«З Польшчы ў Літву? Ты звар’яцела?» Гісторыя беларускі, якая пераязджала 6 разоў (але вярнулася ў Варшаву)
Мая філасофія — не затрымлівацца ў адным месцы больш як на год. Так за пяць гадоў міграцыі я пажыла ўжо ў чатырох гарадах і двух краінах. Калі казала, што пераехала ў Вільню з Кракава, людзі глядзелі на мяне як на вар’ятку. Мне падабалася ў Вільні, але я ўсё роўна вырашыла вярнуцца ў Польшчу.
Мая філасофія — не затрымлівацца ў адным месцы больш як на год. Так за пяць гадоў міграцыі я пажыла ўжо ў чатырох гарадах і двух краінах. Калі казала, што пераехала ў Вільню з Кракава, людзі глядзелі на мяне як на вар’ятку. Мне падабалася ў Вільні, але я ўсё роўна вырашыла вярнуцца ў Польшчу.
Хто піша: Аляксандра Дойніч, выпускніца Ягелонскага ўніверсітэту ў Кракаве, прадпрымальніца, уладальніца моўнай школы.
Аляксандра Дойніч
Пераехала ў Польшчу ў 2020 годзе
Пасля школы я планавала навучанне ва ўніверсітэце ў Польшчы. І гэты план супаў па часе з тым, што праз маю актыўную пазіцыю стала небяспечна заставацца ў краіне. У верасні 2020-га я з’ехала ў Польшчу, у Кракаў, і паступіла ў Ягелонскі ўніверсітэт на кагнітывістыку.
Кагнітывістыка, калі коратка, вывучае сувязі паміж чалавечым мозгам і штучным інтэлектам. Гэта дысцыпліна на скрыжаванні псіхалогіі, філасофіі, антрапалогіі, біялогіі, матэматыкі, праграмавання, штучнага інтэлекту (AI) і лінгвістыкі. У Беларусі пра такую праграму я не чула; у Еўропе ёсць адпаведнікі Cognitive Science або Cognitive Psychology, але іх не так шмат.
Калі паступала, вагалася паміж філасофіяй і псіхалогіяй. Кагнітывістыка стала ідэальным спалучэннем — і я ні разу не пашкадавала. Для «чалавека-цікаўнасці» гэта супер: задавальняеш натуральную цікаўнасць і атрымліваеш базу, каб пасля спецыялізавацца. Пасля бакалаўрыяту выходзіш хутчэй як фундаментальны даследчык: маеш асновы праграмавання, логікі, філасофіі, псіхалогіі і нейрабіялогіі — добры грунт для даследаванняў.
Падчас вучобы мы разбіралі, як мозг успрымае інфармацыю, як працуюць памяць і ўвага. Калі я штодня ў гэтым «варылася», пераасэнсавала і сам працэс навучання. Я ўжо тады выкладала польскую як рэпетытарка і зразумела, што класічныя фарматы не паспяваюць за светам сацсетак і скарачэннем увагі. Таму перабудавала заняткі: зрабіла іх больш інтэрактыўнымі, сінхроннымі з тым, як сапраўды працуе мозг. Паток інфармацыі цяпер у штодзённасці значна большы, чым 10–15 гадоў таму, — і наш мозг ужо часткова падладзіўся.
Жыццё ў чатырох гарадах за пяць гадоў
За гэты час я паспела пажыць у Кракаве, Варшаве, Гданьску і Вільні. Так атрымлівалася, што ніколі не жыла больш як год запар у адным месцы. Спачатку гэта былі знешнія абставіны, а потым я прывыкла да такога рытму. Ён дае свабоду: я не абрастаю лішнімі рэчамі, не прывязваюся да арэнды кватэры. А з сябрамі вельмі лёгка падтрымліваць сувязь анлайн.
У міграцыі многія — і я таксама — шукаюць пачуццё дому, «свой» горад, які на сто працэнтаў адпавядае патрэбам. Гэта сэнсоўна, але я зразумела іншае: важней не чакаць, што горад нешта дасць, а ўмець адаптаваць прастору пад сябе.
