Ужо два месяцы як dev.by — беларускі. Што мы заўважылі
У стэлс-рэжыме беларускую стужку запусцілі ў верасні: паставілі пераключальнік «бел» на сайт, але пахваліліся пазней. Спачатку мы спрабавалі перакладаць найважнейшыя матэрыялы і пісаць больш арыгінальных тэкстаў па-беларуску. Потым неўзабаве з паўмерамі скончылі — цяпер dev.by у дзвюх паўнавартасных моўных версіях.
У стэлс-рэжыме беларускую стужку запусцілі ў верасні: паставілі пераключальнік «бел» на сайт, але пахваліліся пазней. Спачатку мы спрабавалі перакладаць найважнейшыя матэрыялы і пісаць больш арыгінальных тэкстаў па-беларуску. Потым неўзабаве з паўмерамі скончылі — цяпер dev.by у дзвюх паўнавартасных моўных версіях.
Што мы заўважылі
усяго ад старту бел-dev.by чыталі 70K разоў;
у лістападзе было 23K прачытанняў беларускіх тэкстаў. Гэта не вельмі шмат на тле ўсіх унікальных праглядаў (635 тысяч у лістападзе). Але будзем старацца, каб доля расла.
Дапамагайце беларускім тэкстам dev.by дабірацца да аўдыторыі — шарце матэрыялы, дасылайце спасылкі сябрам!
беларуская мова dev.by — гэта пра ўвагу, у сярэднім чытачы шпацыруюць тут 4 хвіліны 30 секунд, гэта на 30 секунд больш, чым у сярэднім па сайце;
не памятаем аніводнага негатыўнага каментара з нагоды беларускай мовы на сайце. Не здзіўленыя, але прыемна.
Татальная беларусізацыя захліснула наш твітар у лістападзе.
Вынік — паказы твітаў выраслі ад 60K да 150K на месяц. Найпапулярнейшы твіт: «Мінск трапіў у спіс 100 найлепшых гарадоў свету для жыцця, працы і інвеставання» атрымаў 17,3K паказаў :)
Мы хочам развіваць бел. версію далей — і нам тэрмінова патрэбныя аўтары! Пішыце ў нашыя блогі па-беларуску: пра ІТ, працу, кар’еру, тэхналогіі і ўсякае важнае для нашага ІТ-кам’юніці. Або райце аўтараў!
Цi падтрымайце dev.by данатам: любая сума штомесяц або разава. У краіне і ў свеце стала значна менш рэкламы — а нам трэба развіваць беларускую версію і працягваць рабіць важныя матэрыялы:
Нам можно помочь через Patreon. Выберите ежемесячный уровень поддержки: 10, 20, 30, 100 или 500 долларов — или внесите любую сумму.
«Спрашивают: как жить без нескольких тысяч евро за душой?» Golang-разработчик живёт в Познани, зарабатывает филологией (беларусской!) и больше не хочет в ИТ
Восемь лет назад у Александра Клюева был план — изучать искусственный интеллект. Парень поступил в БГУИР, стал Golang-разработчиком. Але лёс склаўся так: сейчас он живёт в Познани, изучает беларусскую филологию и зарабатывает переводами на беларусский язык.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.
Выдатна, так трымаць!
Я читаю без проблем по-белорусски. Но понимаю, что моя дочь будет просто непонимать, и уже читать по-белорусски не сможет.