$3 тысячы, пыл і дранікі. Навошта беларусы ладзяць свой кэмп на адным з найбуйнейшых фестываляў у свеце
Ноччу ў пустыні свеціцца перароблены амерыканскі школьны аўтобус. Ён размаляваны пад беларускіх цмокаў, з яго частуюць дранікамі, побач працуе лазня, а беларускія дыджэі граюць сваю музыку. Так будзе выглядаць беларускі кэмп на Burning Man 2026 — адным з галоўных і самых незвычайных фестываляў свету.