Support us

«Адчуванне руціны як на заводзе». Пасля 10 гадоў у IT я пачала займацца мастацтвам, і не шкадую

10 гадоў я працавала ў розных IT-кампаніях. Пачынала з пазіцыі QA, але потым перайшла ў business developement. Год таму вырашыла звольніцца, каб развіваць уласны праект на мяжы мастацтва і tech. У сваім блогу я распавяду, чаму не заўсёды варта трымацца за добрую пасаду.  

2 комментария
«Адчуванне руціны як на заводзе». Пасля 10 гадоў у IT я пачала займацца мастацтвам, і не шкадую

10 гадоў я працавала ў розных IT-кампаніях. Пачынала з пазіцыі QA, але потым перайшла ў business developement. Год таму вырашыла звольніцца, каб развіваць уласны праект на мяжы мастацтва і tech. У сваім блогу я распавяду, чаму не заўсёды варта трымацца за добрую пасаду.  


Кто распавядае: Ганна Палей, стваральніца праекту Maramora. Вы таксама можаце падзяліцца сваім досведам у блогах на dev.by. Пішыце на [email protected], зробім разам нешта крутое. 


У маленькім горадзе працы не было — прышлося разбірацца ў тэставанні

Пасля ўніверсітэту я пераехала з Менску ў невялікі горад — працавала паўгады за 100$ у месяц у мясцовым выдавецтве. Падчас гэтага знайшла вакансію ў мясцовай невялічкай кампаніі на пазіцыю QA. З патрабаванняў: intermediate ангельскі, добрае валоданне кампутарам. Усе гэтыя навыкі ў мяне былі. Прайшла сумоўе, і пайшла разбірацца, што такое тэставанне. 

Тая кампанія хутка зачынілася, а ў горадзе на 100 тыс. насельніцтва працу ў IT не знойдзеш таму. Таму я працавала онлайн і аператыўна самастойна разбіралася ў тэставанні. 

Пасля падчас сваёй кар’еры я была і менеджэркай каманды тэстэраў, пісала курсы па падрыхтоўцы да ISTQB, урэшце была акаўнт-менеджэрам у аддзеле развіцця бізнесу. Паспела схадзіць у дэкрэт, які я паспяхова не вытрымала — выйшла на працу ўжо праз год пасля нараджэння дачкі.

Чым далей, тым больш расчаравання  

Доўгі час ўсё было добра. Я амбітны чалавек, і бачыла ў ІТ добрую перспектыву. 

Чым больш я паглыблялася ў працэссы, якія адбываюцца ў IT, тым больш расчаравання сустракала. Стала задаваць сабе пытанні, «А што далей?», «Што, акрамя грошай, мяне тут трывае?», «Ці цікава мне ўвогуле займацца менавіта гэтымі праектамі?».

Адчула, што праца пераўтварылася ў руціну як «на заводзе». Той самы «шкляны столь», па-за межамі якога я сябе больш не бачыла. Шчырым рашэннем для мяне стала сысці, бо адсутнасць матывацыі ўплывае на вынік тваёй працы і, ўвогуле, кампанію. 

Чаму людзі трымаюцца за працу ў IT

  • Грошы. Зараз у мяне менш фінансаў, і гарызонт планавання вельмі паменьшыўся. 
  • Амбіцыі. Вельмі няшмат сфер прапануюць такі соцпакет і магчымасці для развіцця. 
  • Неўпэўненнасць у сваёй экспертызе па-за сферай. 

Што не так з беларускім IT 

  • Фінансы. Пасля дэкрэту, у якім я была ўсяго год, мой заробак знізіўся ў тры разы. Страшна ўявіць, што было бы пасля 3-х гадоў. 
  • Перапрацоўкі. У адной з кампаній на перыяды рэлізаў прыходзілася працаваць да 22 гадзін. Без даплат за перапрацоўкі. Пры гэтым лічылася, што калі ты жаночага полу, дык можаш працаваць без даплатыпроста таму, што жанчыны — адказныя. 
  • Шкляная столь. Сягаеш пэўнага ўзроўню, і ўжо не можаш яго пераадолець.  

План пасля звальнення — уласны EdTech праект

Зараз я дакладна займаюся тым, што мне цікава. Працую як незалежная арганізатарка культурніцкіх івэнтаў і ў кансалтынгу для арт-суполак і інстытуцый, так і ў камандзе над развіццём діджітал платформы.

Паўсюль я выкарыстоўваю веды з IT-індустрыі. Я ведаю, як уладкаваць працэсы, як працаваць з партнёрамі, як арганізаваць тэхнічны бок праекту. 

