Сёння хачу падзяліцца разважаннямі пра тое, чым небяспечная праца менеджара. Я сама — менеджэрка, працую, сябрую і нават жыву з менеджэрам. І бачу розныя моманты, якія негатыўна суправаджаюць гэтую пасаду.
Але асабліва хачу пагаварыць пра параною. Вядома, я не маю на ўвазе клінічны разлад, а хутчэй — развіццё паранаідальных рысаў характару. Іншымі словамі, пра ўзмацненне паранойі як спосабу ўспрымання жыцця.
Хто піша: Таццяна Дзямчук, гештальт-тэрапеўтка, раней — HR-бізнэс-партнёрка.

Чым вышэй па кар’ернай лесвіцы, тым больш шанец параноі
Параноя — гэта псіхалагічны стан, які характарызуецца ірацыянальным або празмерным недаверам і падазронасцю да іншых. Тут я кажу не пра медыцынскі дыягназ, а хутчэй пра псіхалагічную тэндэнцыю. Не блытаць з паранаідальным разладам асобы з DSM-5.
Чым вышэй чалавек падымаецца па кар’ернай лесвіцы, тым больш на ім адказнасці. Менеджары павінны прымаць складанейшыя рашэнні, нясуць большую рызыку, часта сутыкаюцца з трывогай і сумневамі.
Да гэтага дадаецца агрэсіўнае асяроддзе: вайна, удзел краіны ў агрэсіі, санкцыі, нестабільнасць рынку. У сітуацыях небяспекі мы лёгка пераходзім у стан «свой — чужы», «добры — злы». Псіхіка пачынае спрошчваць карціну свету, і мы ўспрымаем рэчаіснасць больш прымітыўна. Усё гэта ўзмацняе ўнутранага «параноіка».
Як праяўляецца параноя?
Самы яскравы прыклад, які я неаднойчы назірала ў розных кампаніях, — калі менеджары пачынаюць перажываць наконт патэнцыйнага сыходу супрацоўнікаў. Напрыклад, чалавек часта выходзіць тэлефанаваць, робіцца больш актыўным у LinkedIn.
Сапраўды, гэта можа сведчыць пра пошук новай працы. Але часам звычайныя паводзіны ператвараюцца ў цэлую «паранаідальную гісторыю» ў галаве кіраўніка.
Паводле філасофскіх і псіхааналітычных канцэпцый, у кожным з нас жыве параноік. Але ў пэўныя перыяды жыцця ён можа актывізавацца. У менеджараў гэта часта адбываецца на фоне стомленасці, хранічнага стрэсу і асабліва пасля траўматычных падзей: распаду кампаніі, масавых звальненняў, фінансавых крызісаў.
У выніку чалавек пачынае думаць ці нават адкрыта гаварыць:
- «Усе яны зліваюць дадзеныя канкурэнтам»
- «Кандыдаты на сумоўях толькі падманваюць».
- «Калегі падсіджваюць мяне, хочуць падставіць».
Што стаіць за гэтымі думкамі? Адчуванне, што небяспека паўсюль, што вакол варожае асяроддзе, што «я адзін супраць усіх».
Парадокс у тым, што часам параноя сапраўды атрымлівае пацвярджэнне: мы баімся здрады — і знаходзім факты, якія яе пацвярджаюць. Напрыклад, новы супрацоўнік не задае пытанняў у першы тыдзень працы, і я раблю выснову, што мы не спрацуемся (бо менавіта так рабілі папярэднія — і ў выніку не спраўляліся). Гэта замкнёнае кола, і з кожным разам жыццё робіцца ўсё больш балючым.
Дзе мяжа паміж рэальнасцю і паранояй?
Асноўны механізм тут — праекцыя. Гэта калі я бачу ў іншых тое, што не хачу прызнаць у сабе. Унутранае пераносіцца на знешняе. Гэта адзін з найбольш распаўсюджаных відаў.
Напрыклад, жонка кажа мужу: «Ты на мяне злуешся, ты мяне не любіш», а муж адказвае: «Я цябе люблю, я не злуюся». Але жонка працягвае бачыць тое, што адбываецца ў яе ўнутры, і праектуе гэта на партнёра.
