Ужо два месяцы як dev.by — беларускі. Што мы заўважылі
У стэлс-рэжыме беларускую стужку запусцілі ў верасні: паставілі пераключальнік «бел» на сайт, але пахваліліся пазней. Спачатку мы спрабавалі перакладаць найважнейшыя матэрыялы і пісаць больш арыгінальных тэкстаў па-беларуску. Потым неўзабаве з паўмерамі скончылі — цяпер dev.by у дзвюх паўнавартасных моўных версіях.