Живете в Польше? Поддержите devby 1,5% налога: бесплатно и за 5 минут 🤗
Support us

«ІТ на служэнне Богу». У Наваградку прайшоў хрысціянскі хакатон — распавядаем, як гэта было

11-12 траўня ў Наваградку прайшоў хрысціянскі хакатон. 42 чалавекі працавалі над уласнымі праектамі, якія спалучаюць хрысціянства і тэхналогіі. Распавяду, якія праекты перамаглі, чаму мы абралі Наваградак і як ІТ можа дапамагаць у хрысціянскім служэнні.

7 комментариев
«ІТ на служэнне Богу». У Наваградку прайшоў хрысціянскі хакатон — распавядаем, як гэта было

11-12 траўня ў Наваградку прайшоў хрысціянскі хакатон. 42 чалавекі працавалі над уласнымі праектамі, якія спалучаюць хрысціянства і тэхналогіі. Распавяду, якія праекты перамаглі, чаму мы абралі Наваградак і як ІТ можа дапамагаць у хрысціянскім служэнні.


Хто піша: ксёндз Яўген Шымановіч, су-арганізатар праекту IT FOR CHRIST, у мінулым — C# распрацоўшчык.  


Удзельнікі хакатону, фота: Ганна Клімовіч

Хто зрабіў хакатон

Ідэя развіваць хрысціянскую супольнасць айцішнікаў была ў мяне і майго сябра, сістэмнага архітэктара, Андрэя Місана, даўно. З Андрэем мы сябруем са школьных часоў. Студэнтамі зрабілі праект imsha.by — вэб-прыладу з актуальным раскладам набажэнстваў у касцёлах Беларусі. 

У нас быў добры досвед у IT і жаданне накіраваць яго на служэнне Богу. Восенню 2023 года мы вырашылі паспрабаваць зрабіць канферэнцыю, каб сабраць людзей, якім была б цікавая і блізкая наша ідэя. Тады да нас далучылася  продакт-менэджар Даша Шур. Так і сабралася наша каманда з трох чалавек, пасля яшчэ далучыліся валанцёры. 

Спачатку мы зрабілі першую хрысціянскую ІТ-канферэнцыю. Сабралі ажно 70 чалавек! Канферэнцыя была тэарэтычным мерапрыемствам, хацелася больш практыкі і нетворкінга. Так прыдумалі канцэпцыю кэмпа — пляцоўкі для запуску і акселерацыі хрысціянскіх IT праектаў. Так прыйшлі да хакатону.

Фота: Ганна Клімовіч

Шукалі хрысціянскае і цікавае гістарычнае месца

Мы шукалі месца, зручнае для хрысціянскіх мерапрыемстваў, дзе ёсць магчымасць пераначаваць і добрыя ўмовы. Дом пры парафіі святога Арханёла Міхала ў Навагрудку — адзін з найлепшых варыянтаў. Да таго ж, ідэя правесці выходныя за горадам у цікавым гістарычным месцы добра ўпісвалася ў нашу канцэпцыю. 

Кэмп пачаўся са знаёмства і начной экскурсіі па касцёле святога Арханёла Міхала. Падчас хакатону мы працавалі 24/7, атрымалася таксама зрабіць начное малітоўнае чуванне перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам. У перарывах каманды гулялі па пагоркам Навагрудка, а пасля хакатону і афтер-паці частка ўдзельнікаў са святарамі паехалі назіраць паўночнае ззянне.

Мы назвалі хакатон CODE-PRAY-JOY і хацелі стварыць сяброўскую атмасферу кэмпа. Месца таксама дапамагло.

Лагатып ініцыятывы, фота: Ганна Клімовіч

Якія ёсць хрысціянскія апплікацыі?

Мы ў IT FOR CHRIST нават рабілі падборку прыкладанняў, якія дапамогуць у духоўным росце: 

  1. YouVersion — аплікацыя, якая дапаможа вывучыць Біблію. Вылучаецца добрым інтэрфейсам. 
  2. Bible X Games — відэагульня, якая прапаноўвае новы спосаб вывучэння Бібліі. 
  3. Hallow — одное з найбольш папулярных каталіцкіх прыкладанняў для малітв і медытацыі. 
  4. Tweeting with God — мабільная аплікацыя, якая дазваляе камунікаваць з Богам як з сябрам у сацыяльнай сетцы. 
  5. Angel Studios — дармовы стрымінгавы сэрвіс, дзе можна паглядзець хрысціянскія фільмы для любога веку. 

Нам удалося сабраць 42 чалавекі (не толькі з Беларусі!) 

Мы шукалі айцішнікаў у шырокім сэнсе. Людзей, якім цікава распрацоўваць хрысціянскія праекты. Менавіта: новая евангелізацыя (абнаўленне хрысціянства і імкненне данесці хрысціянскія ісціны і каштоўнасці на сучаснай зразумелай мове), праекты для ўнутраных працэсаў у касцёле/царкве і сацыяльныя праекты.

