Бесплатный вебинар о легализации в Польше без лишнего пафоса. Есть вопросы? Ответим!
Support us

Рост x10 за 10 гадоў. Распрацоўшчык з bigtech распавядае, як мяняўся яго заробак

Я працую ў ІТ больш за 10 гадоў, і за гэты час мой заробак павялічыўся ў 10 разоў. З задавальненнем падзялюся тым, колькі зарабляў на працягу сваёй кар’еры. Упэўнены, што празрыстасць у пытаннях заробкаў ідзе на карысць працаўніку.

1 комментарий
Рост x10 за 10 гадоў. Распрацоўшчык з bigtech распавядае, як мяняўся яго заробак

Я працую ў ІТ больш за 10 гадоў, і за гэты час мой заробак павялічыўся ў 10 разоў. З задавальненнем падзялюся тым, колькі зарабляў на працягу сваёй кар’еры. Упэўнены, што празрыстасць у пытаннях заробкаў ідзе на карысць працаўніку.

Усе сумы ўказаныя «на рукі» ў месяц. 


Хто піша: Іван, каля 10 гадоў вопыту. Пачынаў як C#-распрацоўшчык і фулл-стак, а прыкладна шэсць гадоў таму пераключыўся на бэкенд- і дата-інжынірынг. Цяпер мне прыемна лічыць сябе джэнералістам — магу пісаць на тым, што трэба для праекта.

Увага! Раскажыце супольнасці dev.by, як змяняўся ваш заробак на працягу кар’еры ў ІТ. Пішыце ў Telegram — гэта бяспечна. Асабліва будзем рады жанчынам і спецыялістам, якія не займаюцца распрацоўкай.


Беларускі аўтсорс: ад $700 да $2100, прапрацаваў 3+ гады

Мая першая ІТ-праца была ў беларускім аўтсорсе сярэдняга памеру. Пачынаў з ўнутраных праектаў, потым працаваў для знешніх замоўцаў. 

Звычайна праект цягнуўся 6–12 месяцаў, было вельмі шмат розных задач. У гэтай кампаніі я атрымаў выдатны досвед працы з рознымі тэхналогіямі. Добра наладжаны performance review, заробак аўтаматычна пераглядаўся кожныя шэсць месяцаў. 

Джуны мусілі надзейна перформіць і хутка вучыцца. Я з гэтым спраўляўся добра, таму стабільна атрымліваў павышэнне на $300–400 кожныя паўгода. Атмасфера была выдатная, але я вырашыў, што варта атрымаць вопыт працы ў прадукце.

Сыходзіў адтуль, павялічыўшы заробак утрая ад пачатковага — на рукі выходзіла $2100 у месяц. Агулам прапрацаваў тры гады.

Геймдэв-студыя: $2900, прапрацаваў крыху больш за 2 гады

З аўтсорсу я перайшоў у геймдэв-студыю. Напачатку рабіў фронтэнд для гульняў, потым перайшоў бэкэнд — і так там і застаўся. Ментарыў джуноў, актыўна абмяркоўваў архітэктуру праекта. І гэта быў класны досвед.

Афіцыйна заробкі пераглядалі раз на год. Звычайна павышалі на тыя ж $300–400. Так што ў гэтай кампаніі рост заробку моцна запаволіўся.

Менавіта там я паспрабаваў падняць ЗП праз контрофер. Проста прыйшоў да мэнэджара і сказаў: «Мяне клічуць у іншае месца, але мне тут вельмі падабаецца. Ці можам нешта з гэтым зрабіць?». Дамовіліся на павышэнне праз пару месяцаў.

