Што мы заўважылі
- усяго ад старту бел-dev.by чыталі 70K разоў;
- у лістападзе было 23K прачытанняў беларускіх тэкстаў. Гэта не вельмі шмат на тле ўсіх унікальных праглядаў (635 тысяч у лістападзе). Але будзем старацца, каб доля расла.
Дапамагайце беларускім тэкстам dev.by дабірацца да аўдыторыі — шарце матэрыялы, дасылайце спасылкі сябрам! - беларуская мова dev.by — гэта пра ўвагу, у сярэднім чытачы шпацыруюць тут 4 хвіліны 30 секунд, гэта на 30 секунд больш, чым у сярэднім па сайце;
- не памятаем аніводнага негатыўнага каментара з нагоды беларускай мовы на сайце. Не здзіўленыя, але прыемна.
Топ тэкстаў
- Як айцішнікі ставяцца да беларускай мовы? (дзеля справядлівасці — рускую версію гэтага матэрыялу чыталі ў 8 разоў часцей).
- «Птушка» і «слімак». Як 10 год таму энтузіясты стваралі ІТ тэрміны на беларускай.
- Як айцішнік перакладае Psiphon, Ubuntu і гульні (вам захочацца перайсцi на беларускiя інтэрфейсы!).
- «Працую дворнікам, верыце ці не». Беларус пераклаў Skyrim на родную мову
- Сацсетка, куды сыходзяць з твітара. АйЦіБарада — пра Mastodon і яе беларускі сервер.
А яшчэ
Татальная беларусізацыя захліснула наш твітар у лістападзе.
Вынік — паказы твітаў выраслі ад 60K да 150K на месяц. Найпапулярнейшы твіт: «Мінск трапіў у спіс 100 найлепшых гарадоў свету для жыцця, працы і інвеставання» атрымаў 17,3K паказаў :)
Мы хочам развіваць бел. версію далей — і нам тэрмінова патрэбныя аўтары! Пішыце ў нашыя блогі па-беларуску: пра ІТ, працу, кар’еру, тэхналогіі і ўсякае важнае для нашага ІТ-кам’юніці. Або райце аўтараў!
Цi падтрымайце dev.by данатам: любая сума штомесяц або разава. У краіне і ў свеце стала значна менш рэкламы — а нам трэба развіваць беларускую версію і працягваць рабіць важныя матэрыялы:
Нам можно помочь через Patreon. Выберите ежемесячный уровень поддержки: 10, 20, 30, 100 или 500 долларов — или внесите любую сумму.
А ещё мы принимаем криптовалюту.
Bitcoin bc1qae22u3sg8es6j22pg4mmyrdvvym0vxjyesxhhw
Etherium 0×831a6641721E70af32dDa262F4110eB704af8c05
Tether USD (USDT) on ETH Network 0×831a6641721E70af32dDa262F4110eB704af8c05
Zcash t1R5UM9VMR1hJvJqTJ9w5bAmHxrDLJ9Nxmh
Дзякуй, што вы з намi.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.
Выдатна, так трымаць!
Я читаю без проблем по-белорусски. Но понимаю, что моя дочь будет просто непонимать, и уже читать по-белорусски не сможет.