Напрыклад, мне трэба мець недалёка ад дома месца для працы па-за домам — у сябе складана сканцэнтравацца. Таму выбіраю раёны, дзе побач кавярні і каворкінгі, каб за 10 хвілін дайсці і сесці працаваць. Для творчасці люблю пасядзець у прыгожым месцы, выпіць шмат кавы і ў гэтым крыху змененым стане думаць і ствараць. Таму я звычайна спыняюся ў цэнтры гарадоў.
Варшава — пра бізнес, Вільня — пра сяброў
Калі хочаш развіваць свой бізнес, то Варшава — лепшы горад для гэтага. Тут вельмі шмат мерапрыемстваў і нетворкінгу. Я штовечар хаджу на розныя падзеі — нават без спецыяльнага пошуку. Можна падабраць на любы густ і бюджэт.
Але калі гаварыць пра рытм жыцця, то я «злавіла» свой дзэн у Вільні. У Варшаве, калі вы дамаўляецеся сустрэцца, то, магчыма, убачыцеся праз месяц-два — і то выпадкова. А ў Вільні, нават з менш знаёмымі людзьмі, звычайна атрымлівалася сустрэцца на працягу тыдня: у ўсіх знаходзіўся час, бо нікому не трэба было ехаць больш за паўгадзіны. У гэтым сэнсе Вільня для мяне была цяплейшай. Я вельмі хутка абрасла там новымі знаёмствамі і сябрамі. Праўда, з адаптацыяй было складаней: я не ведала і дагэтуль не ведаю літоўскай, таму пераважна стасавалася з беларусамі.
А вось у Гданьску не магу жыць. Улетку там адчуванне курорта: усё разняволенае, накіраванае на турыстаў. А ўвосень усё «памірае». Нагадвае свята, пасля якога ўсе разышліся, а застаецца толькі прыбірацца і адпачываць з успамінамі. Да таго ж бізнес-мерапрыемствы звычайна адбываюцца ў Гдыні — і яны больш пра прамысловасць, «рэальны» сектар эканомікі.
Швейцарыя? Не
Доўгі час я вельмі хацела пажыць у Швейцарыі. Але калі настаў момант, калі я вырашыла ўсе пытанні з легалізацыяй і фактычна магла пераехаць у любую краіну ЕС, зразумела, што не гатовая «выйсці» з беларускага кантэксту.
Я займаюся грамадскай дзейнасцю, і мне важна заставацца ў беларускім кантэксце. Важна трымаць яго ў фокусе, хаця б раз на тыдзень бачыцца з людзьмі і падтрымліваць сувязі. Таму Швейцарыя і Аўстрыя адпадалі. Іх не параўнаць з Варшавай або Вільняй, дзе беларусаў у разы больш.
Вільня — адзін з асноўных цэнтраў для міграцыі беларусаў. Шчыра кажучы, хацелася таксама атрымаць «інсайды» пра Літву, пачуць з першых вуснаў пра нюансы з дакументамі і побытам, пра якія часта ходзяць жарцікі. Пакуль сама не пажыла ў Літве, я не да канца ўяўляла, як усё выглядае на практыцы.
Калі я казала блізкім, што пераехала з Кракава ў Вільню, то 19 чалавек з 20 пыталіся: «Ты звар’яцела?» У нейкі момант мне нават стала няёмка ўвогуле гаварыць, што я пераехала з Польшчы. А зваротны пераезд у Польшчу людзей звычайна не здзіўляе.
За год я выпрацавала некалькі варыянтаў адказу. Самы блізкі да праўды: я хацела выйсці з зоны камфорту. Захацелася паспрабаваць пажыць у іншай краіне — калі не цяпер, то калі? На той момант у мяне не было партнёра, не было людзей, якія б «утрымлівалі» мяне ў нейкім горадзе. Пакуль была сама па сабе, вырашыла рызыкнуць. Тым, хто вельмі абураўся маім рашэннем, я часам казала жартам: «Не было чым заняцца — вось і паехала».
