У ІТ-кампаніях амаль не засталося аддаленай працы

Пандэмія прымусіла тэхналагічныя і не толькі кампаніі палюбіць аддалены фармат працы — або, прынамсі, змірыцца з ім. Але апошнімі месяцамі кіраўніцтва перагледзела сваё стаўленне да аддаленай працы і схіляецца максімум да гібрыднага раскладу, адзначае Insider.

5 каментарыяў

У гэтым месяцы Meta загадала супрацоўнікам хадзіць у офіс тры дні на тыдзень — новае правіла запрацуе ад 5 верасня. Раней тэхнагігант падтрымліваў аддаленую працу, але ў сакавіку менеджарам было сказана больш не публікаваць вакансій з такой опцыяй.

Apple таксама патрабуе ад супрацоўнікаў прысутнічаць мінімум тры дні на працы. «Яблычная» кампанія пільна сочыць за наведвальнасцю і выносіць папярэджанні «прагульшчыкам».

Google таксама ўвяла правіла трох дзён у офісе і будзе ўлічваць ягонае выкананне на перфоманс-рэв’ю. Хоць і просіць супрацоўнікаў шэрыць сталы, каб усім хапіла.

Сотрудники Google Maps отказываются возвращаться в офис, потому что нет денег на дорогу
По теме
Сотрудники Google Maps отказываются возвращаться в офис, потому что нет денег на дорогу

Twitter у 2022 годзе дазволіў аддаленую працу навечна, але вечнасць доўжылася толькі да куплі сацсеткі Іланам Маскам, які адразу ж скасаваў яе. Бізнэсовец перакананы, што працаваць, седзячы на канапе ў сябе дома, несправядліва стасоўна прадстаўнікоў тых прафесій — напрыклад, будаўнікоў або кухараў, — у якіх такой магчымасці няма і не можа быць праз асаблівасці дзейнасці. Хаця сам узначальвае некалькі кампаній і наўрад ці фізічна прысутнічае ўсюды і адразу.

CEO OpenAI Сэм Альтман таксама лічыць, што аддаленая праца — пройдзены этап і наогул была памылкай. TikTok пагражае звальняць тых, хто жыве занадта далёка ад офіса, і прымушае пераязджаць бліжэй.

Бальшыню супрацоўнікаў неабходнасць вяртацца ў офіс нават на некалькі дзён на тыдзень зусім не радуе. Больш за палову амерыканскіх супрацоўнікаў гатовыя ахвяраваць часткай заробку дзеля аддаленай працы. Але кампаніі не хочуць саступаць і, як Amazon, лічаць за лепшае ігнараваць нават 30-тысячныя петыцыі незадаволеных супрацоўнікаў, якім цяпер таксама трэба хадзіць у офіс тры дні на тыдзень. Некаторыя кампаніі гатовыя плаціць да $100 тысяч на супрацоўніка, каб рэлакаваць і прымусіць хадзіць у офіс.

Сотрудники готовы отказаться от половины зарплаты и оплачиваемого отпуска ради удалёнки — опрос
По теме
Сотрудники готовы отказаться от половины зарплаты и оплачиваемого отпуска ради удалёнки — опрос
Посещаемость работников трекали даже в Древнем Египте. Вот некоторые «отмазки», которыми пользовались 3 тысячи лет назад
По теме
Посещаемость работников трекали даже в Древнем Египте. Вот некоторые «отмазки», которыми пользовались 3 тысячи лет назад
Нидерланды одобрили закон о работе из дома
По теме
Нидерланды одобрили закон о работе из дома
Айтишный СЕО загоняет всех в офис и привёл в пример сотрудника, который продал ради этого собаку
По теме
Айтишный СЕО загоняет всех в офис и привёл в пример сотрудника, который продал ради этого собаку
Salesforce будет донатить благотворительным организациям за то, что сотрудники вернутся в офис
По теме
Salesforce будет донатить благотворительным организациям за то, что сотрудники вернутся в офис

Читать на dev.by