«З Песнярамі і N.R.M.». Праграміст за пару вечароў з Claude зрабіў беларускі Hitster на 840 песень
Я лічу, што штучны інтэлект зробіць нас усіх беспрацоўнымі. Але пару гадоў у запасе яшчэ ёсць, пакуль мы патрэбныя, каб пісаць промпты. Пакуль гэты час не выйшаў, я за некалькі вечароў зрабіў разам з Claude беларускую версію папулярнай музычнай настолкі Hitster — «Песенную стужку».
У базе ўжо 840 трэкаў ад 187 беларускіх выканаўцаў: ад эстрады 1966 года да сучасных хітоў.
Распавядаю, як вайбкодзінг дапамагае закрываць гештальты, чаму сабраць калоду было складаней за напісанне кода і навошта гульні спатрэбіўся фільтр па IP.