Ход канём. Даследчык распавядае, чаму шахматы – гэта карысна для мозгу
У дзяцінстве маці запісвала мяне ў розныя школы і гурткі — у музычную школу па класе баян, на воднае пола, лёгкую атлетыку, настольны тэніс і шахматы. Больш за ўсё тады зайшлі менавіта шахматы, але з часам іх закінуў.
Вярнуўся да гульні на соднях у Жодзіна: адзін з рукастых сукамернікаў зрабіў добрыя фігуркі з хлеба. Але глыбокая цікаўнасць да гульні абудзілася дзякуючы серыялу «Ход каралевы».
Раскажу, за якімі суперзоркамі ў шахматах варта сачыць, як гульня дапамагае сацыялізавацца ў міграцыі і ці пераможа штучны інтэлект чалавека.