Support us

Ці ёсць альтэрнатывы UpWork? Разбор канкурэнтаў і хітрыкі для пачаткоўцаў

Найбуйнешая платформа для фрылансераў UpWork моцна мяняе правілы і атрымаць праект становіцца складней. Для кам’юніці я распавяду, дзе яшчэ фрылансеры могуць шукаць замовы.  

7 комментариев
Ці ёсць альтэрнатывы UpWork? Разбор канкурэнтаў і хітрыкі для пачаткоўцаў

Найбуйнешая платформа для фрылансераў UpWork моцна мяняе правілы і атрымаць праект становіцца складней. Для кам’юніці я распавяду, дзе яшчэ фрылансеры могуць шукаць замовы.  


Хто піша: Дар’я Касцюкевіч, UX/UI-дызайнерка з 2+ гадамі досведу. Шукае кліентаў на UpWork. 

Вы фрылансер і хочаце падзяліцца хітрыкамі сваёй працы з камьюніці dev.by? Пішыце на [email protected]. Зробім разам нешта крутое.  


Альтэрнатывы UpWork 

  • Fiverr  — фрылансер мусіць стварыць сваю абвестку, дзякуючы якой яму/ёй будуць прапаноўваць праекты. Мне не вельмі падабаецца механіка, бо так  складаней узаемадзейнічаць з замоўнікам. На UpWork я ў першым жа паведамленні магу чымсьці зачапіць персанальна, а тут абвестка будзе ўніверсальнай. І праекты больш танныя ў параўнанні з UpWork. 
  • 99designs. Прынцып працы падобны да Fiverr, але выключна для дызайнераў.
  • Fl.ru — прынцып працы падобны да UpWork, адрозніваецца геаграфія — платформе прызначаная для кліентаў з СНД. Ёсць агульная праблема (для выканаўцы) — замоўнікі шукаюць таннага спецыяліста. Мне аднойчы ставілі ўмову, што я буду аплочваць платформу і дамен сайта кліента. 
    Але толькі там з усіх расейскіх біржаў у мяне атрымалася нешта зарабіць. 
  • Kwork — візуальна прыгожая платформа, але мала праектаў. Трэба запоўніць вельмі шмат інфармацыі пра сябе. Ёсць функцыя «маркетплэйс» — апісваеш свае паслугі і ставіш розныя тарыф аплаты. Там я атрымала адну замову.
  • Праца на фуллтайм. Відавочны плюс — сацыяльная абароненасць і бонусы. Але на фрылансе можна зарабляць болей (а працаваць меней). На фуллтайм у кампанію можна пайсці за досведам, а потым браць больш дарагія і буйныя праекты на фрыланс-платформах. 

Як на гэтым фоне выглядае UpWork

Зараз платформа актыўна спрабуе выцягнуць грошы з карыстальнікаў. Вось якія змены прапанаў UpWork фрылансерам:

  • Адгукацца на замовы стала даражэй. У UpWork ёсць свая «валюта» — канэкты, 10 канэктаў каштуюць 1,5$.  Раней водгук на адзін праект каштаваў 2-8 кантэктаў, зараз — ад 8 да 16.
  • З’явілася функцыя «прасоўвання» сваёй прапановы. Яна платная, працуе як аўкцыён. Хто прапануе больш «канэктаў», той з’явіцца вышэй у спісе. 

У UpWork аднак і далей ёсць процьма перавагаў перад канкурэнтамі: 

  • Найбольш буйная платформа;
  • Большая верагоднасць знайсці добры праект;
  • Вялікае камьюніці;
  • Платформа таксама дапамагае шукаць праекты фрылансерам;

Мае парады для пачаткоўцаў: 

  • Пачынаць з невялікіх заданняў на UpWork — гэта дапаможа атрымаць першыя замовы; 
  • Надавайце шмат увагі станоўчым водгукам. Можна нават пагаджацца на ніжэйшыя рэйты, але з умовай, што кліент пакіне вам водгук; 
  • Максімальна падрабязна запоўніце ўсе палі свайго профіля; 

Я зрабіла невялічкі гайдлайн для пачаткоўцаў на UpWork, спадзяюся, ён вам дапаможа. 

Зычу знайсці сваё месца і фармат працы. Няхай у вас усё атрымаецца. 

Фрылансеры, дзяліцеся вашым досведам працы на гэтых платформах у каментах! 

Меркаванне аўтара можа не адлюстроўваць пазіцыю рэдакцыі. 


dev.by, як і іншым сумленным медыям, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе за межамі краіны, а нашы рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай.

Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, меркаваннямі, досведам, часам і ўвагай. А 230 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі.

У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісантаў.

Дапамагчы нам можна праз Patreon
з Беларусі — праз Donorbox.
І шчэ крыптой, тут гаманцы.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне. 

Што яшчэ пачытаць пра фрыланс у камьюніці: 

Читайте также
Не хочешь быть лидом? С тобой всё нормально. Как понять, что руководить командой — не ваше
Не хочешь быть лидом? С тобой всё нормально. Как понять, что руководить командой — не ваше
Не хочешь быть лидом? С тобой всё нормально. Как понять, что руководить командой — не ваше
Когда я работала в найме в крупной аутсорсинговой компании, как-то словила себя на мысли, что я просто обязана постоянно расти. И не просто развиваться, обучаться, получать новые знания и навыки, а именно расти по карьерной лестнице. Сняли джуна, пора уже думать, как стать сеньором, получила сеньора, а теперь надо стать лидом.  Но не всем это дано и нужно. Расскажу, как понять, что быть лидером — не ваше. 
5 комментариев
9 месяцев работала за $200. Как беларуска стала бизнес-аналитиком после 35
9 месяцев работала за $200. Как беларуска стала бизнес-аналитиком после 35
9 месяцев работала за $200. Как беларуска стала бизнес-аналитиком после 35
Поздно ли входить в ИТ после 35? Я считаю, что абсолютно нет. Я ушла с руководящей должности в финансовой организации и начала работать бизнес-аналитиком за зарплату в 200$. Без сбережений, но с ипотекой. Сейчас я не жалею ни о чём. Кроме того, что не сделала это раньше.
4 комментария
«Выгорания нет, но есть инфаркт в 30». Беларус работает на трёх фултаймах и рассказывает, как не палится
«Выгорания нет, но есть инфаркт в 30». Беларус работает на трёх фултаймах и рассказывает, как не палится
«Выгорания нет, но есть инфаркт в 30». Беларус работает на трёх фултаймах и рассказывает, как не палится
Я работаю в трёх компаниях одновременно и вот-вот получу предложение от четвертой. У меня даже получается быть на двух созвонах одновременно!  Рассказываю, как до этого доходят, как не спалиться, сколько на этом можно заработать и что происходит с головой, когда встреч в календаре больше, чем часов на сон.
39 комментариев
Россия не спасёт, Европа не ждёт. В каком состоянии сейчас находится беларусская стартап-экосистема
Россия не спасёт, Европа не ждёт. В каком состоянии сейчас находится беларусская стартап-экосистема
Россия не спасёт, Европа не ждёт. В каком состоянии сейчас находится беларусская стартап-экосистема
Если вы беларуский стартапер и думаете, что достаточно уехать в Варшаву или Вильнюс, чтобы получить доступ к деньгам и менторам — не спешите радоваться. Экосистема рассыпалась.  Ведь большинству беларусских стартапов некуда возвращаться. Придётся строить всё с нуля самим.

Хотите сообщить важную новость? Пишите в Telegram-бот

Главные события и полезные ссылки в нашем Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

Anonymous
Anonymous ceo в localhost
1

Главный минус апворк - они самозабанились для беларусов.

-2

Прабачце, але які сэнс пісаць блог па-беларуску і працаваць з платформай каворк? Я не ханджа канешне.. але цікава.

2

Я працавала з сндэшнымі платформамі ў 2020 годзе, калі пачынала працаваць, не ведала ангельскую і шукала камерцыйныя праекты каб развівацца. Працягнулася гэта літаральна пару месяцаў. У артыкуле не напісана нічога, што б казала аб тым, што я і зараз там працую ці працавала працяглы час. І адкрыю таямніцу, там замоўнікі не толькі з расеі, а шмат было з Беларусі, Украіны і Казахстана. Іншыя краіны рэдка сустракала

2

Upwork не работает с белорусами, можно ещё смотреть в сторону peopleperhour.

3

C беларусами он работает. Не работает с теми, кто на территории беларуси

dulone
dulone DevOps Engineer в T-Mobile
0

какие-то филлерные статьи

0

Могу еще посоветовать фриланс биржу, маркетплейс услуг PriceWork.org
Сам пользуюсь уже длительный период времени, могу сказать что она удобна, низкие комиссии и большой спект услуг.
Доступна в многих странах, есть Украинский, Английский и русский языки, по своей сути она похожа на Fiverr.