Еўрапейскі стартап-адзінарог: €3500, прапрацаваў 2 гады

У 2020 годзе мне было важна атрымаць рэлакейт у Еўропу, таму я не асабліва гандляваўся па заробку. Мне здавалася, што тут дзейнічаюць тыя ж правілы, што і ў Беларусі. Але ў Еўропе вельмі шануецца ініцыятыўнасць і ўменне паляпшаць працу сэрвіса. Напрыклад, калі распрацоўшчык прыдумаў, як сэрвіс будзе збіраць логі, — ён малайчына. А калі прыдумаў, як гэта маштабаваць на ўсю кампанію і распісаў архітэктуру праекта, то яшчэ больш малайчына.

Заробак у адзінарозе пераглядалі раз на год, але часта павышэнне было нават меншым за інфляцыю — усяго 3–7%. Больш надзейны спосаб падняць даход — прамоушн да ўзроўню «сеньёра» або «стафа». Для павышэння трэба паўгода перформіць на ўзровень вышэй.

У гэтай кампаніі мы атрымлівалі толькі безевы заробак і апцыёны. Але кампанія не публічная, таму цяжка сказаць, колькі яны каштуюць і калі іх можна будзе ператварыць у рэальныя грошы.

Праца была вельмі цікавая, я атрымаў разнастайны досвед. Мы рабілі сапраўды запатрабаваны прадукт, якім карысталася шмат людзей. Адчувалася, што мы робім важную справу. Але надышоў момант, калі я вырашыў папрацаваць у bigtech.

Еўрапейскі офіс bigtech-кампаніі: заробак каля €7000, працую 2+ гады

Гэта ўжо мая другая праца ў Еўразвязе. Таму на сумоўі я паспрабаваў выціснуць максімум — вёў перамовы за кожную пазіцыю. Атрымалася павялічыць усё, прычым некаторыя рэчы істотна. Напрыклад, sign-in бонус падняў у тры разы.

Кампенсацыя складаецца з базавага заробку, sign-in бонуса, стокаў (даюць на пачатку, вестынг — 4 гады). Таксама ёсць штогадовыя бонусы (налічваюцца раз на год, складаюць 0–40% ад базавага месячнага заробку ў сеньёра). 

У працы зноў жа істотныя імпакт на сэрвіс, магчымасць самастойна весці праекты, ініцыятыўнасць і заўважнасць.

Непрыемна, што твой перформанс ацэньваюць выключна па бізнэсавых паказчыках, не ўлічваючы тэхнічныя. Напрыклад, калі распрацоўшчык за паўгода зарэлізіў сэрвіс, які вырашае бізнэсавую праблему, — ён малайчына і атрымлівае максімальны бонус у гэтым годзе.

А тое, што тэхнічна ён зроблены так, што ўвесь час трэба пяць чалавек на сапорт, каб ён не ўзарваўся, нікога не цікавіць. Ды і тыя пяць чалавек не маюць для кампаніі «бізнэс-імпакт», таму іх бонусы будуць мінімальныя.

Заробак пераглядаюць раз на год, але падвышаюць літаральна на 3–4%. Павышэнне не залежыць ад перформансу. Кар’ерны рост павялічвае базавы заробак нязначна, але вырастае штогадовы бонус.

Што далей?

Гэта філасофскае пытанне, над якім я шмат думаю. Калі б знайшоўся праект, які мяне натхніў бы, я б сышоў літаральна сёння.

Я хацеў трапіць у bigtech дзеля ўнікальнага вопыту і радка ў CV. Мэта ўжо выкананая.

Так, няшмат кампаній прапануюць аналагічны заробак. Але грошы не галоўнае. Я гатовы дзеля цікавага і натхняльнага праекта пагадзіцца на заробак на 10–15% менш.

Парады: як беларусам прадаваць сябе на міжнародным ІТ-рынку

Зараз на ІТ-рынку вельмі важна ўмець сябе правільна падаць. У беларускай культуры гэта не надта прынята — мы звыклі быць сціплымі. Напрыклад, мой бацька, калі дорыць падарункі, заўсёды выбачаецца. Думаю, нават калі б ён дарыў кватэру, то выбачыўся б, што не чатырохпакаёвую.

