Тэхналогіі распазванання тэкставай інфармацыі і пераводу яе ў маўленне распрацаваныя шмат для якіх моваў свету. Цяпер і беларуская не выключэнне. У нашай краіне распрацоўкай такой праграмы займаюцца ў Аб’яднаным інстытуце праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук, а таксама ў прыватнай кампаніі «Сакрамент». Пра сваю распрацоўку «Нашай Ніве«расказала кандыдат тэхнічных навук Лілія Цырульнік і малодшы навуковы супрацоўнік Юрась Гецэвіч, які непасрэдна займаецца беларускамоўным сегментам.
У чым адметнасць вашай лабараторыі?
Лілія Цырульнік: Наша асаблівасць — гэта распрацоўка сістэмы сінтэзу маўлення для беларускай мовы. Акрамя гэтага, мы распрацавалі такія сістэмы для расейскай і польскай моваў, а таксама займаемся стварэннем сінтэзатара якуцкай мовы.
Дзе можа выкарыстоўвацца ваша праграма?
ЛЦ: Сфера прымянення даволі шырокая: стварэнне аўдыёкніг, чытанне электроннай пошты, дапамога сляпым людзям. Што яшчэ важна, сістэма сінтэзу беларускага маўлення будзе спрыяць захаванню мовы.
Колькі каштуе такая праграма?
ЛЦ: Пакуль няма камерцыйнай версіі праграмы для беларускай мовы, яна будзе створана цягам некалькіх месяцаў. Для канчатковага карыстальніка гэта будзе адзін кошт, для карпаратыўнага ўжытку ці для выкарыстоўвання ў сістэмах апавяшчэння абанентаў па тэлефоне — іншы. Напрыклад, створаная намі праграма для агучвання аўдыёкніг на расейскай мове «aBookForge» каштуе каля $7. На гэту лічбу можна арыентавацца.
Як даўно вы займаецеся распрацоўкамі сінтэзатараў маўлення?
ЛЦ: Лабараторыя існуе ўжо больш за 40 гадоў. Былы загадчык лабараторыі — Барыс Мяфодзевіч Лабанаў — вядомы вучоны, на рахунку якога шмат навуковых распрацовак. Дарэчы, яго голасам «размаўляе» праграма. А беларускамоўным сінтэзатарам пачалі займацца гадоў 10 таму.
Ці звяртаецеся вы да паслуг філолагаў?
ЛЦ: Вядома ж. Трэба ўлічваць асаблівасці і гукаў, і інтанацыі. Напрыклад, у польскай мове націск трапляе пераважна на перадапошні склад. Мовы пастаянна развіваюцца, з’яўляюцца новыя словы. А вось колькасць гукаў — абмежаваная. У беларускай мове ёсць 42 гукі. Такім чынам, з існуючай базы гукаў праграма ўтварае словы, сказы, тэксты… Акрамя таго, адзін і той жа гук можа быць вымаўлены з рознай інтанацыяй і тэмпам.
Ці можа праграмма «размаўляць» голасам іншага чалавека па жаданні заказчыка?
ЛЦ: Што тычыцца персанальнага голасу, у нас распрацавана тэхналогія, дзякуючы якой любы дыктар можа прачытаць пэўны тэкст, зрабіць яго аўдыёзапіс. Потым гэты запіс апрацоўваецца спецыяльным чынам і ствараецца маўленчая база дадзеных. Таму тэарэтычна праграма можа размаўляць любым голасам.
З якімі цяжкасцямі вы сутыкаліся пры распрацоўцы беларускай версіі?
Юрась Гецэвіч: Найбольшую складанасць выклікаюць розныя скарачэнні, абрэвіятуры, даты, а таксама пастаноўка націскаў у словах. Да таго ж, людзі часта робяць памылкі пры напісанні тэкстаў. Таму мая задача — рабіць лінгвістычны блок, які б мог распазнаваць «закадаваныя» выразы ў тэксце, затым пераводзіць іх у арфаграфічныя словы, знаходзіць гэтыя словы ў слоўніку і расстаўляць націскі. Напачатку слоўніка не было. Нам яго перадалі з Лабараторыі камп’ютарнай лінгвістыкі БДУ. Зразумела, што прыйшлося яго адаптаваць, дадаваць новыя словы, імёны.
Каб лепш зразумець, як працуе праграма, Юрась Гецэвіч надрукаваў некалькі словаў на клавіятуры — і камп’ютар прамовіў прыемным мужчынскім голасам з лёгкім металічным акцэнтам: «Прывітанне, газета «Наша Ніва»! Вы першая беларуская газета з малюнкамі. А мы першая лабараторыя, якая сінтэзуе беларускую мову».
Крыніца: «Наша Ніва»
Поддержите редакцию 1,5% налога: бесплатно и за 5 минут
«Смыслов ИИ не создаёт»: как беларусский язык стал щитом от нейросетей, а бумага — новой роскошью
Amazon захлёбывается в сгенерированном мусоре, книги-галлюцинации угрожают читателям отравлением, а иллюстраторы, переводчики и дикторы массово теряют работу. В мире, где текст стоит дешевле электричества, право на «живое» авторство становится элитарным. Мы поговорили с Gutenberg Publisher о том, почему «human-made» — это новый премиум и как беларусский язык стал естественным фильтром от нейросетей.
«Для компании в Европе это похоже на скам». CV беларуса отклонили, потому что в списке языков не было беларусского
О случае, который, возможно, изменит ваш подход к оформлению CV, рассказал пользователь соцсети X Toj Cmok. Контекст позволяет предположить, что автор твита беларус, который работает в европейской ИТ-компании. Вероятно, в Польше.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.