Хакатон адбываўся з вечара пятніцы па нядзелю. Удзельнікі працавалі над праектамі, слухалі выступы ад спікераў і атрымоўвалі фідбэк ад ментараў. Адна з каманд нават паспела зрабіць кастдэв. Каманда распрацавала андроід-прыладу і прапаноўвала дзецям і іх бацькам пасля нядзельнай імшы пратэставаць гульню і падзяліцца водгукам.

На хакатон прыехалі людзі з розных куткоў Беларусі, і нават з Масквы і Тбілісі. Яны мелі розны досвед веры, належалі да розных канфесіяў. Але разам стварылі гарманічную, добрую і сяброўскую атмасферу. Гэта ўразіла мяне як арганізатара, айцішніка і хрысціяніна. Было відаць, як людзі з рознымі поглядамі могуць аб’ядноўвацца дзеля агульнай добрай мэты.

Мы шукалі як дасведчаных айцішнікаў, так і пачаткоўцаў, галоўным для нас была матывацыя ўдзельнікаў, каб яны падзялялі нашы каштоўнасці і мэты. Мы планавалі сабраць хаця б 6 каманд, бо для першага разу складана ментарыць і дапамагаць вялікай колькасці ўдзельнікаў. У выніку атрымалася 9 каманд.

Удзельнікі хакатону працуюць над уласнымі праектамі. Фота: Ганна Клімовіч

Перамагла Andoid-прылада для ўзмацнення ведаў па катэхізісе каталіцкага касцёла 

У нядзелю была прэзентацыя праектаў у фармаце прэзентацыі (5 хвілін на пітч). Каманды прадставілі прататыпы. Мы былі прыемна ўражаны вынікамі. Хрысціянства і тэхналогіі спалучыліся ў разнастайных праектах з выкарыстаннем ML-тэхналогій, інтэрфейсаў (веб, мабілка, чат-бот) і нават аўтарскіх методык для стварэння кантэнту (адзін з удзельнікаў Юрый стварыў ужо больш за 2 тысячы біблейскіх загадак).

Было 3 прызы: прыз удзельнікаў-гледачоў праз галасаванне, прыз па выбару арганізатараў і прыз пераможцаў хакатона, які вызначала журы. Прызы мелі хутчэй сімвалічны характар — невялікія інвестыцыі ў каманды, якія мы сабралі праз дабравольныя ахвяраванні. 

  • Пераможцам хакатона стаў Android-дадатак «Хто хоча на Неба?». Гэта вiктарына для замацавання ведаў па катэхiзiсу каталiцкага касцёла, дзе можна адказваць на пытанні і пераходзіць на розныя ўзроўні, браць падказку званок сябру ці параіцца з штучным інтэлектам.
  • Прыз арганізатараў атрымаў чат-бот «Christian Compass», пабудаваны на аснове open-source LLM-мадэлі, якая «паглядзеўшы» аўтарытэтныя хрысціянскія YouTube каналы, дапамагае хутка знайсці адказы на пытанні хрысціянскай веры.
  • Прыз удзельнікаў-гледачоў атрымалі вэб-прыкладанне «Бог на сувязі» — духоўна-псіхалагічная дапамога. Яно выкарыстоўвае дысталяваную мадэль глыбокага навучання Rubert-tiny2 для семантычнага пошуку вершаў з Евангелля, а таксама вэб-прыкладанне з элементамі гейміфікацыі «PrоВibli» для вывучэння Бібліі праз загадкі.
Каманда-пераможца праводзіць кастдэв. Фота: Ганна Клімовіч

Спадзяемся, што ўдзельнікі будуць працягваць працаваць над праектамі і хутка свет пабачыць выхад у прод новага прадукту.

Гэта быў добры старт і плануем працягваць развіваць паект ІТ FOR CHRIST. Наша бачанне — гэта супольнасць хрысціянаў, якія дзеляцца досведам у сферы інфармацыйных тэхналогіяў, сябруюць і служаць разам у евангелізацыйных праектах.

Мы шчыра дзякуем усім, хто дапамог зрабіць нам першыя крокі і запрашаем далучыцца. Пакуль адпачываем, а восенню плануем чарговую канферэнцыю ў Мінску. Будзем рады як удзельнікам, так і спікерам, спонсарам, валанцёрам. Калі гэта вы, то сачыце і далучайцеся да сацсетак (Telegram і Instagram). 

Стваральнікі IT FOR CHRIST. Айцец Яўген справа. Фота: Ганна Клімовіч

Меркаванні аўтараў могуць не адлюстроўваць пазіцыю рэдакцыі. 

Што яшчэ прачытаць пра ІТ у Беларусі? 

