«Няма шанцаў знайсці працу джуну». Беларус вучыцца на праграміста ў Польшчы, але хоча з’ехаць
Я вырашыў усе задачы на ЦТ па матэматыцы, але не паспеў перапісаць адказы ў бланк. Так пачалася мая гісторыя з Польшчай. Тут цяжкая вучоба, немагчыма завязаць блізкія стасункі з мясцовымі і я ўсё яшчэ не магу знайсці працу.
Я спрабую адшукаць сваё месца ў гэтай краіне, але пакрысе рыхтую падмурак для новага старту.