Топ-10 крынжовых падзей у беларускім ІТ у 2022
Даставайце з мікрахвалёўкі папкорн, згадаем усе дзіўныя з’явы і няёмкія моманты ў годзе, што мінае. Мы сабралі 9 — прапаноўвайце дзясятага намінанта ў каментах.
Даставайце з мікрахвалёўкі папкорн, згадаем усе дзіўныя з’явы і няёмкія моманты ў годзе, што мінае. Мы сабралі 9 — прапаноўвайце дзясятага намінанта ў каментах.
Даставайце з мікрахвалёўкі папкорн, згадаем усе дзіўныя з’явы і няёмкія моманты ў годзе, што мінае. Мы сабралі 9 — прапаноўвайце дзясятага намінанта ў каментах.
Заблытаны клубок прыйшлося разблытаць рэкруцёрцы беларускай кампаніі з офісам у Вільні. Дзяўчына наняла кандыдата-ўкраінца, той выйшаў на працу — і выявілася, што сумоўі праходзіў не ён, перапіска ў тэлеграме — не з ім, ІП і рахунак, на які кампанія мелася налічваць яму заробак — таксама не яго. І наогул ён расіец.
Эксперты раяць быць уважлівейшымі ў смутныя часы.
Пастаянства — залог поспеху. Калі так, то топаў VironIT варта ўпісаць у рубрыку «Чалавек года» (ой, мы гэтага не зрабілі?).
У 2022-м кампанія працягнула судзіцца з некаторымі экс-супрацоўнікамі, патрабуючы традыцыйную для сябе кампенсацыю ў 5 тысяч долараў. Адзін з іх паскардзіўся dev.by на «рабскія» ўмовы працы. Кіраўнікі VironIT растлумачылі: відэаназіранне ў іх — каб засцерагчы асабістыя рэчы працаўнікоў; скрыншоты — каб выявіць непрыстойных распрацоўшчыкаў, якія па 80 гадзін на месяц глядзяць відэаролікі; а «баранкі — у нейкіх кампаніях і гэтага няма».
Яшчэ да 24.02, калі моўнае пытанне рэзка абвастрылася пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну, з эйчарамі здарылася некалькі лінгва-зашквараў. Сузаснавальніку Andersen прыйшлося шматкроць перапрашаць украінцаў: спачатку стала вядома, што рэкруцёры яго кампаніі адмовілі ў найманні двум украінскім распрацоўшчыкам, якія не захацелі размаўляць па-руску, потым — кейсаў выявілася больш.
Беларускамоўны распрацоўшчык таксама не захацеў зразумець эйчара ў LinkedIn пасля рускамоўнага заходу. Яго суразмоўніца-беларуска, нядоўга думаючы, скарысталася… руска-ўкраінскім перакладчыкам.
У ліпені мы даведаліся пра ліквідацыю LungPass — медтэх-стартапа з беларускімі каранямі, які пераехаў у Эстонію. Яго распрацоўкі пайшлі з малатка. Колькі выручылі за іх на аўкцыёне — таямніца нават для ранніх інвестараў, бо на грошы маглі разлічваць толькі познія.
І раптам стартап матэрыялізаваўся з попелу пад іншай юрыдычнай асобай і без ранніх інвестараў, чаму тыя, вядома, не радыя. Кажуць, замёў беларускі след. Як быць з бізнэс-этыкай — пытанне адкрытае.
Чытачы dev.by, як годныя да службы, так і не (і нават дзяўчаты), раптам сталі атрымліваць на пошту лісты нібыта з гінекалагічнай бальніцы (а потым — і са студэнцкай паліклінікі) з патрабаваннем прайсці медагляд для ваенкамата.
У медустановах, само сабой, былі не ў курсе. А ў бальніцы яшчэ і лаяліся, што яна наогул «жаночая».
Сапраўдныя позвы таксама прыходзяць: мінабароны вырашыла «ўдакладніць уліковыя даныя» наогул ва ўсіх. Цытата з прэс-рэлізу: «У разуменні неабазнанага чалавека позва абавязкова звязаная з мабілізацыяй. Гэта няправільна», — думаем, гэта ўсіх супакоіла.
У Беларусі закрылі прыватныя школы: спачатку некалькі. А калі дзеці перайшлі ў іншыя прыватныя школы, — то і ўсе. Вучням настойліва паказалі адзіна верную дарогу — у дзяржшколы. Паводле закону, школы могуць падацца на новую ліцэнзію: неўзабаве даведаемся, што з гэтага выйдзе. Тым часам расійская анлайн-адукацыя не спіць і прасоўвае сябе як альтэрнатыву закрытым прыватным школам.
