«Тут IT не панацэя». Як беларус вучыўся ў Нарвегіі
У мяне заўсёды было імкненне да вучобы. Скончыў школу з залатым медалём, атрымаў бакалаўра з чырвоным дыпломам. Пасля гэтага вырашыў паспрабаваць павучыцца дзесьці за мяжой, атрымаць новыя пачуцці, веды і эмоцыі. Асабліва цікава было паглядзець на сябе ў іншай культуру, з другой мовай і менталітэтам.
Раскажу камьюніці dev.by, як паступіць у нарвежскі ўнівер, ці складана вучыцца па-ангельску і колькі каштуе студэнцкае жыццё ў адной з самы дарагіх краінаў свету.