«Усе супраць мяне!». Чаму менеджэры часта трапляюць у пастку параноі

Сёння хачу падзяліцца разважаннямі пра тое, чым небяспечная праца менеджара. Я сама — менеджэрка, працую, сябрую і нават жыву з менеджэрам. І бачу розныя моманты, якія негатыўна суправаджаюць гэтую пасаду.
Але асабліва хачу пагаварыць пра параною. Вядома, я не маю на ўвазе клінічны разлад, а хутчэй — развіццё паранаідальных рысаў характару. Іншымі словамі, пра ўзмацненне паранойі як спосабу ўспрымання жыцця.