«Правяраем, ці гэта камусьці патрэбна». Георгій Качаноўскі запусціў беларускамоўнае GPT-радыё
Два гады таму я даведаўся, што штучны інтэлект здольны агучваць тэкст на ангельскай мове з натуральнымі інтанацыямі. Я адразу падумаў: «Калі гэта магчыма на ангельскай, то чаму б не на беларускай?». Тады мне прыйшла да галавы ідэя беларускамоўнага GPT-радыё.
Аднак тады яшчэ не існавала дасяжных мадэляў для якаснай агучкі па-беларуску і праект быў адкладзены ў шуфлядку. Зараз тэхнічны прагрэс дазваляе на такія «шалёнасці», таму мы запусцілі прататып першага беларускамоўнага GPT-радыё.