Беларусы пагуляліся на курсах у Paysend, а Paysend пагуляўся на нервах беларусаў. Увесну з карт тых, хто пасылаў пераказы ў Беларусь у перыяд курсавых розніц, сталі раптам спісвацца вялікія сумы. Рахункі не абнуляліся, а сыходзілі ў мінус. Кліенты (800+ чалавек) скаапераваліся ў тэлеграм-чаце — сталі бамбіць скаргамі еўрапейскія банкі-эмітэнты карт, падалі заявы ў паліцыю (але іх не сталі разглядаць). Польскія банкі ў большай частцы ўставалі на бок кліентаў і вярталі грошы. Літоўскія — адпраўлялі разбірацца з Paysend самастойна або проста чакаць (але пры гэтым на мінусавы рахунак капала пеня).
Айцішнікі (і не толькі) скардзіліся нам: ім тэлефануюць са школы IT Overone і прапаноўваюць курсы для ўваходжання ў ІТ без першапачатковых навыкаў і англійскай.
Званкі паступаюць усім запар, не тое што айцішнікам — уласным выкладчыкам. Хоць таргет школы, як кажуць экс-супрацоўнікі, — студэнты БДУІР, дый наогул студэнты. Пасля выхаду артыкула ІТ-школа даслала dev.by каментар. Калі коратка: нумары тэлефонаў давалі слухачы — з уласнага жадання, але ў некаторых нумарах былі памылкі. Вось менеджары не туды і трапляюць. Ізі ж!
Урад вызначыў новыя стаўкі консульскіх збораў і дзяржпошліны. Апастыль каштаваў 16 рублёў, а стаў — 160. Але гэта нікога не спыніла: чарга да галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС усё роўна рэгулярна збіралася, журналіст dev.by прыйшоў — і пачуў, што будзе 780-м.
А потым у Галоўным упраўленні змянілі правілы падачы дакументаў — скасавалі папярэдні запіс. І вось ужо на Карла Маркса расцягнулася чарга не на саму падачу, а каб запісацца на падачу. «Запіс на запіс» — ну так жа значна зручней?
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
10 - PBH
ужесточение выдачи PBH (внезапно). Те кто говорил ещё год назад "ай зачэм мне ана" вдруг стали платить огромные деньги посредникам
Сюда же можно отнести и чисто наш феномен "РВН туризм"
Всё правильно сделали, потому что PBH не для езды за туалетной бумагой.
Нет никакого запрета путешествовать с PBH визой. Цель визы - устройство на работу в польскую компанию или открытие бизнеса. При этом во время поиска работы в Польше никто не запрещает осуществлять другую деятельность (например ходить в магазин, аптеки, обращаться в клиники, купаться в море, ходить на курсы, путешествовать и т.д.)
Самое кринжовое - это остаться жить и работать в РБ
Тут еще должна быть статья про парня, который уехал в свободную Польшу и детали автомобильные перебирал
Православного использования? Ну слушай. Свяженнослужитель (С) собирал пожертвования на нужды церкви, а затем потратил эти деньги на сауны и девочек.
А все кто против - у того просто "п#рдак горит", не их дело, куда С будет тратить честно добытые деньги, это его деньги. Хотя он и не думал их тратить на ремонт церкви, но что тут поделаешь, если только под такие нужды дают деньги. Он их честно добыл, всё же, какие могут быть варианты.
Вот такая вот логика получается, дружище. Целевое использование визы - это очень важно.
Не трать своё время, это не попавший в первую волну банов клоун на зарплате. Из той же сетки, что и tison, с групповым пролайкиванием комментариев.
Ну, уйдут со следующей волной, делов-то. Нужно их игнорировать, пусть сами себе [censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement]
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 30 снежня 2022, 13:48
porktender, не дотягиваете Вы до майора. Максимум ефрейтор. Шаблонное сообщение ниочем.
В том же стиле задам вопрос. Как там Ваша миска супа? Не оголодали ещё?
Слово "релобот" на этом сайте только один мальчик употреблял, спасибо что спалили его сетку.
Совет: вы бы своими лайками комментарий в ноль лучше выводили, нынешний плюс (симметричный минусам "оппонентам") выглядит слишком палевно.
porktender, ну что тут можно сказать. Просто прекращайте истерику, товарищ ефрейтор.
видела я этих релокантов - обезвоженые на коленях в очереди стоят обратно в Белоруссию ползут