Пасля звальнення ў 2021 годзе я хацела сфакусавацца на камерцыйным баку культурніцкай прасторы. Але пачалася вайна, і планы засталіся планамі. 

Мы распрацавалі стратэгію развіцця, знайшлі партнёраў і распрацавалі МVP платформы. Праект зарабляе на продажы курсаў, але мы толькі пачынаем і гэта не самыя вялікія грошы. Таксама паралельна я займаюся кансалтынгам, дапамагаю арганізавоўваць івэнты ў культурніцка-адукацыйным сектары.

Пакуль у нас ёсць MVP, чарга на публікацыі аўтарскіх арт-праектаў і тэкстаў, каманда з крутым досведам. Каб развівацца далей мы шукаем фінансаванне і партнерствы. 

Меркаванне аўтара можа не супадаць з пазіцыяй рэдакцыі. 


Вы выдаткавалі на гэты матэрыял дзве хвіліны. Выдаткуйце яшчэ 15 секунд, калі ласка.  

dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў.

Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 170 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі.

У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў.  Дапамагчы нам можна праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут гаманцы.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

Што яшчэ пачытаць?

Читайте также
Когнитивная капитуляция. Как команды перестают думать из-за нейросетей
Когнитивная капитуляция. Как команды перестают думать из-за нейросетей
Когнитивная капитуляция. Как команды перестают думать из-за нейросетей
Ещё вчера мы смеялись над школьниками, которые переписывают в тетради ответы от ChatGPT вместе с фразой «Хочешь, я помогу тебе решить другие подобные задачи?». А сегодня это перестает быть шуткой из рилс и становится проблемой ИТ-команд. Расскажу, почему мы глупеем из-за ИИ и как он влияет на качество работы. 
2 комментария
«Бангкок лучше Лондона». Как беларуска переехала в Таиланд и строит там бизнес
«Бангкок лучше Лондона». Как беларуска переехала в Таиланд и строит там бизнес
«Бангкок лучше Лондона». Как беларуска переехала в Таиланд и строит там бизнес
Я переехала в Таиланд по работе — и в итоге собрала здесь совсем другую жизнь. Успела построить очень успешный бизнес в traveltech. Пожила на Пхукете и разочаровалась в мечте о домике у моря. Теперь перебралась в Бангкок и даже привыкла к вечной жаре.  Сейчас я развиваю собственный проект, хорошо себя чувствую в Таиланде и всё чаще думаю, что после Лондона Бангкок — лучший город для меня. Рассказываю, как устроена моя жизнь в столице Таиланда: сколько она стоит, как здесь работают и за что я так полюбила Бангкок.
1 комментарий
«Я визажистка-учёная». Беларуска в 20 делает beauty-tech стартап в Бельгии
«Я визажистка-учёная». Беларуска в 20 делает beauty-tech стартап в Бельгии
«Я визажистка-учёная». Беларуска в 20 делает beauty-tech стартап в Бельгии
Когда мне было девять лет, я очень увлеклась макияжем. Родители поддержали мой интерес, и вскоре у меня появилась репетиторка. Именно через это хобби я постепенно нашла своё призвание. Сейчас мне 20. Я учусь на втором курсе одного из топовых бельгийских университетов и развиваю собственный beauty-tech стартап. Расскажу, как детское хобби может повлиять на выбор будущей профессии и почему макияжу нужна автоматизация.
1 комментарий
10 женщин, которых знала вся ИТ-тусовка. Где они сейчас
10 женщин, которых знала вся ИТ-тусовка. Где они сейчас
10 женщин, которых знала вся ИТ-тусовка. Где они сейчас
После 2020-го беларусская айтишка понемногу стала как будто безымянной. Медийность теперь скорее проблема. Но ещё недавно у нас были рок-звёзды — женщины тоже. Вот как сложилась к 2026-му жизнь и карьера айтишниц, которые помогали строить индустрию. 
2 комментария

Хотите сообщить важную новость? Пишите в Telegram-бот

Главные события и полезные ссылки в нашем Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

-3

Sorry for my inglish
so the chick entered IT and transitioned into sales aka business development
let's not lie to each other—this is not AmErIcA
this is reality
F*ck, this is such a propaganda language
there is no value in such ppl at all—easy come EASy go! This is the English saying.

0

Той самы «шкляны столь» - столь жаночага роду.
«Што, акрамя грошай, мяне тут трывае?» - трымае.
Неўпэўненнасць - няўпэўненасць.