Але ёсць культуры, дзе, наадварот, прынята сябе хваліць. І такія людзі часта маюць перавагу. Вельмі важна сканцэнтравацца на сваіх моцных баках і пазітыўных дасягненнях. Не трэба казаць: «У мяне ўсяго толькі два гады вопыту з Python, хаця ў вакансіі патрабуюць тры». Лепш падкрэсліць, якія цікавыя, складаныя і разнастайныя задачы ты вырашаў з дапамогай Python.

Шмат якія кампаніі адразу закладваюць у офер магчымасць гандлю. Пытайце:“А можна больш?», і хутчэй за ўсё вам дадуць 5–10% без дадатковых аргументаў. Наўрадці адклічуць офер толькі праз гэтае пытанне. 

Ці трэба часта мяняць працу, каб павышаць заробак? Гэта эфектыўны інструмент для хуткага росту заробку, асабліва на пачатку кар’еры. Але празмерна частыя змены працы могуць сапсаваць CV у вачах некаторых працадаўцаў.

Напрыклад, у Databricks мяне нават не паклікалі на сумоўе, бо яны чакалі больш працяглы досвед працы на адным месцы для спецыяліста майго ўзроўню.

А як мяняўся ваш заробак? Пішыце ў каментарах! 

Меркаванне аўтара можа не супадаць с пазіцыяй рэдакцыі. 

Што яшчэ пачытаць пра заробкі ў камьюніці? 

Поддержите редакцию 1,5% налога: бесплатно и за 5 минут

Как помочь, если вы в Польше

Читайте также
Завалить за 5 минут. Эксперт по логистике рассказывает, как не надо общаться с заказчиком
Завалить за 5 минут. Эксперт по логистике рассказывает, как не надо общаться с заказчиком
Завалить за 5 минут. Эксперт по логистике рассказывает, как не надо общаться с заказчиком
Как часто вы меняете работу? Средний немец переходит к новому работодателю раз в 10 лет. Иными словами, примерно четыре раза за всю жизнь. Я меняю проекты значительно чаще, поэтому в год у меня не меньше дюжины собеседований. Можно было бы думать, что я в достаточной степени набил руку. Однако недавно у меня было собеседование, которое я завалил просто с блеском. Практически по учебнику «Как не надо общаться с заказчиками».
1 комментарий
В EPAM отразилось будущее аутсорса? Обсуждаем с топ-менеджерами падение акций на ровном месте из-за AI
В EPAM отразилось будущее аутсорса? Обсуждаем с топ-менеджерами падение акций на ровном месте из-за AI
В EPAM отразилось будущее аутсорса? Обсуждаем с топ-менеджерами падение акций на ровном месте из-за AI
13 комментариев
Подрядчик OpenAI задолжал работникам тысячи долларов
Подрядчик OpenAI задолжал работникам тысячи долларов
Подрядчик OpenAI задолжал работникам тысячи долларов
Не будь просто «дуэром». Какие качества продвинут вас по карьере в 2026
Не будь просто «дуэром». Какие качества продвинут вас по карьере в 2026
Не будь просто «дуэром». Какие качества продвинут вас по карьере в 2026
Каждый из нас может вспомнить коллегу с вредным характером. Например, менеджера, который ругается матом на подчинённых. Или вечно унылого пессимиста-программиста. Бывают и высокомерные лиды, с которыми никто не хочет работать. Таких персонажей терпели, потому что они были классными специалистами в своей сфере. Но ИИ изменил всё.  Сейчас софт-скиллы вышли на первый план. И на конкретных примерах я расскажу, почему так получилось. 
10 комментариев

Хотите сообщить важную новость? Пишите в Telegram-бот

Главные события и полезные ссылки в нашем Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

-1

Вообще это конечное интересно сравнивать зп из разных стран =) Я ездил работать в штаты так у меня получается зарплата выросла х50 =) Только по факту плюч минус то же самое осталось ибо расходы тоже х50 =). Такой себе подход.