суботах. Універсітэт мае некалькі вучэбных карпусоў у горадзе, а таксама некалькі інтэрнатаў, дзе можна жыць на час сесіі.

У стасунках з кіраўніцтвам універсітэта адчуваецца павага да студэнтаў як да паўнапраўных партнёраў. Рэктар асабіста сустракаецца з намі, распытвае пра праблемы і пажаданні, часта праблемы вырашаюцца тут жа ў адкрытай размове. У той самы час гэта сапраўднае навучанне — ніхто аўтаматам залік не атрымлівае. Былі студэнты, якія спадзяваліся на лёгкае атрыманне дыплома, але рэальнасць усё хутка паставіла на месца. Пры гэтым трэба сказаць, што ўкраінцы дастаткова лаяльна ставяцца да студэнтаў з Беларусі, ідуць насустрач ва ўсіх пытаннях, у тым ліку вучэбных.

Таксама хачу адзначыць, что для беларускiх студэнтаў дзейнічае знiжка: мiнімальная аплата за навучанне замежнікаў ва Ўкраіне складае 1 тысячу даляраў напрацягу перыяду навучання, а беларускiя студэнты вучацца за 600.

— Чаму выкладанне вядзецца выключна на беларуская мове?

А.Р.: — Асабiста мяне гэта натхняе. Гэта тое, што дае нейкi драйв, нейкi стымул. Проста чытаць лекцыi па-расейску я магу ў любым iснтытуце — але ж гэта не цiкава.

Я пiсаў падручнiкi на беларускай мове, складаў беларуска-польскi матэматычны тэрмiналагiчны слоўнiк — i пагадзiўся нават бесплатна ладзiць навучанне для студэнтаў.

В.Б.: — Я магу яшчэ дадаць, што беларуская мова, на жаль, сёння недаацэненая як вельмi эфектыўны бiзнес-iнструмент. Але ж справа ў тым, што на нашай мове лёгка знаходзiць узаемапаразуменне i з палякамi, i са славакамi, i з украiнцамi — нам амаль не патрэбныя перакладчыкi. У асяроддзi, дзе жыве 110 мільенаў славян, беларуская мова мае вялiчызны камерцыйны патэнцыял, але гэта амаль нiкiм не заўважаецца — i шкада. Нашую мову трэба выкарыстоўваць па максiмуму.

П.Б.: — Валерый кажа пра стварэнне IТ-класцеру з суседнiмi краiнамi: украiнцы, палякi, славакi ўтвараюць для нас вялiзнае заплечча, на якое мы можем абаперцiся. I таму беларуская мова мае патэнцыял зусiм не меншы, чым тая ж расейская мова, цi, напрыклад, мова хiндзi.

Ёсць яшчэ некалькi прычын. Агульнавядома, что выбух навук у 18-19 стагоддзях адбыўся з-за таго, што навука перайшла з чужой лацiнскай мовы на нацыянальныя.

Праграмiсты мяне зразумеюць: на любым жалезе свой код выконваецца ў 5-10 разоў хутчэй, чым эмуляцыi любога другога кода — гэтак жа i з мовай.

В.Б.: — Даследчыкі біялагічных нейрасетак устанавілі, што інтэлект у першыя 5 год жыцця дзiцяцi развіваецца на 30-40% эфектыўней пры навучанні менавіта на роднай нацыянальнай мове. Структура нейронаў і бялкоў адаптуецца да характэрных сігналаў і ўзбуджэнняў, і замацуецца генетычна. Бо гэта дае выйгрыш у жыцці. І не варта гэтым рызыкаваць. Вунь габрэі ўжо ўсе перайшлі на свой чатырохтысячагадовы іўрыт — і мы бачым выбух ізраільскіх стартапаў у біялогіі і ІТ.

П.Б.: — Калi японцы вядуць навуковае даследаване, яны заўсёды пулiкуюць вынiкi на дзвюх мовах: па-ангельску i па-японску, але па-японску яны выдаюць крышку больш iнфармацыi. I гэта правiльная стратэгiя паводзiнаў для любой дзяржавы.

В.Б.: Мы не супраць кагосьці — мы за беларускасць. Да таго ж, мы упэўненыя, што беларускамоўныя высокакваліфікаваныя кадры меней схільныя да ад’езду за мяжу, бо ім вельмі падабаецца быць беларусамі ў беларускамоўным асяроддзі.

— Якi лёс беларускай праграмы сёння?

П.Б.: — Пасля ператрусаў мы вырашылi афiцыйна закрыць беларускую праграму: студэнты ўжо амаль год афiцыйна вучацца на ўкраiнскай мове. Але ўсе курсы лекцый i матэрыялы, якiя распрацаваны iнстытутам за тры гады, перададзеныя для агульнага доступу пад адкрытай лiцэнзiяй.

— Як гэта ў​спрынялi самi навучэнцы?

П.Б.: — Студэнты ўспрынялi гэта неадназначна: для некаторых было вельмi важна, што заняткi i выкладанне вялося па-беларуску. Але я прасiў iх не кiдаць, нiхто амаль не сышоў — группы захавалiся.

А.Ц.: — Мы ўжо ўбачылi, што ўкраiнская мова цалкам даступная — пасля двухтыднёвай сесii многiя з нас нават ўжо маглi размаўляць па-ўкраiнску. З памылкамi, канешне, але ўкраiнцы за памылкi не б’юць.

Место солидарности беларусского ИТ-комьюнити

Далучайся!

Читайте также
7 отличных курсов по финансам. Уплыть «с галеры» и основать свой стартап
7 отличных курсов по финансам. Уплыть «с галеры» и основать свой стартап
7 отличных курсов по финансам. Уплыть «с галеры» и основать свой стартап
Если вы посмотрели «Волк с Уолл-стрит» и хотите, как Леонардо ди Каприо прогуливаться по яхте с бокалом вина в руках, но не знаете, с чего начать, подборка курсов Digitaldefynd станет для вас отличным стартом. Здесь представлены как платные, так и бесплатные программы, которые помогут вам освоить финансовое моделирование. Они подойдут не только для начинающих слушателей, но и для экспертов.
Самые популярные курсы программирования на DataCamp у беларусов со скидкой 65%
Самые популярные курсы программирования на DataCamp у беларусов со скидкой 65%
Самые популярные курсы программирования на DataCamp у беларусов со скидкой 65%
Мечтаете создать собственную игру? Собрали классные курсы по геймдеву всего за 9,99$!
Мечтаете создать собственную игру? Собрали классные курсы по геймдеву всего за 9,99$!
Мечтаете создать собственную игру? Собрали классные курсы по геймдеву всего за 9,99$!
Как выбрать преподавателя польского языка? Мы поможем
Как выбрать преподавателя польского языка? Мы поможем
Как выбрать преподавателя польского языка? Мы поможем
Наш материал про обучение польскому языку в школе Preply не теряет актуальности. Вы хотите учить польский — для работы, учебы и быта, а мы постараемся вам в этом помогать.
6 комментариев

Хотите сообщить важную новость? Пишите в Telegram-бот

Главные события и полезные ссылки в нашем Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

Комментариев пока нет.