Я часта чула, што «ў Вільні даражэй». Але, мне падаецца, так кажуць найперш таму, што выдаткі ў еўра. Па факце жытло ў Літве, на мой погляд, таннейшае (прынамсі ў Вільні), чым у Варшаве. За тыя грошы, што я плаціла за студыю ў Вільні, у Варшаве знайсці асобную кватэру было нерэальна. Астатнія выдаткі больш-менш супастаўныя. Пры гэтым я б сказала, што якасць ежы ў Літве лепшая.
Але давялося вярнуцца.
Вяртанне
У Вільні я пражыла роўна год, як і планавала, — ад жніўня 2024-га да жніўня 2025-га. Выршыла вярнуцца ў краіну, дзе мне ўсё знаёма: я валодаю польскай на ўзроўні C2, вельмі добра ведаю сістэму гэтай краіны. І ў дадатак разам з бізнес-партнёркай мы распачалі афлайн-бізнес, які патрабуе маёй прысутнасці ў Варшаве.
Таму я вярнулася, хаця фінансава, вядома, было выгадней жыць у Вільні. А яшчэ я паступіла ў Варшаўскі ўніверсітэт.
Я не вельмі хачу заставацца ў Варшаве больш як на год, але выглядае, што прыйдзецца тут затрымацца: нашаму афлайн-бізнесу можа спатрэбіцца больш часу, каб раскруціцца. Таму трэба шмат працаваць і ўкладацца ў справу.
Калі вы хочаце пераехаць у іншую краіну або горад, я б параіла ўзважыць усе «за» і «супраць». Ясна сфармулюйце мэту пераезду, каб не было расчаравання. Напрыклад, мэта «паехаць у Літву, каб зэканоміць» — наўрад ці добрая ідэя. Лепш вызначце чаканні і праверце іх на практыцы: калі ёсць магчымасць, пажывіце ў гэтым месцы два тыдні. Так будзе лягчэй зразумець, наколькі краіна адпавядае вашым уяўленням і патрэбам, бо тое, што мы чуем у аповедах, часта адрозніваецца ад рэальнага жыцця на месцы.
Меркаванне аўтаркі можа не адлюстроўваць пазіцыю рэдакцыі.
Што яшчэ пачытаць пра перазды ў кам’юніці:
Чаму ў Літве добра жыць — чытач адказвае крытыкам;
«Кошты як ў Капенгагене, але ты ў Вільні». Беларускі айцішнік пераехаў з Літвы ў Польшчу;
«Мусорный армагеддон». На беларуску в Варшаве напали в подъезде, сейчас она ждёт суда
Это был обычный вечер воскресенья. Я решила выбросить мусор и, заодно, забежать в небольшой магазин возле дома за водой. На всё про всё у меня должно было уйти не больше 10 минут, поэтому я вышла из дома налегке. И зря — на меня в подъезде собственного дома напали и избили пьяные соседи.
Расскажу, как я пережила случившееся и сейчас пытаюсь добиться справедливости в польском суде.
Готовьтесь писать код. Изучаем требования к QA в 2025 году
Так ли важно знать мануальным QA основы языков программирования? Без каких навыков сейчас джунам не найти работу?
Я повторил своё прошлогоднее исследование и проанализировал ключевые тенденции рынка труда, чтобы вы могли объективно оценить свои шансы найти работу в разных регионах.
HIPAA stands for the Health Insurance Portability and Accountability Act and is a is United States legislation that implement data privacy and security Plan for secured medical information. The law covers to any organization with access to medical information and rules usually imparted to employees via HIPAA Certification in Pune
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.
добра, ад нас што трэба? 🤔
HIPAA stands for the Health Insurance Portability and Accountability Act and is a is United States legislation that implement data privacy and security Plan for secured medical information. The law covers to any organization with access to medical information and rules usually imparted to employees via HIPAA Certification in Pune
https://certvalue.com/hipaa-certification-in-pune/