Людзі з ІТ, якія рабілі 2022 не такім апраметным
Захапляемся беларусамі і беларускімі, якія вывозілі ў 2022.
Захапляемся беларусамі і беларускімі, якія вывозілі ў 2022.
У 2021 нашыя чытачы назвалі Аркадзя Добкіна чалавекам года за патрэбныя словы ў патрэбныя моманты. У 2022 словы абясцэніліся, і пасля выказвання пра вайну Аркадзь змоўк, пакуль EPAM этычна бездакорна правяла каманду праз кашмары 2022-га: дапамагала ўкраінскаму офісу і Украіне, завяршыла працу ў Расіі, нон-стоп рэлакавала ўсіх ахвотных (нават джуніяраў) у бяспечныя лакацыі, нягледзячы на выдаткі і контрпрыклады. (Як што — мы без асуджэння на адрас just-бізнэсаў, рэгіянальны крызіс і прывід глабальнай рэцэсіі ў 2022 прымусіў многіх рэзаць у тым ліку рэпутацыйныя косты.)
Адную з самых крутых ІТ-беларусак, былую CEO RocketData Дар’ю Данілаву, арыштаваную ў «справе TUT» (у мінулым яна працавала менеджаркай у адным з праектаў медыягрупы), асудзілі на год і чатыры месяцы калоніі агульнага рэжыму — не за падаткі, а за «беспарадкі». І выпусцілі праз год, залічыўшы тэрмін, праведзены ў СІЗА. Дар’я з’ехала ў Грузію і неўзабаве пачала шукаць людзей у адукацыйны стартап, які дапаможа кампаніям прапампоўваць каманды. У 2022, частка якога прайшла за кратамі, Дар’я зарабіла свой першы мільён (была завершаная exit-угода ў Rocketdata) і знайшла ў сабе энергію для новага старту. Гэта па-сапраўднаму крута і напэўна кагосьці натхніць. (Бо не ў кожнага, хто знайшоў сябе на парозе 2023, хай нават без турэмнага досведу і/або мільёна долараў, ёсць сілы прычасацца да ранішняга сінку.)
Распрацоўшчык, які стаў адным з «кафаўндараў» беларускага 2020-га, аддае перавагу інжынерыі перад палітыкай і працягвае прыдумляць праекты пра чалавечнасць, цяпер і для ўкраінцаў і ўкраінак (раз, два). А галоўная пасля «Голасу» ініцыятыва для беларусаў — Новая Беларусь, «лічбавая версія дэмакратычнай Беларусі», якой яшчэ трэба будзе маштабавацца за межы смартфона. У бэта-версіі яна дапамагае беларусам шукаць сябе і іншых беларусаў (паслугі, фан, сяброў, дабрачынныя ініцыятывы), але неўзабаве ўскладніцца: як мінімум, абяцаюць сваю плацежную сістэму. Фіча лічбавых пашпартоў пакуль здаецца неверагоднай з пункту гледжання міжнароднага права і фармальнай логікі, але мы жывем у цікавыя часы.
Мы не стамляемся прапаноўваць Валера на ролю чалавека года, хаця дыспазіцыя не мяняецца ад 2021-га: ён усё той жа інвестар-«хімік» (раптоўна — не палітычны!) на хутары. Той выпадак, калі маштабы асобы распаўсюджваюцца далёка за межы вёскі Барава Іўеўскага раёна, і гэта не атрымаецца спыніць рашэннем суда. Валер, які аддаў перавагу хутару перад эміграцыяй, застаецца сімвалам таго, як (не футра здобіць чалавека, а чалавек футра) рабіць цяжкі выбар з лёгкім сэрцам.
+1 чалавек пра цяжкі выбар. У 2022 затрымалі Барыса Мамоненку — дырэктара Zborka labs і сына кіраўніка групы кампаніі BelHard Ігара Мамоненкі (нагадаем, бацька Барыса прапаноўваў будаваць ІТ-краіну яшчэ да таго, як гэта стала мэйнстрымам, а потым і (анты) утопіяй). Гэта быў толькі адзін са многіх арыштаў ІТ-спецыялістаў, і «сямейнае становішча» не зрабіла развіццё гэтай сітуацыі выключэннем. Наколькі мы ведаем, Барыс не спрабаваў з’ехаць, дачакаўся суда і паехаў адбываць 2,5 гады хіміі ў Гомелі. Незадоўга да ад’езду на пасяленне ён цёпла пагутарыў з намі, прасіў і надалей надаваць увагу яго ІТ-пачынам.
Цяжкі выбар можа быць розным: мы ні ў якім разе не хочам сказаць, што рашэнне з’ехаць — прасцейшае, ніж рашэнне застацца, або наадварот. У 2020-2022 (і 2023 відавочна працягне ў тым жа духу) мільёны людзей сустрэлі сваю развілку, і наўрад ці адную. Магчыма, чалавек 2022 — гэта не публічная асоба, а кожны і кожная з нас, хто прыняў цяжкае рашэнне, бо палічыў яго правільным. (Важная ўмова: без шкоды для навакольных і чалавецтва!). Вырашыўся на няпросты пераезд з сям’ёй або без сям'і. Застаўся, бо я памру тут. Засталася і дае парады іншым. Вярнуўся з Польшчы. З’ехаў у Польшчу — і там вярнуўся ў медыцыну. Пайшла ў ІТ — але вярнулася ў медыцыну (і завяла блог на дэўбай). Адгукнуўся на 1000 вакансій і не здаўся. Заплаціў 27К падатку ў новай краіне, бо асацыюе з ёй сваю будучыню. Заплаціла 9К ментарам, каб развівацца. Даў каментар dev.by пра праблемы ўнутры кампаніі замест таго, каб праігнараваць пытанне або паскардзіцца ў органы кантролю. Чалавек 2022 умее ў складаны выбар і/або павагу да чужога складанага выбару. (Калі, вядома, ён не таксічны каментатар. Гэта жарт! Бо мы паважаем выбар кожнага таксічнага каментатара.)