  • Што цяпер «баліць» проджэктам у Беларусі? 
  • «Заробкі ўпалі на 10-15% паводле адчуванняў». HR-менеджер распавядае, як шукаў працу ў Беларусі;
  • «Усе, хто хацелі, ужо з’ехалі». QA з Гомеля пра заробкі, палітыку і расейскіх замоўцаў.  
Поддержите редакцию 1,5% налога: бесплатно и за 5 минут

Как помочь, если вы в Польше

Читайте также
Из 300 сотрудников осталось 40. ИТ-предприниматель рассказывает, как LLM расставляют всё по своим местам
Из 300 сотрудников осталось 40. ИТ-предприниматель рассказывает, как LLM расставляют всё по своим местам
Из 300 сотрудников осталось 40. ИТ-предприниматель рассказывает, как LLM расставляют всё по своим местам
Работаете в ИТ и думаете, что через 5 лет у вас будет работа? Увы, но скорее всего нет. Эра величия программистов заканчивается, поэтому готовьтесь или адаптироваться, или менять работу.  Ведь десятилетие ничем не обоснованного роста зарплат и плюшек разработчикам закончилось. 
46 комментариев
BigTech не латарэя. Чаму пашпарт – не галоўная перашкода на шляху да кар’еры ў міжнародных кампаніях
BigTech не латарэя. Чаму пашпарт – не галоўная перашкода на шляху да кар’еры ў міжнародных кампаніях
BigTech не латарэя. Чаму пашпарт – не галоўная перашкода на шляху да кар’еры ў міжнародных кампаніях
Калі мяне пытаюць, чаму беларусам так цяжка выйсці на высокія пазіцыі ў міжнародных карпарацыях, я часта прапаную зрабіць адно практыкаванне. Уявіце: у Менск прыязджае таленавітая менеджэрка з Бразіліі. Яна выдатная прафесіяналка. Але не ведае нюансаў мясцовага рынку. Не разумее, як «дамаўляцца» з пастаўшчыкамі і не счытвае нашых культурных кодаў.  Наколькі рэальна, што яе адразу паставяць кіраваць аддзелам у 50 чалавек на ўмоўнай «Аліварыі»? Нават з улікам таго, што гэта частка глабальнага гіганта, якім з’яўляецца Carlsberg Group. Хутчэй за ўсё, прызначэнне атрымае той, хто 15 гадоў будаваў адносіны на гэтым рынку. І за гэтым рашэннем стаіць бізнес-логіка. Даследаванні пацвярджаюць: 80% вакансій узроўню mid-senior і новых перспектыў прыходзяць да нас менавіта праз нетворк. Няма нетворку, няма і магчымасцяў.  Я распавяду, на што звярнуць увагу, калі будуешь кар’еру ў міжнародных кампаніях. І без якіх маркераў і хітрыкаў нават моцны спецыяліст застанецца нябачным. 
4 комментария
«Вы назвалі лішні нулік?». Распрацоўшчык распавядае, як шукаў працу ў Польшчы (і знайшоў за месяц!)
«Вы назвалі лішні нулік?». Распрацоўшчык распавядае, як шукаў працу ў Польшчы (і знайшоў за месяц!)
«Вы назвалі лішні нулік?». Распрацоўшчык распавядае, як шукаў працу ў Польшчы (і знайшоў за месяц!)
Кажуць, у ІТ моцны крызіс і цяжка знайсці працу. Але мой досвед абсалютна іншы — мне ўдалося за месяц атрымаць офер, у кастрычніку 2025 года. Я адправіў 135 рэзюмэ, праходзіў па 3–4 сумоўі кожны дзень і ў выніку трапіў у выдатную нямецкую кампанію. Раскажу, як сёння выглядае рынак для full-stack-распрацоўшчыкаў.
1 комментарий
«Вы лишний нолик назвали?». Разработчик рассказывает, как недавно искал работу в Польше (и нашёл за месяц!)
«Вы лишний нолик назвали?». Разработчик рассказывает, как недавно искал работу в Польше (и нашёл за месяц!)
«Вы лишний нолик назвали?». Разработчик рассказывает, как недавно искал работу в Польше (и нашёл за месяц!)
Говорят, что в ИТ сильный кризис и непросто найти новую работу. У меня совсем другой опыт — я нашёл работу за один месяц. Выслал 135 резюме, проходил по 3-4 интервью каждый день и в итоге попал в отличную немецкую компанию.  Расскажу, как выглядит рынок для full-stack разработчиков. 
40 комментариев

Хотите сообщить важную новость? Пишите в Telegram-бот

Главные события и полезные ссылки в нашем Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

2

Круто!

0

no comments

0

Ахахха, православное яйци, ахха
Вот это уровень в рб, серваки наверное освящают, что бы не падали

А какие сказки рассказывали, что уровень не упадет) ахахха, вот оно импортозамещение)

Просто жесть, деградадировали вконец.

-2

Неувязочка вышла, облажался дорогой, а все лень, хоть бы начало прочитал:
"Хто піша: ксёндз Яўген Шымановіч..."
Уже не "жесть"?:)

Пользователь отредактировал комментарий 30 мая 2024, 09:36

table
table Table в Database
0

-- отрок Петр, почему этот класс не компилится?

-- на все воля божья

-- молодец, получаешь синьерские лычки

Пользователь отредактировал комментарий 29 мая 2024, 13:40

no-one
no-one project micromanager в prefer not to say
1

Почему-то вспомнилась шутка про обратный экзорцизм...

qwakly
qwakly Qwakly в Qwakly
0

Если обучить ии на библейских текстах, то будет ли интерпретация слова божьего от ИИ менее правильной, чем толкование священника?