«З Польшчы ў Літву? Ты звар’яцела?» Гісторыя беларускі, якая пераязджала 6 разоў (але вярнулася ў Варшаву)
        Мая філасофія — не затрымлівацца ў адным месцы больш як на год. Так за пяць гадоў міграцыі я пажыла ўжо ў чатырох гарадах і двух краінах. Калі казала, што пераехала ў Вільню з Кракава, людзі глядзелі на мяне як на вар’ятку. Мне падабалася ў Вільні, але я ўсё роўна вырашыла вярнуцца ў Польшчу.