Ад жніўня 2020 года дзясяткі ІТ-спецыялістаў трапілі за краты. У 2022 на волю выйшлі нямногія: Аляксей Караткоў, Дар’я Данілава, Вольга Філатчанкава, Сяргей Павалішаў, Анастасія Булыбенка, Ілля Трахтэнберг — спадзяемся, усе яны цяпер у бяспецы і аднаўляюцца. Аднак канвеер затрыманняў у 2022 рухаўся яшчэ хутчэй, а атрымліваць інфармацыю пра лёс затрыманых стала яшчэ цяжэй. Чалавек года 2022 — кожны асуджаны па адміністрацыйным або крымінальным «палітычным» артыкуле, і кожны без вестак затрыманы, пра каго мы не даведаліся.
Незалежная журналістыка ў Беларусі разгромленая. 33 прадстаўнікі медыя ў няволі, сайты заблакаваныя/абвешчаныя экстрэмісцкімі, рэкламных даходаў больш няма, журналісты і аўдыторыя жывуць у розных краінах, чытачы баяцца не толькі дзяліцца інфармацыяй, але нават проста падпісвацца і чытаць, інфаполе распалася на інфапойнты, а алгарытмы Google прасоўваюць у першую чаргу расійскія крыніцы — у гэтых умовах незалежныя рэдакцыі працягваюць крута рабіць сваю працу. Мы зычым калегам душэўных сіл і данатаў у 2023-м.
Ці заўважылі, які бум перажывае беларуская мова ў цёмную гадзіну-2022 — напрыклад, у твітары, ціктоку, сем’ях беларусаў у краіне і за межамі? Дэўбай таксама запусціў беларускую версію, вось першыя назіранні. Цяпер мы шмат пішам пра моўных энтузіястаў з ліку айцішнікаў: яны ствараюць ІТ-тэрміны, перакладаюць Psiphon і Ubuntu, а яшчэ Skyrim і Mastodon (калі што, гэта твітар здаровага чалавека). Далучайцеся, каб не ўмёрла.
Намінацыя пра ўсіх энтузіястаў, якія ладзяць сустрэчы на каву з аднадумцамі з ІТ у Мінску, Батумі, Кракаве, Вільні, Малазе або Нікасіі. Дзякуй кожнаму, хто шукае новых магчымасцей для сябе і іншых у акселератарах, дзеліцца досведам, стварае экспацкія чаты, групы па рэлакацыі і бясплатныя гайды. Асобна — Imaguru, ён цяпер збірае карыснасці для кам’юніці ў любым пункце свету. Увогуле, усім, хто падтрымлівае сувязі ўнутры (нераўнамерна) размеркаванага беларускага ІТ-кам’юніці.
Ці памятаеце, як у 2020 годзе каманда распрацоўшчыкаў і валанцёраў з Мінска абараняла дактароў у рэгіёнах ад кавіду, пакуль сістэма «адмарозілася»? Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну яны зноў былі там, дзе дапамога патрэбная больш за ўсё. І хоць гэтая каманда — адзін з сімвалаў беларускай салідарнасці і самаарганізацыі, намінацыю мы прысвячаем не толькі яе ўдзельнікам, але і — кожнаму з нас, хто застаецца салідарным, дапамагае і данаціць. Дзіўна, але на зыходзе 2022 герояў публікацый dev.by, якія апынуліся ў цяжкай сітуацыі, усё гэтак жа завальваюць прапановамі пра дапамогу — спытайце ў чыгуначніка-джуніяра, які перажыў складаны пераезд.
Дзякуй, што данаціце і нам — дзякуючы вам мы проста цяпер робім гэты тэкст.
Нам можна дапамагчы праз Patreon. Выберыце штомесячны ўзровень падтрымкі: 10, 20, 30, 100 ці 500 долараў — або ўнясіце любую суму.
А яшчэ мы прымаем крыптавалюту.
Bitcoin bc1qae22u3sg8es6j22pg4mmyrdvvym0vxjyesxhhw
Etherium 0×831a6641721E70af32dDa262F4110eB704af8c05
Tether USD (USDT) on ETH Network 0×831a6641721E70af32dDa262F4110eB704af8c05
Zcash t1R5UM9VMR1hJvJqTJ9w5bAmHxrDLJ9Nxmh
Дзякуй, што вы з намi.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Самого главного, создателя IT незаслужено забыли? А ведь благодаря тому, что он смог удержать ситуацию от дестуктивных действий западных компаний, IT сейчас в Белоруссии существует
Полностью поддерживаю Президента по всем вопросам, связанным с ПВТ. И это не шутка и не сарказм.
и я тоже! никто кроме ниго не разбирается лучше в вопросах айци