Таксама і ў працы: калі здаецца, што каманда працуе кепска, што людзі падазроныя і агрэсіўныя, варта спытаць сябе: а што адбываецца са мной у гэты момант?
- Калі здаецца, што ўсе навокал агрэсіўныя — магчыма, гэта ваша ўласная агрэсія шукае выхаду.
- Калі здаецца, што каманда развальваецца — можа, вы самі адчуваеце сябе нестабільна ў гэтай камандзе.
- Калі ўвесь свет выглядае варожым — магчыма, вам проста патрэбны адпачынак.
У гэтым тэксце я закранула два псіхалагічныя феномены, якія часта ўзнікаюць у працоўным асяроддзі — асабліва калі роля патрабуе іерархічных зносін і шмат кантактаў з людзьмі. Гэта праекцыя і паранаідальныя думкі.
Абодва працэсы звязаныя і здольныя істотна атруціць жыццё і пагоршыць працу. Каб не трапляць у гэтую пастку, варта звяртаць увагу найперш на сябе:
- што адбываецца з маім раздражненнем і злосцю? На каго я злуюся?
- што выклікае ў мяне напружанне?
Усвядомленне сваіх унутраных працэсаў — гэта першы крок не толькі да таго, каб быць добрым менеджарам, але і да таго, каб зрабіць жыццё больш устойлівым і якасным.
А вы сутыкаліся з паранояй? Дзяліцеся ў каментарах!
Што яшчэ пачытаць пра менеджмент:
- «Нічога не паспяваю!». 5 курсаў па тайм-менеджменце, якія дакладна дапамогуць;
- Праверце свайго менеджэра. Як зразумець, што ў вас класны кіраўнік — чэк-ліст;
- Хто такі добры менеджар? Распавядае актыўны каментатар dev.by.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.
Вспомнился анекдот. Можно ли отличить хорошего менеджера от плохого по цвету волос? Можно, они должны быть седыми.
А теперь если серьёзно, то человек с тревожной личностью, без навыков тайм-менеджмента и не умеющий справляться со своими психологическими состояниями почему-то лезет в управление людьми, а потом выливает всё это на нас. Ещё одно подтверждение, почему люди после педа, иняза и филфака не должны впрыгивать в айтишечку без полноценного образования или переподготовки
Комментарий скрыт за нарушение правил комментирования.
Правила тут, их всего 5
Мне бы очень хотелось, чтобы в наших компаниях рабочие, личные и медицинское вопросы решались отдельно друг от друга, соответствующими способами.
У нас и так появилось очень много личного в рабочих отношениях. Если же сюда добавить постановку диагнозов коллег коллегам, будет совсем печально.
Хоть мы и люди со своими психологическими особенностями и периодическими медицинскими проблемами, на работе мы - работники, выполняющие определенные должностные обязанности.
Для любой работы у человека должны быть способности. А квалификация и опыт (в том числе, менеджера) приобретаются не с помощью друзей или терапевтов, а в профессиональной среде.
В рабочих отношениях действуют свои законы. Эти отношения могут быть не менее интересными, чем личные. В них меньше паттернов, чем в личных. И если менеджеру удастся подобрать команду (а это его обязанности) с такой же степенью ответственности за работу как у него, у всех будет меньше беспокойства.
Пользователь отредактировал комментарий 05 сентября 2025, 00:57
|| «Усе супраць мяне!». Чаму менеджэры часта трапляюць у пастку параноі
Может быть потому, что вы никто и звать вас никак? Что в менеджеры вы попали от настырности и потому что громче всех кричали на дейликах? Может потому, что менеджером можно стать за пару недель пройдя курсы, а инженеру учиться 5 лет нужно?
Здаецца, гэта троху завысокі узровень успрымання света для вас. Нічога страшнага, проста калі будзеце выпіваць на працоўным месцы, не заходзце часта на лінкдін і ўсё будзе добра)
Реклама услуг гештальт-терапевтКИ
Пользователь отредактировал комментарий 01 сентября 2025, 17:14